Жанчыны, якія пастаянна перакусваць бразільскімі арэхамі, кеш'ю, міндалем, фісташкамі, грэцкімі арэхамі, пеканам, радзей атрымліваюць дыягназ «рак падстраўнікавай залозы».
Па словах навукоўцаў, калі з'ядаць жменю арэхаў два разы на тыдзень, можна значна знізіць рызыку гэтага анкалагічнага захворвання, перадае The Telegraph. Рак падстраўнікавай залозы — адно з самых страшных захворванняў. Сярод асноўных яго прычын называецца курэнне і атлусценне. Таксама хвароба звязана з дыябетам. Арэхі, як вядома, багатыя на вітаміны, мінеральныя рэчывы і фітазлучэнні. Даследаванне больш як 75 тыс. жанчын, праведзенае Гарвардскай медыцынскай школай і Жаночым шпіталем Брыгама, наглядна сведчыць аб карысці арэхаў.
Трэба сказаць, раней эксперты даказалі, што міндаль, грэцкі арэх, кеш'ю зніжаюць рызыку сардэчнага прыступу больш чым на 10%. Дастаткова ўсяго дзвюх порцый арэхаў на тыдзень (дзесьці па 8 грамаў). А вось цяжарныя, якія спажываюць арэхі, радзей нараджаюць дзяцей-алергікаў.
Калі ў кадравым агенцтве вам прапануюць заплаціць грошы і гарантуюць стапрацэнтнае працаўладкаванне, смела разварочвайцеся і сыходзьце: перад вамі, напэўна, ашуканцы.
У адрозненне ад «хімічных антыбіётыкаў», прыродныя лекі не толькі дапамагаюць перамагчы інфекцыю, але і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма.
СКАРПІЁН. На гэтым тыдні традыцыйны падыход да вырашэння праблем не заўсёды будзе ўдалы.
Піша сын аднаго з партызан Генадзь Сахрай.