Вы тут

У дні свят — уз­моц­не­ны ва­ры­янт ня­сен­ня служ­бы


На кра­са­вік сё­ле­та, згод­на з ка­лен­да­ра­мі ка­та­ліц­кай і пра­ва­слаў­най кан­фе­сій, вы­па­дае не­каль­кі рэ­лі­гій­ных свят. Пры­чым Ува­ход Гас­под­ні ў Іе­ру­са­лім (Паль­ма­вая ня­дзе­ля, Верб­ная ня­дзе­ля) і Вя­лік­дзень пры­па­да­юць у абедз­вюх кан­фе­сій на адзін дзень — ад­па­вед­на, 13 і 20 кра­са­ві­ка. Гэ­та зна­чыць, што лю­дзі бу­дуць іс­ці і ў цэрк­вы, і ў кас­цё­лы. А 29 кра­са­ві­ка ў пра­ва­слаў­ных Ра­ду­ні­ца.

Ва ўсе гэ­тыя дні ў ахо­ве гра­мад­ска­га па­рад­ку пла­ну­ец­ца за­дзей­ні­чаць сі­лы і срод­кі ГУ­УС Мін­гар­вы­кан­ка­ма, УУС абл­вы­кан­ка­маў, унут­ра­ных войск і ўста­ноў аду­ка­цыі МУС. Аса­бо­вы склад бу­дзе пе­ра­ве­дзе­ны на ўзмоц­не­ны ва­ры­янт ня­сен­ня служ­бы.

З улі­кам па­ве­лі­чэн­ня па­са­жы­ра­па­то­ку ў вы­хад­ныя і свя­точ­ныя дні бу­дзе ўзмоц­не­на ахо­ва пра­ва­па­рад­ку на аб'­ек­тах транс­пар­ту. Су­пра­цоў­ні­кі Дзяр­жаў­та­інс­пек­цыі рас­пра­цоў­ва­юць марш­ру­ты аб'­ез­ду мес­цаў пра­вя­дзен­ня ме­ра­пры­ем­стваў і ва ўза­е­ма­дзе­ян­ні з ка­му­наль­ны­мі служ­ба­мі пры­ма­юць ме­ры па за­бес­пя­чэн­ні кам­форт­ных умоў пар­коў­кі транс­парт­ных срод­каў.

Мес­цы пра­вя­дзен­ня ме­ра­пры­ем­стваў за­га­дзя агле­дзяць спе­цы­я­ліс­ты са­пёр­на-пі­ра­тэх­ніч­ных груп. Пра­ход ту­ды бу­дзе вес­ці­ся праз кант­роль­на-пра­пуск­ныя пунк­ты з вы­ка­ры­стан­нем ста­цы­я­нар­ных і руч­ных ме­та­ла­дэ­тэк­та­раў.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.