Вы тут

Дбай­на вы­ка­рыс­тоў­ваць кож­ны ўчас­так сель­ска­гас­па­дар­чай зям­лі


За­па­тра­ба­ваў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­час ра­бо­чай па­езд­кі ў Мін­скую воб­ласць

Як па­ве­да­мі­лі ў прэс-служ­бе бе­ла­рус­ка­га лі­да­ра, кі­раў­нік дзяр­жа­вы на­ве­даў у Мін­скім ра­ё­не ААТ «Гас­тэ­лаў­скае». Прэ­зі­дэн­ту рас­ка­за­лі аб хо­дзе ўбор­кі збож­жа­вых у кра­і­не і за­бес­пя­чэн­ні хар­чо­вым збож­жам пе­ра­пра­цоў­чых прад­пры­ем­стваў рэс­пуб­лі­кі. У час ра­бо­чай па­езд­кі раз­мо­ва так­са­ма іш­ла аб за­бес­пя­чэн­ні бе­ла­рус­кіх аг­ра­ры­яў су­час­най тэх­ні­кай. Прэ­зі­дэн­ту прад­ста­ві­лі па­раў­наль­ныя тэх­ніч­ныя ха­рак­та­рыс­ты­кі кам­бай­наў ай­чын­най і за­меж­най вы­твор­час­ці, да­ла­жы­лі аб вы­ні­ках вы­пра­ба­ван­няў но­вай ма­дэ­лі збож­жа­ўбо­рач­на­га кам­бай­на, пры­зна­ча­на­га для ўбор­кі па­лёў з вы­со­кай ура­джай­нас­цю.

1Ра­бот­ні­каў на­шай сель­ска­гас­па­дар­чай га­лі­ны не­аб­ход­на пры­ву­чаць пра­ца­ваць на са­мым вы­со­кім уз­роў­ні, ад­зна­чыў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ў раз­мо­ве са спе­цы­я­ліс­та­мі. «Трэ­ба зяр­нят­кі леп­ша­га, пе­ра­да­во­га пры­во­зіць у Бе­ла­русь і пры­ву­чаць на­шых ся­лян і са­мім пры­вы­каць пра­ца­ваць на са­мым вы­со­кім уз­роў­ні», — пад­крэс­ліў бе­ла­рус­кі лі­дар.

Як да­ла­жы­лі Прэ­зі­дэн­ту, та­кое да­ра­гое аб­ста­ля­ван­не не ўсю­ды мэ­та­згод­на вы­ка­рыс­тоў­ваць, па­коль­кі яно мо­жа аку­піц­ца толь­кі ў пе­ра­да­вых гас­па­дар­ках. Ка­лі гэ­та пры­но­сіць больш гро­шай, то на гэ­та трэ­ба ары­ен­та­вац­ца, — пад­крэс­ліў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. — Але ра­біць гэ­та трэ­ба аку­рат­на — там, дзе га­то­выя гас­па­дар­ка, зем­лі, ёсць доб­рая жы­вё­ла».

Прэ­зі­дэнт за­па­тра­ба­ваў да на­ступ­най убо­рач­най кам­па­ніі да­вес­ці якасць вы­раб­ле­ных у Бе­ла­ру­сі кам­бай­наў да ўзроў­ню леп­шых за­меж­ных ана­ла­гаў. «Кам­бай­ны, — ска­заў Прэ­зі­дэнт, — да на­ступ­най убор­кі па­він­ны быць не гор­шыя за ня­мец­кія і аме­ры­кан­скія». Ён ак­цэн­та­ваў ува­гу на якас­ці тэх­ні­кі: «Пе­ра­дай­це кож­на­му май­стру і ра­бо­ча­му — за якасць бу­дзем вель­мі стро­га па­тра­ба­ваць. Кан­ку­рэн­цыя кож­ны год уз­мац­ня­ец­ца».

