Вы тут

Ра­ка ча­су


аль­бо Па Ві­ліі шля­ха­мі Кан­стан­ці­на Тыш­ке­ві­ча

Го­рад Ві­лей­ка — цу­доў­ны ку­то­чак Бе­ла­ру­сі. Драў­ля­ныя да­мы су­сед­ні­ча­юць з но­вы­мі за­бу­до­ва­мі, вет­лі­выя жы­ха­ры заў­сё­ды пад­ка­жуць да­ро­гу. Го­рад ста­іць на ра­цэ Ві­лія, якая за­ча­роў­вае сва­ёй пры­га­жос­цю і за­пра­шае за­зір­нуць углыб ста­год­дзяў. Не­ка­лі, а дак­лад­ней у 1857 г., па яе во­дах здзейс­ніў па­да­рож­жа Кан­стан­цін Тыш­ке­віч. У го­нар гэ­тай па­дзеі ў Ві­лей­цы быў ад­кры­ты пом­нік і ар­га­ні­за­ва­на ванд­роў­ка па марш­ру­це вя­до­ма­га на­ву­коў­ца.

Эк­скурс у гіс­то­рыю

15 чэр­ве­ня 1857 го­да шмат лю­дзей са­бра­ла­ся ў вёс­цы Ка­мен­ка ка­ля мос­та це­раз Ві­лію. На ва­дзе ка­лы­ха­ла­ся цэ­лая фла­ты­лія, пад­рых­та­ва­ная да пла­ван­ня. Усе 5 суд­наў бы­лі па­бу­да­ва­ны Кан­стан­ці­нам Тыш­ке­ві­чам.

Кан­стан­цін Тыш­ке­віч — (5 (17) лю­та­га 1806 г., Ла­гойск — 1 (13) лі­пе­ня 1868 г., Мінск) — бе­ла­рус­кі гіс­то­рык, ар­хе­о­лаг, края­зна­вец, адзін з за­сна­валь­ні­каў бе­ла­рус­кай ар­хеа­ло­гіі. На­ле­жаў да шля­хец­ка­га ро­ду Тыш­ке­ві­чаў. На­ра­дзіў­ся ў ро­да­вым ма­ёнт­ку Ла­гойск у сям'і буй­но­га зем­ле­ўлас­ні­ка. На асно­ве ўлас­ных ка­лек­цый ра­зам з баць­кам і бра­там ства­рыў Ла­гой­скі му­зей ста­ра­жыт­на­сцяў. Зай­маў­ся ар­хеа­ла­гіч­ны­мі рас­коп­ка­мі — да­сле­да­ваў ка­ля 200 кур­га­ноў, га­ра­дзі­шчаў і за­мчы­шчаў у Мін­скай гу­бер­ні.

У склад экс­пе­ды­цыі, апра­ча са­ма­го Кан­стан­ці­на Тыш­ке­ві­ча, ува­хо­дзі­лі зем­ля­мер Ежы Шан­тыр і мас­так Мар­цэ­лій Яну­шэ­віч, які ра­біў за­ма­лёў­кі ў па­да­рож­ны аль­бом. На пра­ця­гу ча­ты­рох ме­ся­цаў на­ву­ко­вая экс­пе­ды­цыя да­сле­да­ва­ла ўсю Ві­лію — ад Ка­мен­ска­га мос­та да вус­ця. Гэ­та ўні­каль­нае па­да­рож­жа да­ло асно­ву кні­зе К.  Тыш­ке­ві­ча «Ві­лія і яе бе­ра­гі».

Не плач, Віль­я­на

2Не дзіў­на, што ў го­нар той сла­ву­тай экс­пе­ды­цыі ў Ві­лей­цы быў ад­кры­ты па­мят­ны знак.

