Вы тут

Сілай малітвы трымаюцца сцены


Па­ехаць у Пры­лу­кі, якія зу­сім по­бач з Мінск­ам, нас на­тхні­ла... за­ла­тая во­сень. Вя­лі­кі ма­гут­ны парк з пры­го­жы­мі але­я­мі, што лі­чыц­ца ад­ным з са­мых ста­ра­жыт­ных у Бе­ла­ру­сі, як і ча­ка­ла­ся, су­па­кой­ваў і на­тхняў раз­на­стай­нас­цю бар­во­ва-жоў­тых ко­ле­раў. Па-во­сень­ску срэб­нае во­зе­ра з роз­ных ба­коў аб­сту­па­лі, вы­плы­ва­ю­чы з лёг­кай сму­гі, бы­лая ка­рэт­ная, сві­ран, бро­вар, дом ака­но­ма, дом для ко­ліш­ніх ра­бот­ні­каў па­на. Спус­ці­лі­ся тро­хі ўніз і на­ткну­лі­ся на кры­ніч­ку з чыс­тай ва­дой... А ў са­мым сэр­цы Пры­лук, у ата­чэн­ні ма­гут­ных дрэў-ахоў­ні­каў — ве­ліч­ны па­лац. Ён не раз­бу­ра­ны і не за­ня­дба­ны, вы­дат­на за­ха­ваў­ся і ў ім па­ста­ян­на пра­цу­юць лю­дзі.

На ўва­хо­дзе гас­цей пар­ку ві­тае ста­ра­жыт­ная ад­чы­не­ная бра­ма. Мож­на за­ўва­жыць, што на ёй ві­сіць но­вень­кі лан­цуг. Зна­чыць, яна і ця­пер вы­кон­вае сваю функ­цыю: ахоў­вае нач­ны спа­кой ад ві­зі­таў не­сум­лен­ных гас­цей. Ад­ра­зу за бра­май — вя­ліз­ная алея. Яна вя­дзе прос­та да цэнт­раль­на­га ўва­хо­ду ў па­лац. Кро­чыш па ёй і ад­чу­ва­еш ся­бе... яс­на­вяль­мож­най па­ні, якая прый­шла пры­ві­таць і вы­ка­заць сваю па­ша­ну гас­па­да­рам ма­ёнт­ка.

Кож­ная ве­жа аца­ле­ла

Сам па­лац ві­даць не ад­ра­зу, яго сі­лу­эт вы­ма­лёў­ва­ец­ца з-за дрэў. Але вось і ён: асаб­лі­вы, ад­мет­ны, ве­ліч­ны. Пе­рад ува­хо­дам — вя­лі­кая клум­ба, у цэнт­ры яе ка­лісь­ці быў фан­тан. Усё гэ­та зна­хо­дзіц­ца па­ся­род круг­лай пля­цоў­кі і аб­са­джа­на раз­на­стай­ны­мі рас­лі­на­мі. Ве­ра­год­на, ка­рэ­ты гас­цей маг­лі тут зра­біць круг і спа­кой­на па­кі­нуць ула­дан­ні гас­цін­ных гас­па­да­роў. Над ува­хо­дам — шы­коў­ны бал­кон. З яго, пэў­на, мож­на бы­ло, вы­праў­ля­ю­чы бліз­кіх у да­ро­гу, ка­заць раз­ві­таль­ныя цёп­лыя сло­вы. А пас­ля за­стац­ца сам-на­сам са сва­і­мі дум­ка­мі, шпа­цы­ра­ваць узад і ўпе­рад і ча­сам угля­дац­ца ў да­ля­чынь алеі, а ці не кро­чыць па ёй той, ка­го так ча­кае сэр­ца?..

Не менш ад­мет­ны і ад­ва­рот­ны, паў­днё­вы, фа­сад па­ла­ца. Па ўсхо­дах мож­на пад­няц­ца на вя­лі­кі ад­кры­ты бал­кон. Він­та­вая лес­ві­ца так­са­ма ў да­во­лі доб­рым ста­не. На фун­да­мен­це па­ла­ца част­ко­ва за­ха­ваў­ся ма­лю­нак па тын­коў­цы. У ін­шых мес­цах яго спра­ба­ва­лі ад­на­віць, ад­нак кож­ны раз ча­мусь­ці па-роз­на­му.

