Вы тут

«Трэба аператыўна вырашаць пы­тан­не з за­роб­ка­мі пе­да­го­гаў»


Рух у бок па­вы­шэн­ня якас­ці аду­ка­цыі праз эфек­тыў­нае вы­ка­ры­стан­не ўсіх рэ­сур­саў (кад­ра­вых, фі­нан­са­вых і ма­тэ­ры­яль­ных) ві­цэ-прэм'­ер бе­ла­рус­ка­га ўра­да Ана­толь То­зік на­зваў га­лоў­най за­да­чай на 2014 год.

— Я цал­кам пры­маю кры­ты­ку на ад­рас ура­да. Трэ­ба мак­сі­маль­на апе­ра­тыў­на вы­ра­шыць пы­тан­не з за­ра­бот­най пла­тай усіх, хто сён­ня пра­цуе ў сфе­ры аду­ка­цыі: у дзі­ця­чых сад­ках, шко­лах, вы­шэй­шых на­ву­чаль­ных уста­но­вах, — за­явіў на ка­ле­гіі, дзе пад­во­дзі­лі­ся вы­ні­кі ра­бо­ты аду­ка­цый­най га­лі­ны за 2013 год, Ана­толь То­зік. — Ка­лі б мы аб'­яд­на­лі свае на­ма­ган­ні, то на пра­ця­гу двух га­доў маг­лі б вый­сці на пэў­ныя па­каз­чы­кі. Бы­ло б доб­ра, ка­лі б ся­рэд­ні за­ро­бак на­стаў­ні­ка, без улі­ку ка­э­фі­цы­ен­та су­мя­шчаль­ніц­тва, быў роў­ны ся­рэд­ня­му за­роб­ку па кра­і­не. А ся­рэд­ні за­ро­бак пра­фе­сар­ска-вы­клад­чыц­ка­га скла­ду пе­ра­вы­шаў ся­рэд­ні за­ро­бак па кра­і­не ў 1,5 ра­за. Што мы мо­жам га­ран­та­ваць, дык гэ­та ўтры­ман­не фі­нан­са­ван­ня сфе­ры аду­ка­цыі на ўзроў­ні 6% ад ва­ла­ва­га ўнут­ра­на­га пра­дук­ту. Сё­ле­та ў бюд­жэ­це пра­ду­гле­джа­ны на­мі­наль­ны рост за­ра­бот­най пла­ты па ўсёй бюд­жэт­най сфе­ры на ўзроў­ні 14–16 пра­цэн­таў. А вось ас­тат­нія рэ­сур­сы да­вай­це бу­дзем шу­каць унут­ры сіс­тэ­мы аду­ка­цыі.

Дня­мі мы пры­ня­лі Па­ста­но­ву Са­ве­та Мі­ніст­раў аб ме­рах па ўдас­ка­на­лен­ні апла­ты пра­цы ра­бот­ні­каў бюд­жэт­ных ар­га­ні­за­цый. Гэ­тым да­ку­мен­там мы да­ём пра­ва ўсім бюд­жэт­ным ар­га­ні­за­цы­ям на ма­неў­ры па­між асоб­ны­мі ар­ты­ку­ла­мі вы­дат­каў, за вы­клю­чэн­нем ка­пі­таль­ных і ка­му­наль­ных. Усе срод­кі, сэ­ка­ном­ле­ныя па ін­шых ар­ты­ку­лах, вы змо­жа­це на­кі­ра­ваць на лю­быя па­трэ­бы, у пер­шую чар­гу — на за­ра­бот­ную пла­ту сва­ім ра­бот­ні­кам, ка­лі па­лі­чы­це гэ­та мэ­та­згод­ным.

Мы за­фік­са­ва­лі ў За­ко­не «Аб бюд­жэ­це на 2014 год» аб­са­лют­ную мі­ні­маль­ную су­му для кож­най воб­лас­ці. І я лі­чу, што бы­ло б пра­віль­на, каб кі­раў­ніц­тва абл­вы­кан­ка­маў на мес­цах за­фік­са­ва­ла та­кую ж не­зні­жаль­ную су­му для кож­на­га ра­ё­на з улі­кам іх спе­цы­фі­кі. Бы­ло б эфек­тыў­на і пра­віль­на, каб і кож­ны ра­ён, у сваю чар­гу, за­фік­са­ваў та­кую ж не­зні­жаль­ную су­му для кож­най уста­но­вы аду­ка­цыі. Каб ды­рэк­тар шко­лы ве­даў: вось мой бюд­жэт, і яго ні­хто ў мя­не не ад­бя­рэ на пра­ця­гу го­да. А ты­мі срод­ка­мі, што я сэ­ка­но­міў, я ма­гу рас­па­ра­дзіц­ца ў сва­ім ка­лек­ты­ве.

Мяр­кую, што ўсё гэ­та вель­мі да­па­мо­жа нам прый­сці да зда­ро­ва­га сэн­су.