Яшчэ адзін важ­ны ас­пект — не­аб­ход­насць па­вы­шэн­ня ла­ка­лі­за­цыі ў вы­твор­час­ці тэх­ні­кі. «Ва­зіць сю­ды ім­парт­ныя дэ­та­лі, збі­раць кам­бай­ны і хва­ліц­ца по­тым — нам гэ­та­га не трэ­ба. Мы са­мі па­він­ны гэ­та вы­раб­ляць, і гэ­та ва­ша за­да­ча», — пад­крэс­ліў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што гэ­тай во­сен­ню мае на­мер больш пад­ра­бяз­на азна­ё­міц­ца з сі­ту­а­цы­яй на «Гом­сель­ма­шы».

У хо­дзе ра­бо­чай па­езд­кі Прэ­зі­дэн­ту бы­лі прад­стаў­ле­ны па­раў­наль­ныя тэх­ніч­ныя ха­рак­та­рыс­ты­кі збож­жа­ўбо­рач­ных кам­бай­наў ай­чын­най і за­меж­най вы­твор­час­ці, а так­са­ма рас­пра­ца­ва­ныя «Гом­сель­ма­шам» на­він­кі. Па­вод­ле слоў ген­ды­рэк­та­ра прад­пры­ем­ства Аляк­санд­ра Кам­ко, у мі­ну­лым го­дзе бы­лі рас­пра­ца­ва­ны, вы­раб­ле­ны і пра­ве­дзе­ны пры­ёмач­ныя вы­пра­ба­ван­ні трох но­вых узо­раў збож­жа­ўбо­рач­ных кам­бай­наў: адзін ма­лой пра­дук­цый­нас­ці — 5 кг/сек — і два з па­вы­ша­най пра­дук­цый­нас­цю 14 кг/сек і 16 кг/сек. У но­вай тэх­ні­кі быльш вы­со­кі ўзро­вень ла­ка­лі­за­цыі.

Пад­час па­пя­рэд­няй па­езд­кі кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы ў Мін­скі ра­ён і азна­ям­лен­ня з хо­дам убо­рач­най кам­па­ніі бы­ло да­ру­ча­на ў перс­пек­ты­ве за­бяс­пе­чыць аг­ра­ры­яў су­час­най ай­чын­най тэх­ні­кай, здоль­най эфек­тыў­на пра­ца­ваць на па­лях з вы­со­кай ура­джай­нас­цю. Ра­бо­та та­ко­га бе­ла­рус­ка­га кам­бай­на, які па­куль іс­нуе толь­кі ў ад­ным эк­зэмп­ля­ры, на гэ­ты раз бы­ла пра­дэ­ман­стра­ва­на Прэ­зі­дэн­ту на ўбор­цы по­ля з азі­май пша­ні­цай, дзе ўра­джай­насць да­хо­дзіць да 100 ц/га. Як ад­зна­чыў мі­ністр сель­скай гас­па­дар­кі Ле­а­нід За­яц, гэ­та су­час­ная ма­шы­на па­раў­наль­ная з за­меж­ны­мі ана­ла­га­мі, але ў 2,6 ра­за тан­ней­шая, на­прык­лад, за ня­мец­кія кам­бай­ны. Ра­зам з тым ён кан­ста­та­ваў, што яшчэ ёсць не­ка­то­рыя тэх­ніч­ныя не­да­пра­цоў­кі, якія вы­яў­ле­ны ў пра­цэ­се до­след­най экс­плу­а­та­цыі.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка даў вы­со­кую ацэн­ку но­вай тэх­ні­цы, да­ру­чыў­шы да на­ступ­най убо­рач­най кам­па­ніі па­ста­віць як мі­ні­мум дзе­сяць най­больш моц­ных і пра­дук­цый­ных кам­бай­наў і па­абя­цаў­шы пад гэ­та фі­нан­са­вую пад­трым­ку. «Вы­дат­ны кам­байн. Трэ­ба яго да­во­дзіць да ро­зу­му да на­ступ­най убор­кі, — ска­заў Прэ­зі­дэнт. — Да ўра­джаю на­ступ­на­га го­да трэ­ба зра­біць як мі­ні­мум 10 кам­бай­наў. Мы па­ста­ра­ем­ся іх за­ку­піць, або гас­па­дар­кі за­ку­пяць, а мы ім да­па­мо­жам». Аб­мяр­коў­ва­ла­ся так­са­ма пы­тан­не аб не­аб­ход­нас­ці аб­наў­лен­ня пар­ку кам­бай­наў у цэ­лым.

