Вы тут

...Нель­га пра­па­ноў­ваць ры­бам спірт­ныя на­поі, ад­кус­ваць ад чу­жо­га гам­бур­ге­ра і на­сіць чор­нае


Ары­гі­наль­ныя і дзіў­ныя за­ба­ро­ны ў роз­ных кра­і­нах

Як аб­вя­шчае на­род­ная муд­расць, са сва­ім ста­ту­там у чу­жы ма­нас­тыр не хо­дзяць. Та­му, па­да­рож­ні­ча­ю­чы па све­це, вар­та па­мя­таць пра мен­та­лі­тэт, све­та­ўспры­ман­не і звы­чаі ін­шых на­ро­даў. Але тут га­вор­ка пой­дзе зу­сім не пра тое, як дрэн­на па­ру­шаць за­кон і здзяйс­няць су­праць­праў­ныя дзе­ян­ні. Раз­мо­ва пой­дзе пра за­ба­ро­ны і пра­ві­лы доб­ра­га то­ну чу­жой кра­і­ны, якія час­та мо­гуць здац­ца на­ша­му ча­ла­ве­ку «не­да­рэ­чны­мі», ад­нак грэ­ба­ваць імі не вар­та.

ibxgva01952633

Аў­стра­лія. За­ба­ра­ня­ец­ца з'яў­ляц­ца на ву­лі­цы ў чор­най воп­рат­цы, абут­ку з лям­цу і з чор­най вак­сай на тва­ры, па­коль­кі гэ­та ак­се­су­а­ры зло­дзея-«да­муш­ні­ка» (су­стра­ка­ец­ца так­са­ма ін­фар­ма­цыя аб за­ба­ро­не на кас­цюм Бэт­мэ­на, ад­нак да­ку­мен­таль­ных па­цвяр­джэн­няў гэ­та­га не вы­яў­ле­на). На тэ­ры­то­рыю Аў­стра­ліі з мер­ка­ван­няў эка­ла­гіч­най бяс­пе­кі за­ба­ра­ня­ец­ца ўво­зіць лю­быя пра­дук­ты, вы­ра­бы з дрэ­ва, на­ват гле­бу на па­дэ­швах абут­ку. Па ня­дзе­лях пас­ля паў­дня за­ба­ра­ня­ец­ца з'яў­ляц­ца ў гра­мад­скіх мес­цах у шта­нах ру­жо­ва­га ко­ле­ру. А па­мя­няць лям­пач­ку ма­юць пра­ва толь­кі ква­лі­фі­ка­ва­ныя элект­ры­кі.

Вя­лі­ка­бры­та­нія. Ма­ла­вя­до­мы за­кон, які за­ба­ра­няе ча­ла­ве­ку па­мі­раць у бу­дын­ку пар­ла­мен­та Анг­ліі, за­няў пер­шае мес­ца ў спі­се са­мых не­да­рэ­чных за­ка­на­даў­чых ак­таў усіх ча­соў. Да­рэ­чы, ува­хо­дзіць у бу­ды­нак пар­ла­мен­та гэ­тай кра­і­ны ў ла­тах так­са­ма да гэ­та­га ча­су ка­тэ­га­рыч­на за­ба­ро­не­на. Так што лепш не за­ходзь­це ў пар­ла­мент без ліш­няй па­трэ­бы. Жан­чы­на ў Лі­вер­пу­лі не мае пра­ва з'яў­ляц­ца з аго­ле­ны­мі грудзь­мі, ка­лі яна не ганд­ляр­ка тра­піч­най ры­бай. Акра­мя та­го, жан­чы­нам за­ба­ра­ня­ец­ца ес­ці ша­ка­лад пад­час па­езд­кі ў гра­мад­скім транс­пар­це. За­ба­ра­ня­ец­ца не апа­вя­шчаць пад­атко­вую служ­бу аб тым, што вы ха­це­лі б ёй не ка­заць, але мож­на не дзя­ліц­ца з ёй ін­фар­ма­цы­яй, ад­нос­на якой вы не ма­е­це ні­чо­га су­праць та­го, каб яна ста­ла зда­быт­кам па­дат­ка­ві­коў (з пер­ша­га пра­чы­тан­ня гэ­тую за­ба­ро­ну так прос­та і не зра­зу­ме­еш). У Лон­да­не ве­ла­сі­пе­дыс­таў, якія га­ня­юць па тра­ту­а­ры, спра­вяд­лі­ва штра­фу­юць на Ј100. Аў­та­ма­бі­ліс­там жа за­га­да­на за­глу­шаць ма­тор, ка­лі ста­ян­ка бу­дзе доў­жыц­ца больш за тры хві­лі­ны (штраф Ј120).