Мы аб­гле­дзе­лі па­лац з роз­ных ба­коў, пад­лі­чы­лі ўсе яго ца­лют­кія веж­кі, ка­зыр­кі, ар­кі, ко­мі­ны. На­ту­раль­на, з'я­ві­ла­ся жа­дан­не да­ве­дац­ца, хто і ка­лі быў яго ўла­да­ра­мі, якія па­дзеі ад­бы­ва­лі­ся ў гэ­тых сце­нах. Ака­за­ла­ся, у Пры­лу­ках ёсць улас­ны Цэнтр на­род­най твор­час­ці. У ім, ся­род мно­гіх ін­шых, дзей­ні­чае і аб'­яд­нан­не «Пры­луц­кая спад­чы­на». Яго пер­шая кі­раў­ні­ца Ін­эса КА­РОЛЬ

да­па­маг­ла нам вяр­нуц­ца на не­каль­кі ста­год­дзяў на­зад:

— 100 га­доў у ся­дзі­бе ў Пры­лу­ках быў пра­ва­слаў­ны ма­нас­тыр (з 1600-х пры­клад­на да 1735-га го­да). За­сна­ва­ла яго Ган­на Агін­ская. Да­рэ­чы, яе баць­ка з'яў­ляў­ся фун­да­та­рам Свя­та-Пет­ра-Паў­лаў­скіх ма­нас­ты­ра і са­бо­ра ў Мін­ску. Мы ду­ма­ем, што дзя­ку­ю­чы та­му, што ма­на­хі тут ма­лі­лі­ся та­кі доў­гі час, на­ша ся­дзі­ба аца­ле­ла. Бо мно­гія ін­шыя раз­бу­ры­лі­ся, не пе­ра­жы­лі вы­пра­ба­ван­няў ста­год­дзя­мі. Ад­нак лёс і ў яе быў да­во­лі скла­да­ны, яна пе­ра­хо­дзі­ла з рук у ру­кі. Пас­ля та­го, як за­чы­ніў­ся ма­нас­тыр, тут ста­лі жыць Іва­ноў­скія (рад­ня Ган­ны Агін­скай). За­тым ма­ён­так пе­ра­да­ваў­ся па жа­но­чай лі­ніі як па­саг доч­кам, якія іш­лі за­муж. Ва­ло­да­лі ім Ашто­рпы, Гар­ва­ты. Мож­на ска­заць, што ў ся­рэ­дзі­не XІX ста­год­дзя гэ­тую ся­дзі­бу па­бу­да­ва­лі жан­чы­ны. З 1850 па 1870 год Люд­ві­ка Гар­ват з па­ла­ца зра­бі­ла вель­мі пры­го­жы за­мак, які ўпры­гож­ва­ла шмат ве­жак.

Са­мыя ба­га­тыя гас­па­да­ры

Ся­дзі­бу ў Пры­лу­ках усе ве­да­юць як ула­дан­ні Чап­скіх — ад­на­го з са­мых ба­га­тых ро­даў та­го ча­су. Яны ме­лі яшчэ адзін ма­ён­так, у Стань­ка­ва. Ад­нак яму ме­ней па­шан­ца­ва­ла, сён­ня пра бы­лую пры­га­жосць мож­на мер­ка­ваць толь­кі па ру­і­нах. Ін­эса Ка­роль рас­па­вя­ла гіс­то­рыі лё­саў не­каль­кіх Чап­скіх, якія вы­рас­лі і жы­лі ў Пры­лу­ках:

— У 1871 го­дзе ся­дзі­бу ку­піў Эме­рык Чап­скі. Ён быў над­звы­чай прад­пры­маль­ным ча­ла­ве­кам, та­му за­ня­ўся скуп­кай зем­ляў. У яго ўла­дан­ні бы­ла тэ­ры­то­рыя ад Стань­ка­ва і да Мін­ска. Быў ство­ра­ны так зва­ны Стань­каў­скі ключ, дзе квіт­не­ла яго гас­па­дар­ка. Акра­мя та­го, граф меў вя­ліз­ныя ка­лек­цыі, зай­маў­ся бія­ло­гі­яй, слу­жыў пры ца­ры Аляк­санд­ры ІІ, быў ві­цэ-гу­бер­на­та­рам Пе­цяр­бур­га, гу­бер­на­та­рам Ноў­га­ра­да, кі­раў­ні­ком ляс­ных ве­да­мст­ваў ў Ра­сій­скай ім­пе­рыі. Ад­нак з ца­ром па­сва­рыў­ся з-за та­го, што той раз­да­ваў ляс­ныя ўгод­дзі ў пры­ват­ныя ру­кі, і з'е­хаў у сваю ся­дзі­бу. Та­ды шчыль­ней за­ня­ўся ка­лек­цы­я­мі і гас­па­дар­кай.