Ра­зам з гэ­тым кі­раў­нік дзяр­жа­вы па­пя­рэ­дзіў кі­раў­ніц­тва сель­гас­га­лі­ны, што з кож­ным го­дам аб'­ёмы пад­трым­кі АПК з бо­ку дзяр­жа­вы бу­дуць па­сту­по­ва ска­ра­чац­ца, а та­му не­аб­ход­на бе­раж­лі­ва ста­віц­ца да за­куп­ля­е­май но­вай тэх­ні­кі. «Усе па­він­ны ра­зу­мець, па­чуў­шы тое, аб чым мы тут га­во­рым, што гэ­та не зна­чыць, што мы заўт­ра за­ме­нім усе кам­бай­ны», — пад­крэс­ліў бе­ла­рус­кі лі­дар.

Прэ­зі­дэнт так­са­ма звяр­нуў ува­гу, што кож­ны, ня­хай на­ват не­вя­лі­кі ўчас­так сель­ска­гас­па­дар­чай зям­лі, па­ві­нен дбай­на вы­ка­рыс­тоў­вац­ца, у тым лі­ку на тэ­ры­то­ры­ях, што пры­мы­ка­юць да ферм, пры­ся­дзіб­ных участ­каў. «Усё па­він­на быць уз­ара­на», — пад­крэс­ліў ён. У гэ­тай су­вя­зі кі­раў­нік дзяр­жа­вы ад­зна­чыў, што зем­лі ўздоўж МКАД трэ­ба вы­ка­рыс­тоў­ваць больш ра­цы­я­наль­на і па-гас­па­дар­ску. «У нас мо­ра лю­дзей, якія про­сяць учас­так, каб па­бу­да­ваць прад­пры­ем­ства, ста­ян­ку або яшчэ штось­ці. Да 1 каст­рыч­ні­ка гэ­ты план па­ві­нен быць дэ­та­лё­ва пра­пра­ца­ва­ны і прад­стаў­ле­ны», — за­па­тра­ба­ваў Прэ­зі­дэнт.

«Каль­ца­вая да­ро­га па­він­на быць віт­ры­най кра­і­ны, каб лю­дзі еха­лі і ба­чы­лі, што тут жы­вуць гас­па­да­ры, — пад­крэс­ліў бе­ла­рус­кі лі­дар. — Са­мае га­лоў­нае — гэ­та бу­даў­ніц­тва ўздоўж каль­ца­вой да­ро­гі — з унут­ра­на­га і знеш­ня­га ба­коў. Столь­кі зем­ляў пус­туе, на якіх мож­на бу­да­ваць, а вы про­сі­це ад­вес­ці пад гэ­та сель­гас­угод­дзі».

У част­цы не­да­пу­шчаль­нас­ці вы­ка­ры­стан­ня зем­ляў сель­гас­пры­зна­чэн­ня пад якое-не­будзь бу­даў­ніц­тва Прэ­зі­дэнт ад­ра­са­ваў пер­са­наль­ны па­прок стар­шы­ні Мінск­ага абл­вы­кан­ка­ма Ся­мё­ну Ша­пі­ру. Па да­ро­зе на по­ле са збож­жа­вы­мі кі­раў­нік дзяр­жа­вы звяр­нуў ува­гу на ўзве­дзе­ную без уз­гад­нен­ня кан­струк­цыю, якая, як рас­тлу­ма­чы­лі чы­ноў­ні­кі, вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца пад­час пра­вя­дзен­ня сель­ска­гас­па­дар­чай вы­стаў­кі. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка да­ру­чыў не­ад­клад­на ўста­ра­ніць па­ру­шэн­не.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.