Гер­ма­нія

. Пра­ві­лы да­рож­на­га ру­ху гэ­тай кра­і­ны за­ба­ра­ня­юць спы­няц­ца на аў­та­ба­нах на­ват у тым вы­пад­ку, ка­лі ў кі­роў­цы скон­чыў­ся бен­зін. Акра­мя та­го, нель­га іс­ці па тра­се пеш­шу. Штраф за па­ру­шэн­не гэ­тых пра­ві­лаў мо­жа да­ся­гаць 100 еў­ра.

Егі­пет. Тут за­ба­ро­не­на фа­та­гра­фа­ваць ці ка­рыс­тац­ца бі­нок­лем по­бач з ва­ен­ны­мі аб'­ек­та­мі або ўра­да­вы­мі бу­дын­ка­мі. За гэ­та мо­гуць не толь­кі за­тры­маць і аштра­фа­ваць, але і па­са­дзіць у тур­му.

Іс­па­нія. На Ма­ёр­цы нель­га вы­ка­рыс­тоў­ваць пляж­ны душ не па пры­зна­чэн­ні. Хо­ча­це па­мыць пад ду­шам яб­лык, рых­туй­це €750. А на пля­жах ад Аль­ку­дыі да Кан-Пі­ка­фор­та не ві­та­юць му­зы­кан­таў, за­тое цэ­няць ці­шы­ню. Штраф за іг­ру на лю­бым ін­стру­мен­це — €300.

Іта­лія. У Еў­ро­пе гэ­тая кра­і­на — лі­дар па коль­кас­ці дзіў­ных за­ба­рон. У го­ра­дзе Эбо­ла (Кам­па­нія) за­ба­ро­не­на ца­ла­вац­ца ў ма­шы­нах (штраф €500). А ў вёс­цы Мар­цін­сі­ку­ра (Аб­руц­ца) нель­га шу­мець... зай­ма­ю­чы­ся сек­сам. Штраф за па­доб­нае за­да­валь­нен­не — €1500. На пля­жах ка­ля Ве­не­цыі не да­зва­ля­юць збі­раць ра­ка­він­кі (штраф €25—250). У ку­рорт­ным мяс­тэч­ку Фор­тэ-дэі-Мар­мі пад­час сі­ес­ты нель­га ўклю­чаць га­зо­на­ка­сіл­ку. І — ува­га — у Іта­ліі за­ба­ра­ня­ец­ца куп­ляць пад­роб­кі! За на­быц­цё кант­ра­факт­най пра­дук­цыі вы ры­зы­ку­е­це раз­ві­тац­ца з су­май, што ў ра­зы пе­ра­вы­шае кошт ары­гі­наль­най рэ­чы; мак­сі­маль­нае па­ка­ран­не скла­дае €10 000. Так­са­ма ў Іта­ліі пра­ду­гле­джа­ны штраф за ку­пан­не ў фан­та­нах. За­ко­ны Ве­не­цыі за­ба­ра­ня­юць кар­міць га­лу­боў, зна­хо­дзіц­ца ў гра­мад­скім мес­цы без ка­шу­лі, а так­са­ма ес­ці бу­тэрб­ро­ды на пе­ша­ход­ным пе­ра­хо­дзе.

Ір­лан­дыя. У Ір­лан­дыі з XІ ста­год­дзя за­ха­ва­ла­ся вы­дат­ная тра­ды­цыя: 29 лю­та­га жан­чы­на мае пра­ва зра­біць свай­му вы­бран­ні­ку пра­па­но­ву. Ка­лі муж­чы­на ад­ка­жа ад­мо­вай, то ён бу­дзе аба­вя­за­ны за­пла­ціць дзяў­чы­не штраф.

Емен. Пад стра­хам смя­рот­на­га па­ка­ран­ня ў гэ­тую кра­і­ну за­ба­ро­не­ны ўвоз пра­дук­таў са сві­ні­ны.