Эме­рык уз­на­віў па­лац у Пры­лу­ках на ўзор ста­ро­га, праў­да, змен­шыў коль­касць ве­жаў, па­кі­нуў­шы ча­ты­ры. А з пра­ва­га бо­ку пры­бу­да­ваў вя­лі­кую ча­ты­рох­кут­ную ве­жу. У ёй са скле­па ідзе він­та­вая лес­ві­ца, па­коі ў тры па­вер­хі раз­мя­шча­юц­ца адзін над ад­ным. У ад­ным з іх сён­ня зна­хо­дзіц­ца му­зей.

У Стань­ка­ва Эме­рык Чап­скі за­хоў­ваў шы­коў­ныя ка­лек­цыі: ме­да­лі, ма­не­ты, ор­дэ­ны, ста­ра­даў­нія кні­гі, кар­ты, каш­тоў­нае адзен­не... Ад­нак у 1894 го­дзе вы­ра­шыў пе­ра­ехаць у Кра­каў, ку­піў не­вя­лі­кі па­лац, зра­біў пры­бу­до­ву і раз­мяс­ціў там боль­шасць сва­іх скар­баў. Са Стань­ка­ва ка­лек­цыі вы­во­зі­лі ў 6 ва­го­нах 130-цю скрын­ка­мі. Эме­ры­ку не па­шан­ца­ва­ла, ён ра­на па­мёр, ха­ця быў над­звы­чай зда­ро­вым, моц­ным муж­чы­нам. За­гі­нуў з-за хво­ра­га зу­ба, бо ў тыя ча­сы не ўме­лі спраў­ляц­ца з ін­фек­цы­яй.

Ста­рэй­шы сын Эме­ры­ка Ка­раль Чап­скі быў вя­до­мым мін­скім га­рад­скім га­ла­вой. Кож­ны дзень вяр­хом на ка­ні ез­дзіў са Стань­ка­ва на пра­цу ў ста­лі­цу. Ма­лод­шы сын, яко­га зва­лі Юрый (Ежы), жыў у Пры­лу­ках. З жон­кай-пра­жан­кай яны ме­лі 7 дзя­цей. На­ра­джаць жон­ка ез­дзі­ла ў Пра­гу, там да­гэ­туль за­ха­ваў­ся па­лац, у якім з'яў­ля­лі­ся на свет пры­луц­кія спад­чын­ні­кі (сён­ня ў ім зна­хо­дзіц­ца італь­ян­скае па­соль­ства). Усе іх дзе­ці з ча­сам з'е­ха­лі за мя­жу: хто ву­чыц­ца, хто за­муж. Ад­на­го з іх, Юза­фа Чап­ска­га, і сён­ня ве­да­юць ва ўсёй Еў­ро­пе, пра што рас­па­вя­дае Ін­эса Ка­роль:

— Юзаф стаў вя­до­мым дзя­ку­ю­чы пісь­мен­ніц­кай дзей­нас­ці і ма­ля­ван­ню. Пад­час ім­пе­ры­я­ліс­тыч­най вай­ны быў на фрон­це. У 1939 го­дзе ака­заў­ся ўдзель­ні­кам Ка­тын­скай тра­ге­дыі, ад­нак за­стаў­ся ў жы­вых дзя­ку­ю­чы за­ступ­ніц­тву ўплы­во­вых сяб­роў. Ра­зам з ім вы­жы­ла яшчэ 70 ча­ла­век, але іх сля­ды згу­бі­лі­ся, і ён пры­клаў шмат на­ма­ган­няў, каб ад­шу­каць, дзе зна­хо­дзяц­ца гэ­тыя лю­дзі. Быў удзель­ні­кам Ар­міі Ан­дэр­са, ад­нак ад зброі ад­мо­віў­ся і зай­маў­ся куль­тур­най ра­бо­тай. Усё гэ­та апі­са­на ў яго кні­гах «Ус­па­мі­ны аб Ста­ра­бель­ску» і «На не­ча­ла­ве­чай зям­лі». Пас­ля вай­ны ез­дзіў па Еў­ро­пе з лек­цы­я­мі пра Ка­тын­скую тра­ге­дыю. Ра­зам з Ежы Гед­рой­цам ад­крыў пад Па­ры­жам Лі­та­ра­тур­ны ін­сты­тут. Там яны вы­да­ва­лі ча­со­піс «Куль­ту­ра», у якім дру­ка­ва­лі­ся ўсе ды­сі­дэн­ты, у тым лі­ку Са­лжа­ні­цын. У Таш­кен­це па­зна­ё­міў­ся з рус­кі­мі пісь­мен­ні­ка­мі. Ган­на Ахма­та­ва пры­свя­ці­ла яму верш «У тую ноч мы стра­ці­лі ро­зум адзін ад ад­на­го»...