— Пом­нік з'я­віў­ся ў 2007 го­дзе, ка­лі пра­во­дзі­ла­ся бе­ла­рус­ка-лі­тоў­ская між­на­род­ная экс­пе­ды­цыя, якая на­зы­ва­ла­ся «Шля­хам гра­фа Тыш­ке­ві­ча праз паў­та­ра ста­год­дзя», — рас­па­вя­дае стар­шы на­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік Ві­лей­ска­га края­знаў­ча­га му­зея Воль­га Ко­ла­са­ва. — Быў уста­ля­ва­ны шэ­ры ва­лун з ме­ма­ры­яль­най дош­кай, на якой ад­люст­ра­ва­ны шлях, што прай­шоў Кан­стан­цін Тыш­ке­віч. Праз год на гэ­тым кам­ні з'я­ві­ла­ся Віль­я­на, сім­вал на­шай ра­кі. Аў­та­рам скульп­ту­ры з'яў­ля­ец­ца Ула­дзі­мір Сла­бод­чы­каў. Ча­му ме­на­ві­та Віль­я­на? Там, дзе ра­ка бя­рэ па­ча­так (у Док­шыц­кім ра­ё­не Ві­цеб­скай воб­лас­ці), ля­жыць зна­ка­мі­ты Сцёп-ка­мень. Ён звя­за­ны з ле­ген­дай пра Сця­па­на і Віль­я­ну. Даў­ным-даў­но жыў кра­вец Сця­пан, і бы­ла ў яго пры­го­жая ма­ла­дая жон­ка, якую зва­лі Віль­я­на. Сця­пан вель­мі шмат пра­ца­ваў, і не бы­ло яму ча­су на­ват у царк­ву сха­дзіць. Ка­лі ўсе лю­дзі пай­шлі ў царк­ву на Вя­лік­дзень, ён вы­ра­шыў за­стац­ца до­ма і шыць. Бог яго па­ка­раў: пе­ра­тва­рыў у вя­лі­кі ва­лун. Але зда­рыў­ся цуд: гэ­ты ка­мень да­лей пра­цяг­ваў шыць. Лю­дзі пры­но­сі­лі тка­ні­ну, кла­лі яе ка­ля ка­ме­ня і ка­за­лі, што ім трэ­ба. Ноч­чу Сця­пан пе­ра­тва­раў­ся ў ча­ла­ве­ка і вы­кон­ваў за­ка­зы. Але ад­ной­чы да Сцёп-ка­ме­ня па­ды­шоў ча­ла­век, які вы­ра­шыў па­жар­та­ваць са Сця­па­на, па­клаў тка­ні­ну ка­ля ва­лу­на і ка­жа: «Па­шый мне ні тое, ні сёе». Сця­пан вель­мі па­крыў­дзіў­ся. З та­го ча­су ён пе­ра­стаў шыць і кан­чат­ко­ва ака­мя­неў. Ка­лі Віль­я­на пе­ра­ка­на­ла­ся, што яе Сця­пан больш не бу­дзе пе­ра­тва­рац­ца ў ча­ла­ве­ка, яна ўпа­ла на ка­мень, аб­ня­ла яго, па­ча­ла пла­каць. Слё­зы яе цяк­лі вель­мі доў­га: спа­чат­ку ўтва­рыў­ся ру­ча­ёк, пас­ля ра­ка. Вось та­кая пры­го­жая ле­ген­да. — Кож­ны год, у кан­цы жніў­ня, у нас пра­во­дзіц­ца свя­та Віль­я­ны, або Сця­па­на...

