Вы тут

Аўто па даверанасцi: вы­га­да ці праб­ле­мы?


Аб гэ­тым па­пя­рэдж­вае стар­шы па­моч­нік пра­ку­ро­ра Гро­дзен­скай воб­лас­ці Вя­ча­слаў ІГ­НА­ЦІК на пад­ста­ве сі­ту­а­цый, у якія трап­ля­юць удзель­ні­кі па­доб­ных здзе­лак па, зда­ва­ла­ся б, вель­мі вы­гад­най схе­ме. Пры­чым цер­пяць і пра­даў­цы, і па­куп­ні­кі аў­та­ма­бі­ляў.

— Вя­ча­слаў Ула­дзі­мі­ра­віч, не­вы­пад­ко­ва, му­сіць, про­даж аў­та­ма­бі­ляў па ге­не­раль­най да­ве­ра­нас­ці ў апош­нія га­ды на­быў ма­са­вы ха­рак­тар. Зна­чыць, вы­гад­на?

— На пер­шы по­гляд, са­праў­ды, у вый­гры­шы абод­ва ба­кі та­кой здзел­кі. Но­вы ўла­даль­нік аў­та­ма­бі­ля мо­жа яго аб­мя­няць, пра­даць без уз­гад­нен­ня ца­ны з улас­ні­кам, на яко­га за­рэ­гіст­ра­ва­ны гэ­ты транс­парт­ны сро­дак — толь­кі да­рыць нель­га. Да­во­лі пры­ваб­на і тое, што пры про­да­жы аў­та­ма­бі­ля па ге­не­раль­най да­ве­ра­нас­ці не трэ­ба ўказ­ваць гра­шо­вую су­му здзел­кі. Та­му пры за­клю­чэн­ні та­ко­га да­га­во­ра не пла­ціц­ца па­да­так. Акра­мя та­го, не трэ­ба ста­яць у чар­зе для зняц­ця ма­шы­ны з улі­ку. Па­куп­нік мо­жа сам і зняць яе з улі­ку, і зноў па­ста­віць там, дзе хо­ча. А пра­да­вец не па­ві­нен па­ве­дам­ляць свае да­хо­ды ад про­да­жу пры за­паў­нен­ні дэк­ла­ра­цыі. У та­кіх «ка­зыр­ных» умо­вах і ца­ну мож­на зні­зіць.

— У чым жа ры­зы­ка для ўдзель­ні­каў па­доб­ных здзе­лак?

— Спа­чат­ку пра тое, чым ры­зы­куе пра­да­вец. Па-пер­шае, яму не трэ­ба за­бы­ваць, што транс­парт­ны сро­дак — гэ­та кры­ні­ца па­вы­ша­най не­бяс­пе­кі. Пра­даў­шы яго па ге­не­раль­най да­ве­ра­нас­ці, улас­нік пра­цяг­вае нес­ці пэў­ныя аба­вяз­кі, ад­каз­ваць за шко­ду, пры­чы­не­ную гэ­тым аў­та­ма­бі­лем, ка­лі за ру­лём быў но­вы ўла­даль­нік аль­бо ка­лі той ака­жац­ца не­да­сяж­ным для пра­ва­ахоў­ных ор­га­наў і су­да.

Дру­гое. Як вя­до­ма, шмат дзе на да­ро­гах уста­ноў­ле­ны ві­дэа­рэ­гіст­ра­та­ры, якія фік­су­юць ну­ма­ры ма­шын і пе­ра­да­юць ін­фар­ма­цыю аб па­ру­шаль­ні­ках у Дзяр­жаў­та­інс­пек­цыю. І не но­ва­му ка­рыс­таль­ні­ку, а ме­на­ві­та ча­ла­ве­ку, на яко­га гэ­ты аў­та­ма­біль за­рэ­гіст­ра­ва­ны, бу­дуць прад'­яў­ле­ны прэ­тэн­зіі ў вы­пад­ку па­ру­шэн­ня пра­ві­лаў ка­ры­стан­ня транс­парт­ным срод­кам.

