Вы тут

Аб'яднаны патэнцыял ся­бе апраў­даў


Прак­ты­ка па­каз­вае, што ства­рэн­не Дзяр­жаў­на­га ка­мі­тэ­та су­до­вых экс­пер­тыз апраў­да­ла ся­бе. Та­кое мер­ка­ван­не вы­ка­заў пер­шы на­мес­нік кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Радзь­коў пад­час на­вед­ван­ня ка­мі­тэ­та, па­ве­дам­ляе Бел­ТА.

Дзярж­ка­мі­тэт су­до­вых экс­пер­тыз па­чаў дзей­насць з 1 лі­пе­ня 2013 го­да. Ужо ця­пер мож­на га­ва­рыць аб ста­ноў­чым эфек­це — па­ве­лі­чэн­ні апе­ра­тыў­нас­ці пра­вя­дзен­ня экс­пер­тыз, іх якас­ці. Сваю ро­лю ады­гра­ла тое, што ка­мі­тэт аб'­яд­наў па­тэн­цы­ял усіх су­до­вых экс­пер­таў, па­коль­кі быў утво­ра­ны на ба­зе экс­перт­ных пад­раз­дзя­лен­няў ор­га­наў унут­ра­ных спраў, ор­га­наў і пад­раз­дзя­лен­няў па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях, Уз­бро­е­ных Сіл, Мі­ніс­тэр­ства юс­ты­цыі, а так­са­ма Дзяр­жаў­най служ­бы ме­ды­цын­скіх су­до­вых экс­пер­тыз, пад­крэс­ліў Аляк­сандр Радзь­коў.

Пер­шы на­мес­нік кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та па­бы­ваў у ла­ба­ра­то­ры­ях дзярж­ка­мі­тэ­та, су­стрэў­ся з яго аса­бо­вым скла­дам. Аляк­сандр Радзь­коў звяр­нуў ува­гу на вя­лі­кую ад­каз­насць, якая ўскла­дзе­на на спе­цы­я­ліс­таў. Яны вы­кон­ва­юць ад­ну з най­важ­ней­шых дзяр­жаў­ных за­дач — за­бяс­печ­ва­юць пра­ва­вую аба­ро­не­насць гра­мад­ства, па­да­ючы су­дам, пра­ва­ахоў­ным ор­га­нам якас­на пад­рых­та­ва­ную до­каз­ную ба­зу. «Яны шмат у чым за­бяс­печ­ва­юць упэў­не­насць ча­ла­ве­ка ў тым, што ка­лі ён мае ра­цыю, па­во­дзіць ся­бе як год­ны гра­ма­дзя­нін, то ён у бяс­пе­цы», — ад­зна­чыў пер­шы на­мес­нік кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та.

Га­во­ра­чы аб аса­біс­тых якас­цях, якія па­він­ны быць улас­ці­выя су­пра­цоў­ні­кам дзярж­ка­мі­тэ­та, Аляк­сандр Радзь­коў на­зваў вы­со­кі ўзро­вень пра­фе­сі­я­на­ліз­му і гра­ма­дзян­скай ад­каз­нас­ці. «Тут па­він­ны быць най­больш пад­рых­та­ва­ныя афі­цэ­ры. Гра­ма­дзя­не вы­со­кай про­бы. На вы­ні­ках іх пра­цы грун­ту­ец­ца аб­ві­на­вач­ван­не ці аба­ро­на. Час­та за імі вы­ра­шэн­не лё­су ча­ла­ве­ка. Яны па­він­ны гэ­та ра­зу­мець, быць да гэ­та­га пад­рых­та­ва­ны­мі, быць ад­па­вед­ным чы­нам вы­ха­ва­нымі», — пад­су­ма­ваў пер­шы на­мес­нік кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.