Вы тут

Добрыя зваршчыкi — на ва­гу зо­ла­та


Кож­ны з удзель­ні­каў пя­та­га аб­лас­но­га кон­кур­су пра­фе­сій­на­га май­стэр­ства, які прай­шоў на ба­зе Го­мель­ска­га дзяр­жаў­на­га по­лі­тэх­ніч­на­га лі­цэя, упэў­не­ны: без пра­цы, а зна­чыць, і без за­роб­ку яны не за­ста­нуц­ца ні­ко­лі. Іх пра­фе­сіі сён­ня — са­мыя за­па­тра­ба­ва­ныя: то­кар, фрэ­зе­роў­шчык, сле­сар-ін­стру­мен­таль­шчык і элект­ра­звар­шчык.

Ра­ней у пра­фе­сій­ных спа­бор­ніц­твах пры­ма­ла ўдзел толь­кі мо­ладзь да 31 го­да. Сё­ле­та Го­мель­скае аб'­яд­нан­не праф­са­юзаў — га­лоў­ны ар­га­ні­за­тар кон­кур­су — змя­ні­ла яго ўмо­вы. І ця­пер кож­ны, хто лі­чыць ся­бе пра­фе­сі­я­на­лам, да­каз­ваў гэ­та спра­вай. Ве­ра­год­на, та­му і коль­касць удзель­ні­каў, якія пры­еха­лі ў Го­мель з са­мых роз­ных прад­пры­ем­стваў воб­лас­ці, знач­на па­вя­лі­чы­ла­ся. (Бы­лі на­ват баць­ка з сы­нам — абод­ва пра­цу­юць то­ка­ра­мі на ААТ «Стан­ка­го­мель».)

Да аб­лас­но­га ту­ра, да­рэ­чы, дай­шлі тыя, хто пе­ра­мог у ад­бо­рач­ных ту­рах на прад­пры­ем­ствах. Та­му фак­тыч­на га­вор­ка іш­ла пра вы­зна­чэн­не «леп­шых з леп­шых». Усе прэ­тэн­дэн­ты спа­чат­ку зда­лі тэ­а­рэ­тыч­ны эк­за­мен, а по­тым вы­ка­на­лі прак­тыч­нае за­дан­не.

— кон­курс пра­во­дзім для та­го, каб пра­па­ган­да­ваць ра­бо­чыя пра­фе­сіі, па­вы­сіць іх прэ­стыж у гра­мад­стве, — ад­зна­чае на­мес­нік стар­шы­ні Го­мель­ска­га аб­лас­но­га аб'­яд­нан­ня праф­са­юзаў Пётр Шы­лаў. — Між ін­шым у лі­цэі ма­шы­на­бу­да­ван­ня ня­ма дэ­фі­цы­ту на­ву­чэн­цаў. Што­год толь­кі сю­ды пры­хо­дзяць, каб атры­маць ра­бо­чую спе­цы­яль­насць, ка­ля 300 ча­ла­век.

На рын­ку пра­цы ра­бо­чыя з вы­со­кай ква­лі­фі­ка­цы­яй цэ­няц­ца не менш, чым спе­цы­я­ліс­ты з вы­шэй­шай аду­ка­цы­яй. А ў мно­гіх вы­пад­ках — і больш. Да та­го ж доб­ры звар­шчык па­ві­нен не толь­кі вы­кон­ваць тэх­на­ла­гіч­ны пра­цэс, але і ад­чу­ваць улас­ці­вас­ці ме­та­лаў, ве­даць асно­вы су­пра­ма­ту, элект­ра­тэх­ні­кі і гэ­так да­лей.

Сё­ле­та леп­шым у гэ­тай пра­фе­сіі стаў элект­ра­звар­шчык Го­мель­ска­га за­во­да ме­та­ла­кан­струк­цый ААТ «Го­мель­аб­лдар­буд» Сяр­гей Пі­ун. Хло­пец шэсць га­доў пра­цуе на прад­пры­ем­стве і за гэ­ты час не рас­ча­ра­ваў­ся ў сва­ім пра­фе­сій­ным вы­ба­ры. Пер­шы раз з па­да­чы кі­раў­ніц­тва ўзяў удзел кон­кур­се і ад­ра­зу усіх пе­ра­мог:

— Мне ці­ка­вы сам пра­цэс звар­кі, як ме­тал пла­віц­ца... Ра­бо­та, без­умоў­на, цяж­кая, але ж — муж­чын­ская. Ёсць ча­му і на­да­лей ву­чыц­ца. Ця­пер спа­дзя­ю­ся па­вы­сіць свой ра­бо­чы раз­рад.

А вось сё­лет­ні «за­ла­ты» то­кар Аляк­сандр Ко­хан, які пра­цуе на «Гом­сель­ма­шы», ужо мае 6-ы раз­рад. За 18 га­доў пра­цы на­быў во­пыт, у тым лі­ку і ўдзе­лу ў кон­кур­сах. І ад­ной­чы ўжо ста­на­віў­ся пе­ра­мож­цам. Тым не менш вель­мі хва­ля­ваў­ся:

— Хо­чац­ца ж быць леп­шым, і ўсё ро­біш для гэ­та­га. Мне пры­хо­дзі­ла­ся да­па­ма­гаць ма­ла­дым асвой­ваць пра­фе­сію, і ска­жу, што ся­род юна­коў ёсць да­стат­ко­ва за­ці­каў­ле­ных у пра­фе­сіі. Умо­вы пра­цы на «Гом­сель­ма­шы» знач­на змя­ні­лі­ся ў леп­шы бок за апош­нія га­ды. Усе ма­юць спец­адзен­не, тэм­пе­ра­тур­ны рэ­жым у цэ­хах нар­маль­ны пад­трым­лі­ва­ец­ца. А ста­ноч­нік заў­сё­ды бу­дзе за­па­тра­ба­ва­ны, у лю­быя ча­сы.

— Ад­наў­лен­не та­кой за­бы­тай фор­мы ра­бо­ты, як кон­кур­сы пра­фе­сій­на­га май­стэр­ства ра­бо­чых, вы­клі­ка­ла вя­лі­кі ін­та­рэс у мо­ла­дзі, — га­во­рыць стар­шы­ня Го­мель­ска­га аб­лас­но­га аб'­яд­нан­ня праф­са­юзаў Ле­а­нід Ба­ра­ба­наў. — Праф­са­юз­ныя ка­мі­тэ­ты і кі­раў­ні­кі прад­пры­ем­стваў пад­трым­лі­ва­юць на­шу іні­цы­я­ты­ву. Мы і на­да­лей бу­дзем за­ах­воч­ваць ра­бо­чых, якія ма­юць жа­дан­не па­ста­ян­на ўдас­ка­наль­вац­ца ў пра­фе­сій­ным май­стэр­стве.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ. Фо­та аў­та­ра.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.