Вы тут

Будаўнікі пастараюцца


Ка­ля 90% ра­бот на Бе­ла­рус­кай АЭС сё­ле­та вы­ка­на­юць ай­чын­ныя спе­цы­я­ліс­ты

Ця­пер на гэ­тай гран­ды­ёз­най бу­доў­лі ў Аст­раў­цы пра­цу­юць дзе­вяць бе­ла­рус­кіх бу­даў­ні­чых і дзве ра­сій­скія спе­цы­я­лі­за­ва­ныя ар­га­ні­за­цыі. Сі­ла­мі ай­чын­ных спе­цы­я­ліс­таў ле­тась вы­ка­на­на больш за 95% ад га­да­во­га аб'­ёму ўсіх бу­даў­ні­чых ра­бот. Агуль­ная коль­касць бу­даў­ні­ча­га пер­са­на­лу на пля­цоў­цы Бе­ла­рус­кай АЭС скла­дае больш за 2 ты­ся­чы ча­ла­век, дзе за­дзей­ні­ча­на 239 адзі­нак бу­даў­ні­чай тэх­ні­кі, па­ве­да­мі­лі рэ­дак­цыі ў прэс-служ­бе Мін­бу­дар­хі­тэк­ту­ры.

Сё­ле­та на вы­шэй­зга­да­най пля­цоў­цы бу­дуць вы­ка­на­ны ра­бо­ты па ўзвя­дзен­ні бу­дын­каў рэ­ак­та­ра і тур­бі­ны, ве­жа­вай вы­пар­най гра­дзір­ні, пыр­скаль­ных ба­сей­наў энер­га­бло­ка №1 і па­ча­ты ра­бо­ты па ўзвя­дзен­ні пад­мур­каў пад аб'­ек­ты энер­га­бло­ка №2. Пла­ну­ец­ца зман­ці­ра­ваць 27 ты­сяч тон ар­ма­ту­ры і ўклас­ці 78 ты­сяч ку­ба­мет­раў бе­то­ну.

Спе­цы­я­ліс­ты мі­ніс­тэр­ства ад­зна­ча­юць, што ле­тась там бы­ло асвое­на 4 281,3 млрд руб­лёў, у тым лі­ку са срод­каў дзяр­жаў­на­га экс­парт­на­га крэ­ды­ту Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі — 3 502,8 млрд. На збу­да­ван­ні аб'­ек­таў пер­ша­га энер­га­бло­ка зман­ці­ра­ва­на 7,5 ты­ся­чы тон ар­ма­ту­ры і ўкла­дзе­на 29 ты­сяч ку­біч­ных мет­раў бе­то­ну. У кон­кур­сах на па­стаў­ку аб­ста­ля­ван­ня і ма­тэ­ры­я­лаў для АЭС пры­ня­лі ўдзел 83 бе­ла­рус­кія ар­га­ні­за­цыі. У вы­ні­ку тар­гоў 26 бе­ла­рус­кіх прад­пры­ем­стваў і ар­га­ні­за­цый за­клю­чы­лі да­га­во­ры на па­стаў­ку аб­ста­ля­ван­ня, ма­тэ­ры­я­лаў і ака­зан­не па­слуг для ўзвя­дзен­ня атам­най стан­цыі на су­му 3,795 млн до­ла­раў, што скла­дае ка­ля 30% усіх па­ста­вак за­куп­ле­на­га аб­ста­ля­ван­ня 4-га кла­са бяс­пе­кі (агуль­на­пра­мыс­ло­вай).

Уво­гу­ле, на бу­даў­ніц­тве Бе­ла­рус­кай АЭС сё­ле­та пла­ну­ец­ца асво­іць 470 млн до­ла­раў. Пры гэ­тым бе­ла­рус­кія бу­даў­ні­кі вы­ка­на­юць больш за 86% аб'­ёму ра­бот, ас­тат­нія 13% — ра­сій­скія ар­га­ні­за­цыі.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.