Вы тут

Нецвярозыя...мiлiцыянеры за рулём


Некалькіх міліцыянераў Віцебшчыны летась звольнілі са службы за тое, што кіравалі аўто ў нецвярозым стане.

— На жаль, летась нашы супрацоўнікі ўчынілі злачынствы. Былівыяўлены чатыры факты язды пасля ўжывання спіртнога. Гэтыясупрацоўнікі звольнены і ніколі не будуць адноўлены на службе ўміліцыі. Дадзена жорсткая ацэнка кіраўнікам, якія своечасова не заўважылі гэтых супрацоўнікаў, — падкрэсліў Ігар ЯЎСЕЕЎ, начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама.
Шмат чутак хадзіла наконт дарожна-транспартнага здарэння зудзелам афіцэра міліцыі, у выніку якога загінулі людзі.
— Летась ДТЗ з удзелам нашага старшага аператыўнага дзяжурнага, падпалкоўніка міліцыі, мела вялікі грамадскі рэзананс. Па яго віне ў ДТЗ загінулі мужчына і пажылая жанчына. Я сам выязджаў на месца здарэння. Суд праходзіў у нас тут (ва УУС аблвыканкама. — Аўт.) — у актавай зале. Супрацоўнікі бачылі, якая жорсткая ацэнка была дадзена дзеянням калегі. Ніхто не верне, на жаль, загінулых, але ж і ён застаўся інвалідам, быў пазбаўлены волі... Міліцыянеры таксама былі заўважаны і ў крадзяжах, перавышэнні службовых паўнамоцтваў, — расказаў Ігар Яўсееў.
Пры гэтым ёсць выпадкі, калі былых міліцыянераў аднаўляюць на службе.
— Літаральна ўчора аднавіў на службе лейтэнанта, які служыў добра, нараканняў не меў, а толькі падзякі. Чаму б і не служыць такому ў міліцыі? Ён апраўдае давер. Людзі па розных прычынах звальняліся. Напрыклад, ехалі ў Расію на заробкі, але калі не атрымалася задуманае, вярталіся. Але ў любым выпадку на службе аднаўляюцца толькі тыя, хто раней не прыцягваўся да дысцыплінарнай адказнасці, — падкрэсліў начальнік УУС.
Летась 11 чалавек аднавілі на службе ў міліцыі. Што тычыцца прафесіяналізму, у 2013 годзе ўзнагародзілі нагрудным знакам «Класны спецыяліст міліцыі» 195 міліцыянераў Віцебшчыны. 835 на сёння ўжо маюць такі знак — пацвярджэнне высокага прафесіяналізму.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.