Апош­нім ча­сам гэ­та ад­бы­ва­ец­ца вель­мі час­та. Лю­дзі, якія пра­да­лі аў­та­ма­біль па ге­не­раль­най да­ве­ра­нас­ці, атрым­лі­ва­юць ад­мі­ніст­ра­цый­ныя пра­та­ко­лы са штраф­ны­мі санк­цы­я­мі, пас­ля ча­го скар­дзяц­ца ў пад­раз­дзя­лен­ні ДАІ, ор­га­ны пра­ку­ра­ту­ры, су­ды. Маў­ляў, ма­гу да­ка­заць, што ў той час, ка­лі бы­ло здзейс­не­на гэ­тае па­ру­шэн­не, зна­хо­дзіў­ся зу­сім у ін­шым мес­цы — на ра­бо­це, у баль­ні­цы ці на­ват за мя­жой. А хто быў за ру­лём — не ве­даю, бо ма­шы­ну даў­но пра­даў па да­ве­ра­нас­ці. Ад­нак та­кія ар­гу­мен­ты да­па­ма­га­юць рэд­ка, хі­ба што ка­лі ўлас­нік аў­та­ма­бі­ля сам пры­во­дзіць па­ру­шаль­ні­ка ў Дзяр­жаў­та­інс­пек­цыю.

— Атрым­лі­ва­ец­ца, што но­вы ўла­даль­нік аў­та­ма­бі­ля, які атры­маў транс­парт­ны сро­дак па да­ве­ра­нас­ці, на­ват не ад­каз­вае за свае па­ру­шэн­ні...

— З сур'­ёз­ны­мі не­пры­ем­нас­ця­мі пры та­кіх здзел­ках мо­жа су­тык­нуц­ца і па­куп­нік. Вось прык­лад. Аляк­сандр пра­даў Ар­цё­му аў­та­ма­біль мар­кі «BMW 520і». Быц­цам і зруч­на: пры афарм­лен­ні да­ве­ра­нас­ці не спат­рэ­біў­ся тэх­ніч­ны агляд у ДАІ. Праб­ле­мы ўзнік­лі по­тым, ка­лі Ар­цём ха­цеў зняць ма­шы­ну з улі­ку. Ака­за­ла­ся, што са­праўд­ны ідэн­ты­фі­ка­цый­ны ну­мар вы­ра­за­ны, а пры­ва­ра­ны ін­шы, які зна­чыц­ца па да­ку­мен­тах. За­вя­лі кры­мі­наль­ную спра­ву і Аляк­санд­ра пры­зна­лі ві­на­ва­тым у пад­роб­цы і зні­шчэн­ні ну­ма­ра ку­за­ва ў мэ­тах збы­ту транс­парт­на­га срод­ку, аштра­фа­ва­лі на 26 міль­ё­наў руб­лёў. Ад­нак гэ­та не па­лег­чы­ла ста­но­ві­шча па­куп­ні­ка гэ­та­га аў­та­ма­бі­ля, бо ён кан­фіс­ка­ва­ны ў да­ход дзяр­жа­вы.

Без­умоў­на, у па­цяр­пе­ла­га ёсць пра­ва да­бі­вац­ца праз суд спаг­нан­ня з ня­доб­ра­сум­лен­на­га пра­даў­ца фак­тыч­най су­мы, якую той атры­маў пры па­доб­най здзел­цы. Але да­ка­заць гэ­та і вяр­нуць гро­шы ў та­кіх вы­пад­ках зу­сім не прос­та. Пра­да­вец мо­жа за­явіць, што гро­шай не браў, а ад­даў сваю ма­шы­ну ў ча­со­вае ка­ры­стан­не, па­ка­тац­ца...

Та­кім чы­нам, і для пра­даў­ца, і для па­куп­ні­ка та­кія здзел­кі мо­гуць пры­вес­ці да не­пры­ем­нас­цяў.

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК.

Да­вед­ка «Звяз­ды»

Ге­не­раль­ная да­ве­ра­насць на пра­ва кі­ра­ван­ня і ка­ры­стан­ня аў­та­ма­бі­лем рэг­ла­мен­ту­ец­ца ар­ты­ку­лам 186 Гра­ма­дзян­ска­га ко­дэк­са Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. Да­ве­ра­нас­цю пры­зна­ец­ца пісь­мо­вае ўпаў­на­ва­жан­не, якое вы­да­ец­ца ад­ной асо­бай дру­гой асо­бе — для прад­стаў­ніц­тва пе­рад трэ­ці­мі асо­ба­мі (пра­хо­джан­не тэх­агля­ду транс­парт­на­га срод­ку, стра­ха­ван­не, рэ­гіст­ра­цыя ў ор­га­нах Дзяр­жаў­та­інс­пек­цыі). Ге­не­раль­ная да­ве­ра­насць вы­да­ец­ца на тэр­мін да трох га­доў. Пры гэ­тым яна не з'яў­ля­ец­ца па­цвяр­джэн­нем здзел­кі куп­лі-про­да­жу аў­та­ма­бі­ля.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.