Вы тут

Я — на «нулі», але... на сувязі


Мабільны аператар МТС актывізаваў настройку «Cleep», якая дазваляе заставацца на сувязі нават пры адмоўным балансе, калі няма магчымасці папоўніць свой рахунак.

Абаненты змогуць патэлефанаваць як унутры сеткі, так і на нумары іншых сотавых аператараў. Злучэнне пры гэтым не адбудзецца, але на экране абанента, якому тэлефануюць, з'явіцца паведамленне аб «прапушчаным» званку. Колькасць такіх прапушчаных выклікаў, якія можа пакінуць абанент МТС, не абмежавана.

«Cleep» аўтаматычна прадастаўляецца ўсім кліентам МТС і не патрабуе спецыяльных настроек тэлефона. За карыстанне настройкай «Cleep» плата не спаганяецца ні з абанента МТС, ні з абанента, якому тэлефануюць.

Скарыстацца зручнай настройкай могуць абаненты МТС, якія знаходзяцца ў частковай блакіроўцы і не маюць магчымасці здзяйсняць зыходныя званкі, перадаваць SMS-паведамленні, карыстацца мабільным інтэрнэтам і іншымі паслугамі. Сёння МТС — адзіны мабільны аператар, які прадастаўляе абанентам магчымасць дазваніцца нават пры нулявым балансе на рахунку.

Надзея НІКАЛАЕВА.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.