Ана­толь То­зік кан­ста­та­ваў, што са­мыя вя­лі­кія праб­ле­мы сён­ня з за­ра­бот­най пла­тай вы­ха­валь­ні­каў і па­моч­ні­каў вы­ха­валь­ні­каў у дзі­ця­чых сад­ках:

— Утры­ман­не дзі­ця­ці ў да­школь­най уста­но­ве абы­хо­дзіц­ца бюд­жэ­ту пры­клад­на ў 1,5 міль­ё­на руб­лёў што­ме­сяц. Баць­коў­ская пла­та за дзі­ця­чы са­док па­кры­вае толь­кі 60% ад кош­ту хар­ча­ван­ня. Мяр­кую, што баць­кі зра­зу­ме­лі б нас, ка­лі б мы па­пра­сі­лі іх аплач­ваць 100 пра­цэн­таў ад кош­ту хар­ча­ван­ня, а ўсе атры­ма­ныя гро­шы на­кі­ра­ва­лі на за­ра­бот­ную пла­ту вы­ха­валь­ні­кам і па­моч­ні­кам вы­ха­валь­ні­каў…

І яшчэ ад­но пы­тан­не ў су­вя­зі з гэ­тым: маг­чы­ма, трэ­ба пра­па­на­ваць баць­кам аплач­ваць хар­ча­ван­не ўлас­ных дзя­цей і ў па­чат­ко­вай шко­ле? І так­са­ма на­кі­ра­ваць атры­ма­ныя срод­кі на за­роб­кі пе­да­го­гам… Не­як не­ла­гіч­на ў нас атрым­лі­ва­ец­ца: у дзі­ця­чым сад­ку баць­кі пла­цяць за хар­ча­ван­не сва­іх дзя­цей, а ў па­чат­ко­вай шко­ле гэ­та ро­біц­ца за кошт срод­каў бюд­жэ­ту. Маг­чы­ма, сель­скія шко­лы мы па­куль не за­кра­нём, а вось у га­рад­скіх шко­лах мож­на бы­ло б гэ­та зра­біць…

Па сло­вах ві­цэ-прэм'­е­ра, 2013 год быў ад­мет­ны тым, што ўпер­шы­ню за 20 га­доў на­сель­ніц­тва Бе­ла­ру­сі не ска­ра­ці­ла­ся, а пры­рас­ло. Ня­хай па­куль за кошт міг­ра­цыі (плюс 4 ты­ся­чы ча­ла­век), але да нас едуць лю­дзі ў пра­ца­здоль­ным уз­рос­це, з дзець­мі. Да та­го ж, па­чы­на­ю­чы з чэр­ве­ня мі­ну­ла­га го­да, па­чаў­ся пра­цэс на­ту­раль­на­га пры­рос­ту на­сель­ніц­тва, ка­лі на свет на­ра­джа­ец­ца больш лю­дзей, чым па­мі­рае. І ка­лі гэ­тая тэн­дэн­цыя за­ха­ва­ец­ца, то ў хут­кім ча­се ўзрас­це па­трэ­ба ў дзі­ця­чых сад­ках.

— Але мы і сён­ня не па­спя­ва­ем за­да­валь­няць па­трэ­бы ма­ла­дых сем'­яў у да­школь­ных уста­но­вах.

Ма­ла­дыя ма­ці не жа­да­юць на­доў­га вы­па­даць з ак­тыў­най сфе­ры, хо­чуць рас­ці пра­фе­сій­на. І мы па­він­ны ім даць та­кую маг­чы­масць. У су­вя­зі з гэ­тым я звяр­та­ю­ся да кі­раў­ні­коў мі­ніс­тэр­стваў аду­ка­цыі, юс­ты­цыі, пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны — трэ­ба па­ду­маць, як пад­тры­маць пры­ват­ную іні­цы­я­ты­ву ў ства­рэн­ні і ад­крыц­ці ўста­ноў да­школь­най аду­ка­цыі. Ча­му тую ж су­му, якую мы вы­дат­коў­ва­ем з бюд­жэ­ту на ўтры­ман­не вы­ха­ван­цаў у дзяр­жаў­ных сад­ках, не ад­даць пры­ват­ні­кам, якія га­то­вы прый­сці ў гэ­ту сфе­ру? — пра­па­на­ваў Ана­толь То­зік.

Пад­час ка­ле­гіі пра­гу­ча­ла пра­па­но­ва «ад­пус­ціць» цэ­ны на плат­нае на­ву­чан­не ў вы­шэй­шых на­ву­чаль­ных уста­но­вах, якія сён­ня жорст­ка рэ­гу­лю­юц­ца. Ана­толь То­зік гэ­тую пра­па­но­ву пад­тры­маў, пад­крэс­ліў­шы, што ўсё па­він­на каш­та­ваць столь­кі, коль­кі яно каш­туе. І да­даў, што гэ­тае пы­тан­не мож­на бы­ло б пе­ра­даць на ўзро­вень уста­ноў аду­ка­цыі.

