Вы тут

Канстытуцыя як на­ву­ко­вая дыс­цып­лі­на


Ве­дан­не па­ла­жэн­няў Кан­сты­ту­цыі да­па­ма­гае ў пра­цы і юрыс­там-між­на­род­ні­кам, і ад­ва­ка­там.

Пра­цэс нар­мат­вор­час­ці вель­мі скла­да­ны і скру­пу­лёз­ны. Вя­лі­кую ро­лю ў ім ады­гры­вае на­ву­ко­вы склад­нік. І гэ­та не­здар­ма: перш чым ства­рыць яку­юсь­ці пра­ва­вую нор­му, а тым больш но­вую сфе­ру ад­но­сін, трэ­ба вы­ву­чыць шмат да­ку­мен­таў, іс­ну­ю­чую прак­ты­ку, дум­кі ў гра­мад­стве, за­меж­нае за­ка­на­даў­ства...

— Мы ж у гэ­тай спра­ве час­та не пер­ша­пра­ход­ні­кі, та­му на­вош­та вы­на­хо­дзіць ве­ла­сі­пед? — лі­чыць на­чаль­нік га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня нар­мат­вор­чай дзей­нас­ці ў сфе­ры дзяр­жаў­на­га бу­даў­ніц­тва Мі­ніс­тэр­ства юс­ты­цыі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Ган­на Шпак.

— Та­му імк­нём­ся за­па­зыч­ваць леп­шыя на­пра­цоў­кі і адап­та­ваць іх пад на­шы рэа­ліі. Па­коль­кі дзяр­жа­ва на­ша ма­ла­дая, то нар­ма­тыў­на-пра­ва­вая ба­за бу­да­ва­ла­ся вель­мі ін­тэн­сіў­на. Ты­ся­чы да­ку­мен­таў, за­цвер­джа­ных за гэ­ты час, і сфар­мі­ра­ва­лі ця­пе­раш­няе пра­ва­вое по­ле. Але га­лоў­най ба­зай за­кон­на­сці па-ра­ней­ша­му за­ста­ец­ца Кан­сты­ту­цыя.

Так, ар­ты­кул 8 Асноў­на­га За­ко­на кра­і­ны пры­све­ча­ны між­на­род­на­му пра­ву. Згод­на з ім, Бе­ла­русь мо­жа даб­ра­воль­на ўва­хо­дзіць у між­дзяр­жаў­ныя ўтва­рэн­ні і вы­хо­дзіць з іх. Так­са­ма не да­пус­ка­ец­ца за­клю­чэн­не між­на­род­ных да­га­во­раў, якія су­пя­рэ­чаць Кан­сты­ту­цыі. Але як Мі­нюст удзель­ні­чае ў рэа­лі­за­цыі гэ­тых па­ла­жэн­няў?

— У За­ко­не «Аб між­на­род­ных да­га­во­рах» за­ма­ца­ва­ны нор­мы аб пад­рых­тоў­цы мі­ніс­тэр­ствам ад­па­вед­на­га за­клю­чэн­ня, дзе нор­мы да­ку­мен­та ана­лі­зу­юц­ца ў ад­па­вед­нас­ці з Кан­сты­ту­цы­яй Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, — па­ве­да­міў на­чаль­нік упраў­лен­ня між­на­род­на­га су­пра­цоў­ніц­тва Мі­ніс­тэр­ства юс­ты­цыі Аляк­сей Алё­шын. — Без гэ­та­га да­га­вор за­клю­чыць не­маг­чы­ма. Та­му мы вы­сту­па­ем у ро­лі ад­на­го з га­ран­таў рэа­лі­за­цыі між­на­род­на­га пра­ва на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі.

Між ін­шым, ле­тась бы­лі пад­рых­та­ва­ны да пад­пі­сан­ня пра­ек­ты між­на­род­ных да­га­во­раў аб пра­ва­вой да­па­мо­зе з Сер­бі­яй, Аб'­яд­на­ны­мі Араб­скі­мі Эмі­ра­та­мі, Паўд­нё­вай Ка­рэ­яй і Паўд­нё­ва-Аф­ры­кан­скай Рэс­пуб­лі­кай. Пра­ек­ты ад­па­вед­ных да­га­во­раў ця­пер уз­гад­ня­юц­ца з мно­гі­мі кра­і­на­мі. У іх лі­ку — Эс­то­нія, Лат­вія, Сла­ве­нія, Ін­да­не­зія, Ку­вейт...

Нор­мы Кан­сты­ту­цыі фак­тыч­на кі­ру­юць жыц­цём кож­на­га, да­па­ма­га­юць вы­ра­шаць спрэч­ныя пы­тан­ні, аба­ра­няць свае пра­вы.

— У пры­ват­нас­ці, ар­ты­кул 62 Кан­сты­ту­цыі стаў для ад­ва­ка­таў ад­ным з ба­за­вых, — за­пэў­ні­вае стар­шы­ня Рэс­пуб­лі­кан­скай ка­ле­гіі ад­ва­ка­таў Вік­тар Чай­чыц. — На­прык­лад, у Кры­мі­наль­на-пра­цэ­су­аль­ным ко­дэк­се не пра­пі­са­на, што ад­ва­кат мае пра­ва пры­сут­ні­чаць пры до­пы­це свед­кі. І та­му яму ка­жуць: «Вы­ба­чай­це, але мы вас ту­ды не да­пус­цім». На што ад­ва­кат бя­рэ Кан­сты­ту­цыю і ка­жа: «Вы­ба­чай­це, вось у ар­ты­ку­ле 62 на­пі­са­на: «Кож­ны мае пра­ва на атры­ман­не юры­дыч­най да­па­мо­гі ў лю­бы мо­мант». І ме­на­ві­та дзя­ку­ю­чы гэ­та­му нам уда­ец­ца аба­ра­няць на­шых клі­ен­таў больш якас­на...

Сён­ня мож­на з упэў­не­нас­цю ска­заць, што Асноў­ным За­ко­нам кра­і­ны ўрэ­гу­ля­ва­на дзей­насць усіх сфер гра­мад­скіх ад­но­сін. Але спе­цы­я­ліс­ты пры­хо­дзяць да вы­сно­вы: іс­ну­ю­чыя за­ка­на­даў­чыя нор­мы не­аб­ход­на ўдас­ка­наль­ваць ад­на­ча­со­ва з раз­віц­цём гра­мад­ства і дзяр­жа­вы. Та­му, як бу­дуць яны змя­няц­ца — па­ка­жа час.

Ва­ляр'­ян ШКЛЕН­НІК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Магілёўская вобласць ушанавала лідараў уборачнай кампаніі

Магілёўская вобласць ушанавала лідараў уборачнай кампаніі

У Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.

Грамадства

Хворым на фенілкетанурыю могуць палепшыць забяспячэнне прадуктамі харчавання

Хворым на фенілкетанурыю могуць палепшыць забяспячэнне прадуктамі харчавання

Міністэрства аховы здароўя адказала на публікацыю «Звязды».