Ка­на­да. У Ка­на­дзе не лю­бяць дроб­ныя гро­шы, та­му трэ­ба быць уваж­лі­вым пад­час шо­пін­гу. Там за­ба­ра­ня­ец­ца пла­ціць за рэч, якая каш­туе больш за 25 до­ла­раў, ма­не­та­мі на­мі­на­лам у 1 до­лар.

ААЭ. У Аб'­яд­на­ных Араб­скіх Эмі­ра­тах вель­мі сур'­ёз­най пра­ві­най з'яў­ля­ец­ца ўжы­ван­не ежы, ва­ды ці ку­рэн­не цы­га­рэт у гра­мад­скіх мес­цах на пра­ця­гу свя­то­га для му­суль­ман ме­ся­ца Ра­ма­дан, ме­ся­ца пос­ту. Ра­біць гэ­та мож­на толь­кі ў рэ­ста­ра­нах пры гас­ці­ні­цах і ін­шых ту­рыс­тыч­ных зо­нах, дзе не су­стра­ка­юц­ца мяс­цо­выя вер­ні­кі.

Сін­га­пур. Сін­га­пур у 2010 го­дзе ўсё ж та­кі па­доў­жыў за­ба­ро­ну, якая іс­нуе ў кра­і­не на пра­ця­гу 18 га­доў — на ўвоз і про­даж жа­валь­най гум­кі. Сін­га­пур, вя­до­мы ва ўсім све­це сва­ёй чыс­ці­нёй, за­ба­ра­ніў ім­парт і про­даж жа­валь­най гум­кі ў 1992 го­дзе з мэ­тай кан­чат­ко­ва вы­ра­шыць праб­ле­му ліп­кай гум­кі на крэс­лах, ста­лах, ліф­тах і ў ін­шых гра­мад­скіх мес­цах. Ад­ной з асноў­ных пры­чын увя­дзен­ня за­ба­ро­ны бы­лі збоі ў пра­цы сін­га­пур­ска­га мет­ро: жа­валь­ная гум­ка час­та за­хра­са­ла ў дзвя­рах элект­ра­цяг­ні­коў, вы­клі­ка­ю­чы за­трым­кі. Штраф за па­ру­шэн­не гэ­тай за­ба­ро­ны — ка­ля $400. А ка­лі вы не спус­ці­це за са­бой ва­ду ў гра­мад­скай пры­бі­раль­ні, вас аштра­фу­юць на $500.