22-9

Юзаф Чап­скі пра­жыў 96 га­доў. Ён прай­шоў усе вы­пра­ба­ван­ні XX ста­год­дзя. Жыў у Цар­скім Ся­ле і су­стра­каў­ся з сям'­ёй ца­ра. Быў свед­кам Пер­шай су­свет­най вай­ны, Каст­рыч­ніц­кай рэ­ва­лю­цыі, гра­ма­дзян­скай вай­ны. Раз­вал Са­вец­ка­га Са­ю­за так­са­ма зда­рыў­ся пры ім. Так ні ра­зу і не ажа­ніў­ся, на­шчад­каў не па­кі­нуў.

Сяст­ра Юза­фа Ма­рыя Чап­ская — так­са­ма вя­до­мая пісь­мен­ні­ца. Са­мыя зна­ка­мі­тыя яе кні­гі на­зы­ва­юц­ца «Еў­ро­па ў сям'і» (1970) і «Час ад­ме­не­ны» (1978). У іх, ся­род ін­ша­га, ад­люст­ра­ва­на жыц­цё не­каль­кіх па­ка­лен­няў Чап­скіх.

Пад звон ма­нет

— Пас­ля рэ­ва­лю­цыі Пры­лу­кам так­са­ма па­шан­ца­ва­ла, — упэў­не­на Ін­эса Ка­роль. — Пэў­на, та­му, што Ежы Чап­скі і яго жон­ка бы­лі над­звы­чай доб­ры­мі людзь­мі. Работнікі, якія ў іх пра­ца­ва­лі, жы­лі ня­дрэн­на, яны ім па­ста­ян­на да­па­ма­га­лі. Ка­жуць, ка­лі пан і па­ні вы­яз­джа­лі з до­му, то за 15 хві­лін да гэ­та­га зва­ні­лі ў звон. Лю­дзі збі­ра­лі­ся ва­кол, і Чап­скія, еду­чы, сы­па­лі ім за­ла­тыя ма­не­ты... Та­му пас­ля рэ­ва­лю­цыі па­лац не раз­бу­ры­лі і не спа­лі­лі.

У са­вец­кія ча­сы па­лац так­са­ма не пус­та­ваў. Пад­час ад­крыц­ця Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та ў ім пла­на­ва­лі ства­рыць на­ву­ко­вую фер­му. На яе асно­ве быў ство­ра­ны ін­сты­тут сель­скай гас­па­дар­кі, які пас­ля пе­ра­мяс­ці­лі ў Гор­кі. Пас­ля тут быў так зва­ны на­цы­я­на­лі­за­ва­ны ма­ён­так, за­тым кал­гас.

У 1938-м у па­ла­цы ад­крыў­ся дом ад­па­чын­ку НКУС. У ім заў­сё­ды ад­па­чы­ва­лі вы­со­ка­па­стаў­ле­ныя чы­ноў­ні­кі і на­блі­жа­ныя да іх пісь­мен­ні­кі, паэ­ты.

Ка­лі па­ча­ла­ся вай­на, гаў­ляй­тар Віль­гельм Ку­бэ зра­біў па­лац ад­ной са сва­іх рэ­зі­дэн­цый. Усё аб­га­ра­дзі­лі, па­ста­ві­лі выш­кі з пра­жэк­та­ра­мі. Па­вы­ся­ка­лі ліш­нія дрэ­вы, пры­бра­лі паў­раз­бу­ра­ныя да­мы. У па­ла­цы спа­чат­ку бы­ла ка­мен­да­ту­ра, а пас­ля — мес­ца ад­па­чын­ку са­мо­га гаў­ляй­та­ра. Ёсць фо­та­здым­кі, на якіх Ку­бэ ста­іць на­су­праць па­ла­ца ра­зам са сва­ёй жон­кай. Ка­лі нем­цы па­кі­да­лі Пры­лу­кі, адзін з іх сеў на ве­ла­сі­пед, аб'­ехаў па­лац і пад­па­ліў яго, бо тут за­хоў­ва­ла­ся шмат вель­мі важ­ных ня­мец­кіх да­ку­мен­таў. Па­лац га­рэў тры дні і знут­ры стаў аб­са­лют­на спус­то­ша­ным. Ад­нак, па­коль­кі сце­ны ў ім вель­мі тоў­стыя, звон­ку ён за­ха­ваў­ся та­кім, як быў.

