27 кастрычніка, аўторак

Вы тут

На якія дадатковыя меры падтрымкі і льготы могуць разлічваць сем'і?


18 мая Прэзідэнт Беларусі падпісаў Указ № 171 «Аб сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян», які датычыцца ў тым ліку і сем'яў. На якія дадатковыя меры падтрымкі і льготы цяпер зможа разлічваць «ячэйка грамадства»?


1. Для маці, якія нарадзілі чацвёра і больш дзяцей, перыяды, калі яны не працавалі ў сувязі з доглядам малалетніх дзяцей, будуць залічвацца ў агульны стаж працы для прызначэння пенсіі ў межах 12 гадоў. Зараз яны ўлічваюцца ў межах 9 гадоў.

Такім чынам, максімальны перыяд догляду за дзецьмі, які залічваецца ў агульны стаж для мэт пенсійнага забеспячэння, павялічаны з 9 да 12 гадоў.

Такая норма будзе прымяняцца не толькі падчас першасных прызначэнняў пенсій жанчынам, якія нарадзілі чацвярых і больш дзяцей, але і да пенсій, прызначаных да 1 студзеня 2021 года.

Пенсіі будуць пераразлічвацца з улікам згаданай нормы з першага чысла месяца, наступнага за тым, у якім жанчына звернецца па пераразлік. Пры гэтым у органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне неабходна будзе прадставіць заяву і дакументы, якія пацвярджаюць нараджэнне чацвярых і больш дзяцей і выхаванне іх да 3-гадовага ўзросту (калі такіх дакументаў няма ў матэрыялах пенсійнай справы).

2. Таксама зменшаны страхавы стаж для прызначэння працоўнай пенсіі па ўзросце пасля дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту жанчынам, якія нарадзілі чацвярых дзяцей і выхавалі іх да 8-гадовага ўзросту.

Так, жанчынам, якія нарадзілі чацвярых дзяцей і выхавалі іх да 8-гадовага ўзросту, працоўная пенсія па ўзросце пасля дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту будзе прызначацца пры наяўнасці агульнага стажу не менш за 20 гадоў і страхавога стажу не менш за 10 гадоў.

Нагадаем, што для прызначэння працоўнай пенсіі па ўзросце на агульных падставах патрабуецца наяўнасць страхавога стажу:

  • у 2021 годзе — не менш за 18 гадоў,
  • у 2022 годзе — не менш за 18 гадоў 6 месяцаў,
  • у 2023 годзе — не менш за 19 гадоў,
  • у 2024 годзе — не менш за 19 гадоў 6 месяцаў,
  • у 2025 годзе — не менш за 20 гадоў.

3. Адрасную сацыяльную дапамогу будуць плаціць даўжэй. Для шматдзетных сем'яў перыяд аказання дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі павялічваецца з 6 да 12 месяцаў.

Акрамя таго, павялічаны крытэрый патрэбнасці са 100 да 115 працэнтаў бюджэту пражытковага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва для прызначэння такой дапамогі. Сёння памер БПМ у сярэднім на душу насельніцтва складае 246,78 рубля.

Удвая вырасце сацыяльная пенсія бацькам дзяцей-інвалідаў.

Сацыяльная пенсія маці і (або) бацьку дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў, якія мелі трэцюю і (або) чацвёртую ступень страты здароўя, прызнаных пасля інвалідамі з дзяцінства І групы, калі бацькі ажыццяўлялі догляд за імі не менш за 20 гадоў, будзе прызначацца ў памеры 130 % бюджэту пражытковага мінімуму пенсіянера.

У маі 2020 года сацыяльная пенсія ў бацькоў дзяцей-інвалідаў склала 123,4 рубля. БПМ пенсіянера складае 187,22 рубля, а 130 % БПМ пенсіянера — 243,4 рубля.

Гэта значыць, памер такой пенсіі вырасце ў два разы і наблізіцца да ўзроўню дапамогі па доглядзе за інвалідам І групы (246,78 руб.) і мінімальнай працоўнай пенсіі па ўзросце (246,85 руб.).

4. З'явіцца адна бясплатная спроба ЭКА.

Шлюбным парам, у якіх абодва сужэнцы з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь і ўзрост жонкі не перавышае 40 гадоў, даецца права на правядзенне адной бясплатнай спробы экстракарпаральнага апладнення (за выключэннем ЭКА з выкарыстаннем донарскіх палавых клетак) пры наяўнасці медыцынскіх паказанняў і адсутнасці супрацьпаказанняў.

Прадугледжаныя новаўвядзенні пачнуць прымяняцца з 1 студзеня 2021 года.

Святлана БУСЬКО

Прэв'ю: Ya-roditel.ru

Выбар рэдакцыі

Культура

Прывіды беларускіх муроў. Балі ў разбураным замку

Прывіды беларускіх муроў. Балі ў разбураным замку

Бона Сфорца не была ў Белым Ковелі, але танцуе там у выглядзе прывіду.

Грамадства

Жыццёвы шлях Якава Крэйзера. Першы камдзiў, якi атрымаў Зорку Героя, заслужыў яе, абараняючы Барысаў

Жыццёвы шлях Якава Крэйзера. Першы камдзiў, якi атрымаў Зорку Героя, заслужыў яе, абараняючы Барысаў

У пачатковы перыяд Вялiкай Айчыннай вайны зацятыя баi разгарнулiся пры абароне Барысава — старадаўняга беларускага горада на Бярэзiне.