Вы тут

Зноў забойства дзяўчыны ў Рэчыцы


Супраць дваіх жыхароў Рэчыцкага раёна завялі крымінальную справу па артыкуле аб забойстве. Як паведаміў начальнік упраўлення крымінальнага вышуку УУС Гомельскага аблвыканкама Віктар Чыкуноў, 16 лютага ў міліцыю з заявай аб знікненні дачкі звярнулася 45‑гадовая жанчына. Дзяўчына двума днямі раней вечарам сышла з дому і не вярнулася.

Супрацоўнікі Рэчыцкага РАУС ва ўзаемадзеянні з калегамі з упраўлення крымінальнага вышуку УУС Гомельскага аблвыканкама па гарачых слядах выйшлі на аднаго знаёмага зніклай дзяўчыны. З ім 19‑гадовая рэчычанка сустракалася, але апошнім часам узаемаадносіны пагоршыліся. Аператыўнікі ўсталявалі дачыненне да знікнення дзяўчыны не толькі яе хлопца, але і яго сябра, якіх адразу ж затрымалі. Малады чалавек прызнаўся, што падгаварыў знаёмага дапамагчы ў расправе над дзяўчынай.

Хлопцы сустрэлі сваю ахвяру ў горадзе, а потым вывезлі яе ў лес, дзе моцна збілі. Пасля гэтага, спрабуючы схаваць сляды злачынства, яны прывязалі да дзяўчыны мяшок з камянямі і кінулі цела ў штучны лясны вадаём. Прызначаны судова-медыцынская і шэраг крыміналістычных экспертыз, праводзіцца комплекс следчых дзеянняў, накіраваных на ўсталяванне матываў злачынства.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.