Дзя­ку­ю­чы ка­ла­рад­ска­му жу­ку...

Ін­эса Ка­роль упэў­не­на, што і пас­ля вай­ны шчас­лі­вы лёс на­пат­каў ся­дзі­бу:

— На Бе­ла­русь стаў на­па­даць ка­ла­рад­скі жук. У 1956—1957 га­дах у Мін­ску бы­ла ар­га­ні­за­ва­на на­ву­ко­вая ла­ба­ра­то­рыя па аба­ро­не буль­бы ад ка­ла­рад­ска­га жу­ка. Ад­нак у ста­лі­цы ёй бы­ло ма­ла мес­ца, па­трэб­ны бы­лі па­лі, каб пра­во­дзіць до­сле­ды. Гэ­та ўсё бы­ло зной­дзе­на ў Пры­лу­ках, ку­ды пе­ра­нес­лі ла­ба­ра­то­рыю. Ёй кі­ра­ва­ла Цы­ля Ган­дэль­ман. Яна знай­шла ў са­бе муж­насць і ад­на­ві­ла вя­ліз­ны па­лац. Праз Са­вет Мі­ніст­раў СССР, Са­вет мі­ніст­раў БССР у Ін­сты­тут ахо­вы рас­лін спе­цы­яль­на на­кі­ра­ва­лі гро­шы, і па­лац ад­на­ві­лі на ўзор ста­ро­га. Тут па­ча­ла пра­ца­ваць стан­цыя аба­ро­ны ад ка­ла­рад­ска­га жу­ка. А ў 1971 го­дзе на ба­зе стан­цыі і ін­шых ла­ба­ра­то­рый ад­кры­лі Бе­ла­рус­кі на­ву­ко­ва-да­след­чы ін­сты­тут ахо­вы рас­лін. Ён пра­цуе па сён­няш­ні дзень.

Дзя­ку­ю­чы Ін­сты­ту­ту ахо­вы рас­лін Пры­лу­кі пе­ра­ста­лі быць звы­чай­най вёс­кай са слаў­ным мі­ну­лым. Тут ства­рыў­ся аду­ка­ва­ны на­ву­ко­вы ася­ро­дак. Сю­ды з'е­ха­лі­ся кан­ды­да­ты, дак­та­ры на­вук і ін­шыя да­след­чы­кі, якія скон­чы­лі роз­ныя ўста­но­вы бы­ло­га СССР. Па­бу­да­ва­лі да­мы і ўсім на­ву­ко­вым су­пра­цоў­ні­кам да­лі ква­тэ­ры. На той час у ін­сты­ту­це пра­ца­ва­ла больш за 300 ча­ла­век, а ў кож­на­га з іх — дзе­ці, уну­кі... Сён­ня Пры­лу­кі лі­чац­ца аг­ра­га­рад­ком, у ім ка­ля 2000 жы­ха­роў. Бу­ду­юц­ца но­выя да­мы, ды і са ста­лі­цай ёсць доб­рая транс­парт­ная су­вязь. Ін­эса Ка­роль рас­ка­за­ла, што са­ма з'яў­ля­ец­ца ка­рэн­най мін­чан­кай, усё жыц­цё ез­дзі­ла сю­ды пра­ца­ваць са ста­лі­цы. Ад­нак 10 га­доў та­му пе­ра­ся­лі­ла­ся жыць у Пры­лу­кі і зу­сім не шка­дуе.

Тое, што ў пры­го­жым па­ла­цы зна­хо­дзіц­ца Ін­сты­тут ахо­вы рас­лін, мож­на аца­ніць па-роз­на­му. З ад­на­го бо­ку, гэ­та яго вя­лі­кае шан­ца­ван­не. Бо гіс­та­рыч­на каш­тоў­ны бу­ды­нак не пус­туе, не раз­валь­ва­ец­ца на ка­вал­кі. Ён жы­вы і ка­рыс­ны лю­дзям, а яны пра яго кла­по­цяц­ца. Але ж тым, хто пры­ехаў сю­ды ў якас­ці ту­рыс­та, па­блу­каў­шы па ва­ко­лі­цах, пры­мя­ніць сваю ці­ка­васць ня­ма дзе. Нам рэ­ста­ра­нам па­слу­жы­ла адзі­ная лаў­ка ў цэнт­ры пры­го­жай алеі, за­кус­ка­мі бы­лі бу­тэрб­ро­ды, а на­по­ем — тое, што пры­вез­лі з са­бой у тэр­ма­се.

