Вы тут

У наступным годзе тарыфы на паслугі ЖКГ павінны павысіцца на 10-11%


Кампенсацыю насельніцтвам паслуг ЖКГ у Беларусі плануецца павысіць у 2014 годзе да 35%. Аб гэтым заявіў учора ў парламенце намеснік міністра эканомікі Аляксандр Ярашэнка.

Размовы аб тым, што датацыі дзяржавы на паслугі ЖКГ неабходна скарачаць, вядуцца ўжо даўно.

— Сёння насельніцтва неапраўдана мала плаціць за камунальныя паслугі, якія прадастаўляюцца дзяржавай, — лічыць Аляксандр Ярашэнка. — Гэтая лічба складае каля 24%. У наступным годзе мы разлічваем з улікам павышэння рэальных даходаў насельніцтва павысіць пакрыццё насельніцтвам расходаў на жыллёва-камунальныя паслугі да 35%.

Інфляцыя за 2014 год, па разліках, павінна скласці 11%.

Святлана Бусько.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.