Ві­лія = Ня­рыс

Пер­шая экс­пе­ды­цыя «Шля­хам Кан­стан­ці­на Тыш­ке­ві­ча» ад­бы­ла­ся ў 2007 го­дзе. Удзель­ні­каў бы­ло ка­ля 300 ча­ла­век. Усім вель­мі спа­да­ба­ла­ся, та­му бы­ло вы­ра­ша­на ар­га­ні­зоў­ваць экс­пе­ды­цыю кож­ны год. Паў­дзель­ні­чаць у ёй мо­жа кож­ны ах­вот­ны — з гэ­тым мож­на звяр­нуц­ца да су­пра­цоў­ні­каў ві­лей­ска­га края­знаў­ча­га му­зея. Экс­пе­ды­цыя па­чы­на­ец­ца пры­клад­на 2 — 3 лі­пе­ня і пра­цяг­ва­ец­ца ка­ля двух тыд­няў. Усе ўдзель­ні­кі са­дзяц­ца на лод­кі, у ка­го якая ёсць, — і на­пе­рад. Ці на­зад — па стуж­цы ча­су. Та­му што спы­ня­юц­ца ў тых мяс­тэч­ках, якія ка­лісь­ці на­вед­ваў Кан­стан­цін Тыш­ке­віч. Ці­ка­ва пры­га­даць, што сам на­ву­ко­вец пад­час ста­я­нак заў­сё­ды ра­біў мяс­цо­вым жы­ха­рам па­да­рун­кі: ка­бе­там — хус­тач­кі, ма­ла­дым дзяў­ча­там — па­цер­кі, дзе­цям — цу­кер­кі. Та­му су­стра­каць гра­фа Тыш­ке­ві­ча збі­ра­ла­ся ўся вёс­ка.

— Іні­цы­я­та­рам пер­шай экс­пе­ды­цыі быў цу­доў­ны ча­ла­век, са­праўд­ны ту­рыст Ві­таль Кас­тэн­ка, — рас­па­вя­дае Воль­га Аляк­санд­раў­на. — Яго ідэю пад­тры­ма­лі ўсе: і мяс­цо­выя ўла­ды, і ту­рыс­ты, і края­знаў­чы му­зей. Ра­ка Ві­лія ня­се свае во­ды ў Бал­тый­скае мо­ра, ка­ля Каў­на­са ўпа­дае ў Нё­ман. Лі­тоў­цы ра­ку Ві­лію на­зы­ва­юць Ня­рыс. У нас з лі­тоў­ца­мі вель­мі доб­рыя ста­сун­кі, ня­гле­дзя­чы на тое, што нас раз'­яд­ноў­вае мя­жа. На­ша ванд­роў­ка па­ча­ла­ся ад вёс­кі Ка­мен­ка, як і 150 га­доў та­му. У экс­пе­ды­цыі ўдзель­ні­ча­лі ар­хе­о­ла­гі, эт­ног­ра­фы. Пра­во­дзі­лі­ся не­вя­лі­кія ар­хеа­ла­гіч­ныя рас­коп­кі, эт­но­ла­гі апыт­ва­лі мяс­цо­вае на­сель­ніц­тва, мож­на ка­заць, што гэ­та бы­ла са­праўд­ная на­ву­ко­вая экс­пе­ды­цыя. У вёс­ках, мяс­тэч­ках нас су­стра­ка­лі вель­мі доб­ра — ла­дзі­лі­ся кан­цэр­ты, ін­шыя куль­тур­ныя ме­ра­пры­ем­ствы. Ха­па­ла і ра­ман­ты­кі па­ля­во­га жыц­ця. Пры­га­жосць ад­кры­ва­ец­ца не­звы­чай­ная, ка­лі плы­веш па ра­цэ, — та­ко­га ні­ко­лі не па­ба­чыш пад­час пе­шых ванд­ро­вак. Удзель­ні­кі экс­пе­ды­цыі бы­лі роз­ных уз­рос­таў — ад 4 да 70 га­доў, не­ка­то­рыя ванд­ра­ва­лі сем'­я­мі. Праз год бы­ла ар­га­ні­за­ва­на дру­гая экс­пе­ды­цыя, пас­ля трэ­цяя і так да­лей. Не збі­ра­ем­ся спы­няц­ца і бу­дзем ра­ды но­вым удзель­ні­кам.

На­дзея ЕМЯЛЬ­Я­НА­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Некалькі рэчаў сёлета адбываюцца ўпершыню.

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.