Пад­час блу­кан­няў па пар­ку нам су­стрэ­лі­ся япон­скія жур­на­ліс­ты, якія пры­еха­лі зды­маць ві­дэа­сю­жэт пра па­лац — ве­ра­год­на, вы­бра­лі тое, што не­да­лё­ка ад Мін­ска. У на­шай ванд­роў­цы геа­гра­фіч­нае ста­но­ві­шча (уся­го 8 кі­ла­мет­раў ад Мін­скай каль­ца­вой аў­та­да­ро­гі) так­са­ма ады­гра­ла не апош­нюю ро­лю. Раз­мя­шчэн­не Пры­лук мож­на бы­ло б вы­гад­на вы­ка­рыс­тоў­ваць, на­кі­роў­ва­ю­чы сю­ды ту­рыс­тыч­ныя плы­ні з бе­ла­рус­кай ста­лі­цы.

Пры­ста­ліч­ны ту­рызм

Пры­луц­кія сцеж­кі-да­рож­кі ўсё ж за­вя­лі нас у Мінск — ту­ды, дзе на «круг­лым ста­ле» аб­мяр­коў­ва­лі маг­чы­масць ства­рэн­ня ў Пры­лу­ках ту­рыс­тыч­на­га цэнт­ра, на­кшталт Мі­ра і Ня­сві­жа. Ві­цэ-стар­шы­ня Мінск­ага ста­ліч­на­га са­ю­за прад­пры­маль­ні­каў і пра­ца­даў­цаў Іван ГАР­ДЗІ­ЕЎ­СКІ схе­ма­тыч­на па­ка­заў тэ­ры­то­рыю, якую вар­та ўклю­чыць у но­вы ту­рыс­тыч­ны клас­тар, і рас­па­вёў, што мож­на на ёй ства­рыць. У гіс­та­рыч­ным ася­род­дзі ёсць маг­чы­масць па­ка­заць, як жы­лі Чап­скія, акра­мя та­го, пра­ілюст­ра­ваць дзей­насць ста­ліч­на­га мэ­ра Ка­ра­ля Чап­ска­га. Уз­на­віць ста­ры млын, за­мест жор­наў па­ста­віць ге­не­ра­тар, які бу­дзе вы­пра­цоў­ваць энер­гію, і зра­біць у ім му­зей пер­шай элект­ра­стан­цыі, якую ад­крыў Ка­раль Чап­скі. Па пра­ек­це Але­га Мас­лі­е­ва ўзна­віць зва­ні­цу, якая бы­ла ў Пры­лу­ках. Ма­ец­ца не­каль­кі бу­дын­каў, пры­дат­ных для ства­рэн­ня га­тэ­ля. У бы­лым свір­не ад­крыць рэ­ста­ран, маг­чы­ма, са сва­ёй пі­ва­вар­няй. Ва­кол во­зе­ра пра­клас­ці кон­ку, на якой змаг­лі б ка­тац­ца ту­рыс­ты. Адкрыць му­зей Бел­тэ­ле­ра­дыё­кам­па­ніі, бо ў Пры­лу­ках ста­іць бу­ды­нак, з яко­га ў са­вец­кія ча­сы за­глу­ша­ла­ся вя­шчан­не аме­ры­кан­скіх ра­дыё­стан­цый і BBC. По­бач пра­цуе фер­мер­ская гас­па­дар­ка, у якой мож­на зра­біць аг­ра­эка­ся­дзі­бу «Граф Чап­скі». Варта не­як вы­ка­рыс­таць і чыс­тыя са­жал­кі з кры­ніч­най ва­дой. З усі­мі гэ­ты­мі пра­па­но­ва­мі, аб'­яд­на­ны­мі ў агуль­ную кан­цэп­цыю, гра­мад­скасць пла­нуе звяр­нуц­ца ў Мін­гар­вы­кан­кам і Мі­набл­вы­кан­кам.

За­ста­ец­ца толь­кі зда­гад­вац­ца, што бу­дзе да­лей ад­бы­вац­ца з Пры­лу­ка­мі. Але, ве­да­ю­чы іх шан­ца­ван­не, мож­на быць спа­кой­ным, што ўсё пой­дзе толь­кі на ка­рысць.

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ,

фо­та аў­та­ра


Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.