ЗША. Злу­ча­ныя Шта­ты пе­ра­ўзы­шлі ўсе кра­і­ны па коль­кас­ці ары­гі­наль­ных за­ко­наў і за­ба­рон, пры­чым мно­гія з іх адметныя ў кож­ным асоб­ным шта­це і на­ват го­ра­дзе! Пры­вя­дзём толь­кі ма­лую част­ку та­кіх за­ба­рон. Ала­ба­ма: за­ба­ро­не­на ва­дзіць ма­шы­ну з за­вя­за­ны­мі ва­чы­ма. За па­сы­пан­не рэ­ек чы­гун­кі сол­лю — смя­рот­нае па­ка­ран­не. Лі­чыц­ца зла­чын­ствам на­сіць ма­ро­зі­ва ў кі­шэ­нях, на­сіць у царк­ву на­леп­ле­ныя ву­сы і з'яў­ляц­ца на ву­лі­цах у мас­цы. Аляс­ка: нель­га раз­гля­даць ла­сёў з са­ма­лё­та. Ары­зо­на: за спро­бу па­сек­чы как­тус — да 25 га­доў тур­мы. У г. Хэй­дэн вам па­гра­жае штраф, ка­лі бу­дзе­це чап­ляц­ца да жа­бак. У го­ра­дзе Ме­са за­ба­ро­не­на ку­рыць у ме­жах 5 мет­раў ад гра­мад­скіх уста­ноў. Вы­клю­чэн­не — ка­лі ў вас ёсць ад­мыс­ло­вая лі­цэн­зія. Га­ваі: за­ба­ра­ня­ец­ца ўстаў­ляць у ву­шы ма­не­ты. Ілі­нойс: у го­ра­дзе Гей­лс­бур за­ба­ра­ня­ец­ца біць па­цу­коў бей­сболь­най бі­тай; штраф — 1000 до­ла­раў. Так­са­ма за­ба­ра­ня­ец­ца га­ва­рыць на анг­лій­скай мо­ве, мож­на толь­кі на аме­ры­кан­скай. У Мі­не­со­це мо­гуць спаг­наць да $2000 за бруд­ныя шы­ны — мый­ка аў­то абы­дзец­ца знач­на тан­ней. У Ка­лі­фор­нія: у Га­лі­ву­дзе дзей­ні­чае па­ста­но­ва, якая за­ба­ра­няе пра­га­няць па ву­лі­цах больш за дзве ты­ся­чы аве­чак. У Сан-Фран­цыс­ка нель­га вы­пус­каць на ву­лі­цу сла­ноў, ка­лі толь­кі іх не вя­дуць на лан­цу­гу. Мэ­ры­ленд: у Бал­ты­мо­ры не да­зво­ле­на пры­хо­дзіць у тэ­атр са льва­мі, так­са­ма стро­га за­ба­ро­не­на шпур­ляць ахапак се­на на ву­лі­цу з дру­го­га па­вер­ха. Нью-Ёрк: штраф у 25 до­ла­раў ча­кае кож­на­га, хто на ву­лі­цы бу­дзе ві­да­воч­на за­гляд­вац­ца на жан­чын. За­кон асаб­лі­ва стро­гі да тых, хто азір­нец­ца ўслед да­мам. Муж­чы­нам, злоў­ле­ным на гэ­тым двой­чы, за­га­да­на на­сіць кон­скія шо­ры. Агаё: асоб­ны за­кон за­ба­ра­няе пра­па­ноў­ваць ры­бам спірт­ныя на­поі. Акла­хо­ма: у ста­лі­цы шта­та нель­га ха­дзіць па ву­лі­цах за­дам, па­яда­ю­чы на ха­ду гам­бур­гер. Ту­рэм­нае зня­во­лен­не па­гра­жае тым, хто драж­ніць са­бак, а так­са­ма ад­кус­вае ад чу­жо­га гам­бур­ге­ра. У Фла­ры­дзе за­га­раць топ­лес на боль­шас­ці пля­жаў лі­чыц­ца па­ру­шэн­нем гра­мад­ска­га па­рад­ку.

Тай­ланд. За­ба­ра­ня­ец­ца вы­хо­дзіць з до­ма без ніж­няй бя­ліз­ны. Пад­час вы­ка­нан­ня ка­ра­леў­ска­га гім­на ў кі­на­тэ­ат­ры ўсе на­вед­валь­ні­кі па­він­ны. Ез­дзіць у ма­шы­не ці на ма­та­цык­ле без ка­шу­лі? За гэ­та штра­фу­юць. Тут так­са­ма нель­га на­сту­паць на гро­шы, та­му што на ма­не­тах і банк­но­тах на­ма­ля­ва­ны ка­роль.

Тур­цыя. У Тур­цыі сур'­ёз­ным пра­ва­па­ру­шэн­нем з'яў­ля­ец­ца аб­ра­за ту­рэц­кай на­цыі і на­цы­я­наль­на­га сця­га, а так­са­ма раз­дзі­ран­не або скруч­ван­не на­цы­я­наль­най ва­лю­ты.

Фран­цыя. У кра­і­не нель­га на­зы­ваць свін­ню На­па­ле­о­нам — фран­цу­зы па­ва­жа­юць сваю гіс­то­рыю! За­ба­ра­ня­ец­ца про­даж ля­лек, твар якіх не з'яў­ля­ец­ца ча­ла­ве­чым. У Па­ры­жы з 1910 го­да за­ба­ро­не­на ца­ла­вац­ца на вак­за­лах, каб не за­трым­лі­ваць ад­праў­лен­не цяг­ні­ка. Пра­ві­ла гэ­та ні­хто так і не ад­мя­ніў, але яго і ў тыя ча­сы на­ўрад ці дак­лад­на пры­трым­лі­ва­лі­ся, та­му ні­я­ка­га па­ка­ран­ня за па­ру­шэн­не не пра­ду­гле­джа­на.

Пад­рых­та­ваў Іван Ку­пар­вас

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.