Вы тут

Адзенне, якое выдае гаспадароў


Галандскі мадэльер-наватар Даан Разегардэ стварыў сукенку, якая становіцца празрыстай, калі яе ўладальніца адчувае сексуальнае ўзбуджэнне. Непразрыстай застаецца толькі ніжняя частка сукенкі, пакрытая фольгай. Верхняя ж частка са скуры і так званых «электронных пласцінак», якая прыкрывае грудзі, можа раптам перастаць хаваць цела жанчыны. Гэтая сукенка атрымала назву Іntіmacy.

1384403590729_1

Строй, створаны з адмысловага матэрыялу, здольнага змяняць колер у залежнасці ад настрою чалавека. Аналагічны прынцып быў выкарыстаны ў некалі папулярных пярсцёнках-хамелеонах. Як толькі сэрца ўладальніцы сукенкі пачынае біцца хутчэй, тая імкліва становіцца празрыстай.

Стваральнік сукенкі перакананы, што Іntіmacy — гэта сапраўдны тэхналагічны прарыў. Сёння вынаходка існуе ў некалькіх эксперыментальных асобніках. У дызайнера вялікія планы: для пачатку запусціць паўнавартасную лінію адзення, а затым дапоўніць яе ніжняй бялізнай. Зрэшты, вянцом тварэння павінен стаць мужчынскі касцюм, які будзе мяняць колер, калі яго ўладальнік хлусіць. Што і казаць, мара многіх дзяўчат, ды і, можа, нават больш, замужніх жанчын. Сукенкі Іntіmacy былі прадстаўлены сёлета на выставах у Парыжы, Ганконгу і нядаўна ў ЗША.

Падрыхтаваў Іван Купарвас

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.