Сё­ле­та бу­дзе пра­цяг­вац­ца пра­ца над ка­рэк­ці­роў­кай Ко­дэк­са аб аду­ка­цыі. Ві­цэ-прэм'­ер пад­тры­маў кі­раў­ні­ка га­лі­но­вай пар­ла­менц­кай ка­мі­сіі Ге­на­дзя Паль­чы­ка, які пра­па­на­ваў мак­сі­маль­на спрас­ціць Ко­дэкс і зра­біць больш зра­зу­ме­лым:

— Трэ­ба мак­сі­маль­на дэ­цэнт­ра­лі­за­ваць пра­ва пры­няц­ця ра­шэн­няў. Пе­ра­даць та­кія пра­вы не толь­кі на ўзро­вень абл­вы­кан­ка­маў і рай­вы­кан­ка­маў, але і на ўзро­вень кі­раў­ні­коў уста­ноў аду­ка­цыі, па­коль­кі на мес­цах мно­гія рэ­чы лепш ві­даць, чым нам на­вер­се, — па­тлу­ма­чыў сваю па­зі­цыю Ана­толь То­зік.

За­кра­на­ю­чы пы­тан­не раз­мер­ка­ван­ня плы­няў вы­пуск­ні­коў, Ана­толь То­зік кан­ста­та­ваў, што «ў нас быў ві­да­воч­ны пе­ра­кос, ка­лі аб­са­лют­ная боль­шасць вы­пуск­ні­коў на­кі­роў­ва­ла­ся ва ўні­вер­сі­тэ­ты, і мы ўжо пе­рай­шлі мя­жу ра­зум­на­га»:

— Трэ­ба ады­хо­дзіць ад та­кіх пе­ра­ко­саў. У нас ця­пер аба­вяз­ко­вая агуль­ная ба­за­вая аду­ка­цыя. Зна­чыць, ужо да 9‑га кла­са трэ­ба, каб дзе­ці, іх баць­кі і на­стаў­ні­кі ве­да­лі, ку­ды да­лей бу­дзе на­кі­роў­вац­ца тое ці ін­шае дзі­ця. Ка­лі яно ідзе ў ста­рэй­шыя кла­сы, зна­чыць, гэ­ты ма­ла­ды ча­ла­век пер­ша­па­чат­ко­ва па­ві­нен быць на­цэ­ле­ны на атры­ман­не вы­шэй­шай аду­ка­цыі. І ў ста­рэй­шых кла­сах трэ­ба вы­зна­чац­ца з пэў­ным про­фі­лем аду­ка­цыі. А ў пра­фе­сій­на-тэх­ніч­ных уста­но­вах ка­мусь­ці, маг­чы­ма, да­стат­ко­ва бу­дзе атры­маць толь­кі пра­фе­сію, без атры­ман­ня агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі. Трэ­ба фар­мі­ра­ваць та­кую струк­ту­ру раз­мер­ка­ван­ня плы­няў вы­пуск­ні­коў па ўзроў­нях атры­ман­ня аду­ка­цыі, якая па­трэб­на кра­і­не. Трэ­ба фар­мі­ра­ваць па­ва­гу да ра­бо­чых пра­фе­сій. Га­лоў­нае — даць ча­ла­ве­ку маг­чы­масць знай­сці ся­бе ў жыц­ці.

Ана­толь То­зік пры­знаў­ся, што яго вель­мі хва­люе праб­ле­ма якас­ці аду­ка­цыі на ўсіх яе ўзроў­нях і раз­рыў па­між ся­рэд­нім ба­лам атэс­та­таў абі­ту­ры­ен­таў і іх вы­ні­ка­мі на цэнт­ра­лі­за­ва­ным тэс­ці­ра­ван­ні. Пры­чым гэ­ты раз­рыў рас­це.

Звяр­та­ю­чы­ся да рэк­та­раў уста­ноў вы­шэй­шай аду­ка­цыі, ві­цэ-прэм'­ер па­пра­сіў іх ца­ніць бе­ла­рус­кія дып­ло­мы і не гнац­ца сле­па за вы­ка­нан­нем па­каз­чы­ка экс­пар­ту аду­ка­цый­ных па­слуг. Ана­толь То­зік пад­крэс­ліў, што за­меж­ны гра­ма­дзя­нін, які пры­ехаў у Бе­ла­русь атрым­лі­ваць вы­шэй­шую аду­ка­цыю, па­ві­нен пра­дэ­ман­стра­ваць ве­ды, што да­зва­ля­юць атры­маць бе­ла­рус­кі дып­лом, і па­во­дзіць ся­бе ён па­ві­нен у ад­па­вед­нас­ці з за­ко­на­мі на­шай дзяр­жа­вы і на­ша­га гра­мад­ства.

— Я пра­шу вас: не трэ­ба за­кры­ваць во­чы на якасць іх ву­чо­бы, на якасць ве­даў і на іх па­во­дзі­ны. Нам ні ў якім ра­зе нель­га стра­ціць якасць і аў­та­ры­тэт на­шых дып­ло­маў, — ска­заў Ана­толь То­зік.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.