Вы тут

«Мы не лічым Украіну чужой рэспублікай»


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Мытны саюз і Украіна знойдуць нейкую формулу супрацоўніцтва пасля заключэння Украінай пагаднення з ЕС аб асацыяцыі. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў 7 кастрычніка на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Украіны Мікалаем Азаравым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

1381181883612_8-41

Аляксандр Лукашэнка назваў гэту праблему вельмі палітызаванай. «Мы самі сябе загналі незразумела куды. Заўсёды трэба зыходзіць з рэалій. Тое, што Украіна падпісвае пагадненне аб асацыяцыі з Еўрапейскім саюзам, гэта факт, які ўжо практычна адбыўся, калі верыць заявам з Бруселя і Кіева. Таму нам таксама трэба да гэтага падыходзіць такім чынам, што Украіна як суверэнная, незалежная дзяржава выбрала такі шлях і вырашыла заключыць гэта пагадненне», — адзначыў Прэзідэнт.

«Калі казаць шчыра, то ў гэтым кроку ў напрамку супрацоўніцтва з Еўрапейскім саюзам я не бачу ніякіх праблем. Важна, каб само пагадненне і далейшае не закрывала для Украіны супрацоўніцтва з Адзінай эканамічнай прасторай, Мытным саюзам», — лічыць кіраўнік беларускай дзяржавы.

«Калі Мытны саюз будуць задавольваць украінскія прапановы, мы пойдзем насустрач, калі яны будуць стратнымі і будзе перакос у бок Еўрасаюза, то, зразумела, ні Расія, ні Казахстан, ні Беларусь на гэта не пойдуць. А калі і пойдуць, то на аснове нейкіх кампрамісаў, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Хочам мы гэтага ці не хочам, але нам ужо даводзіцца жыць у пэўных рэаліях і зыходзячы з гэтага выбудоўваць нашу агульную палітыку. Як бы Украіна сябе ні паводзіла б, нават калі яна ў НАТА ўступіць, усё роўна мы вымушаны шукаць адносіны з Украінай, мы проста асуджаны на гэта з многіх прычын».

Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што «тройцы» хацелася б, каб Украіна ўдзельнічала ва ўсіх інтэграцыйных аб'яднаннях. «Нам вельмі хацелася б, каб Украіна была ў Адзінай эканамічнай прасторы, будучым Еўразійскім саюзе на раўнапраўнай аснове, каб былі адзіныя правілы, якія прызнаюцца ўсімі дзяржавамі. Думаю, мы знойдзем нейкую формулу, каб мы былі разам, ні ў якім выпадку не разышліся», — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

«Мы не лічым Украіну чужой рэспублікай. Мы хацелі б, каб яна была не проста побач, а разам з намі ва ўсіх інтэграцыйных утварэннях. Але права Украіны выбіраць, у якім напрамку рухацца, а наша — лічыцца з правам Украіны і разумець, што гэта суверэнная незалежная дзяржава», — падкрэсліў Прэзідэнт.

«Таму ў бліжэйшы час нам трэба будзе прайсці вельмі вялікі шлях па пошуку нармальнага супрацоўніцтва з Украінай. Мы гэта добра разумеем. «Мы» — гэта члены Мытнага саюза», — дадаў беларускі лідар.

«Зразумела, што Захад тэхналагічны. Магчыма, абяцаюць Украіне гэтыя перадавыя тэхналогіі. Але ў той жа час я нутром, і сэрцам, і душой, з Украінай», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Гаворачы аб двухбаковых беларуска-ўкраінскіх адносінах, Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што бакі знойдуць рашэнні ўсіх існуючых пытанняў. «Усюды павінны быць кампрамісы і пэўныя развязкі», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Мы прадстаўнікі двух славянскіх брацкіх народаў, нас звязвае шматвяковая дружба, суседзяў не выбіраюць, і наша задача навучыцца жыць па-суседску і разам. Мне здаецца, гэта аснова нашага супрацоўніцтва, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Некаторыя гавораць, што гэта больш эмацыянальнасць, чым прагматызм. Але вельмі ўжо зайшлі ў прагматызм апошнім часам ва ўсім свеце, што то там, то тут успыхваюць нейкія войны, канфлікты. Трэба не забываць аб чалавечым, а не толькі думаць аб грашах і таварах».

У сваю чаргу прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў адзначыў, што Украіна зацікаўлена ў супрацоўніцтве як з ЕС, так і з Мытным саюзам.
«Нам трэба будзе прайсці даволі складаны шлях. Мы ўзялі на сябе вялікія абавязацельствы. Мы іх будзем выконваць для сябе, а не для кагосьці, — сказаў прэм'ер-міністр. — Таму мы будзем зыходзіць з таго, што нам вельмі важна мець зону свабоднага гандлю з ЕС і не менш важна мець нармальныя ўзаемаадносіны, зону свабоднага гандлю з Мытным саюзам, удзельнічаць у інтэграцыйных працэсах, Адзінай эканамічнай прасторы». Што датычыцца супрацоўніцтва з Беларуссю, то, паводле яго слоў, Украіна будзе рабіць усё для таго, каб адносіны паміж суседзямі былі добрымі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.