Вы тут

«Ма­гу і боршч пры­га­та­ваць, і ра­монт у ква­тэ­ры зра­біць»


Каб кро­чыць па жыц­ці да но­вых здзяйс­нен­няў, трэ­ба мець сты­му­лы. У пер­ша­га ў кра­і­не пе­ра­мож­цы кон­кур­су муж­чын­скай пры­га­жос­ці «Міс­тар Бе­ла­русь» Кі­ры­ла Ды­цэ­ві­ча та­кіх сты­му­лаў шмат.

1Улас­ную пе­ра­мо­гу Кі­рыл не ўспры­мае быц­цам неш­та не­ве­ра­год­нае, а рас­цэнь­вае як чар­го­вую пры­ступ­ку ў сва­ім жыц­ці. На кон­кур­се ён быў пад ну­ма­рам 1 і ў вы­ні­ку стаў пер­шым:

— Гэ­та бы­ло су­па­дзен­нем. У нас бы­ло тры фі­на­ліс­ты, і кож­ны вар­ты пе­ра­мо­гі. Я на­ват не па­мя­таю, як мя­не він­ша­ва­лі — на­столь­кі быў ша­кі­ра­ва­ны. Ка­лі на­зы­ва­лі мой ну­мар пе­рад фі­на­лам, то бы­ла дум­ка: «Вось і хо­піць, для ця­бе кон­курс скон­ча­ны». А ака­за­ла­ся — пе­ра­мог, што, без­умоў­на, па­ра­да­ва­ла.

Ус­па­мі­на­ю­чы, як на­спе­ла ра­шэн­не да­лу­чыц­ца да пра­ек­та, хло­пец пры­зна­ец­ца: «Да кон­кур­су з са­ма­га па­чат­ку ста­віў­ся скеп­тыч­на: ра­зу­мен­не, што гэ­та кон­курс пры­га­жос­ці і яго ўдзель­ні­кі — муж­чы­ны, кры­ху бян­тэ­жы­ла. Але, як ака­за­ла­ся, я па­мы­ляў­ся, бо там на кож­на­га кан­кур­сан­та гля­дзе­лі перш за ўсё як на асо­бу. Пры­га­жосць — толь­кі ад­но звя­но, зна­чэн­не ме­лі і па­чуц­цё гу­ма­ру, ха­рыз­ма, умен­не пад­трым­лі­ваць ста­сун­кі з ін­шы­мі людзь­мі, на­яў­насць мэ­ты ў жыц­ці».

Ка­лі з'я­ві­ла­ся аб'­ява пра кас­тынг на кон­курс «Міс­тар Бе­ла­русь», ма­ме Кі­ры­ла па­тэ­ле­фа­на­ва­ла яго цёт­ка і па­ра­і­ла пля­мен­ні­ку па­спра­ба­ваць ся­бе, тым больш што ён сту­дэнт тэ­ат­раль­най ВНУ. Пас­ля раз­мо­вы з баць­ка­мі Кі­рыл вяр­нуў­ся ў Мінск і пай­шоў на за­ня­ткі. А там... Мас­тац­кі кі­раў­нік кур­са так­са­ма ка­жа: маў­ляў, вар­та пай­сці на кон­курс. Та­ды наш ге­рой з та­ва­ры­шам пад­аў­ся на кас­тынг. На на­ступ­ны дзень яму па­тэ­ле­фа­на­ва­лі — прай­шоў!

— Мае вы­клад­чы­кі ў ака­дэ­міі, бы­ва­ла, ка­за­лі: «Ка­лі вы­бі­ра­еш пра­фе­сію ар­тыс­та, яе трэ­ба лю­біць. Ка­лі ак­цёр вы­хо­дзіць на сцэ­ну, то па­ві­нен атрым­лі­ваць ад гэ­та­га за­да­валь­нен­не». У фі­на­ле кон­кур­су я на са­бе ад­чуў тое, пра што яны нам рас­каз­ва­лі. Быў не­ве­ра­год­ны пры­ліў энер­гіі...

Як ак­цёр, ён спа­сціг на­ву­ку «пра­цы на ка­ме­ру», бо ў яго пра­фе­сіі важ­на, як знай­сці вый­грыш­ны ра­курс, по­зу. Плюс зно­сі­ны з но­вы­мі людзь­мі. Да­рэ­чы, ка­лі ў рас­по­ве­дах пра спа­бор­ніц­твы та­ко­га кштал­ту ся­род дзяў­чат мож­на па­чуць гіс­то­рыі пра на­ўмыс­нае пса­ван­не су­ке­нак і пад­сы­пан­не шкла ў абу­так, то хлоп­цы па­во­дзі­лі ся­бе па-муж­чын­ску.

— Я сяб­ра­ваў на кон­кур­се з усі­мі. Кан­ку­рэн­цыя ад­чу­ва­ла­ся, але ні­хто ні­ко­му не чы­ніў пе­ра­шкод — на­ад­ва­рот, ста­ві­лі­ся адзін да ад­на­го з па­ва­гай. На­вед­ва­лі кам­па­ні­яй клу­бы, свят­ка­ва­лі. У пэў­най ме­ры мы зблі­зі­лі­ся за гэ­ты час. По­тым тыя, хто не тра­піў у фі­нал, за­сму­ці­лі­ся. У не­ка­то­рых вы­пад­ках гэ­та паў­плы­ва­ла і на на­шы ад­но­сі­ны. Не ве­даю, як бы я па­во­дзіў ся­бе на іх мес­цы, але ду­маю, што па­ста­ра­ўся б ус­пры­няць сі­ту­а­цыю цвя­ро­за: уся­кі кон­курс заў­сё­ды ад­ных ро­біць пе­ра­мож­ца­мі, а ін­шых па­кі­дае ў прой­гры­шы. Не вар­та зда­вац­ца, лепш пра­ана­лі­за­ваць сі­ту­а­цыю, зра­біць вы­сно­вы і ру­хац­ца да­лей, — раз­ва­жае Кі­рыл.

3Пе­ра­мо­га змя­ні­ла стаў­лен­не да хлоп­ца не толь­кі ся­род кан­кур­сан­таў, але і з бо­ку не­ка­то­рых пры­яце­ляў. Ця­пер усё больш з'яў­ля­ец­ца лю­дзей, якія тэ­ле­фа­ну­юць і ці­ка­вяц­ца яго пос­пе­ха­мі, ха­ця ра­ней ус­па­мі­на­лі рэд­ка. А не­ка­то­рыя жар­ту­юць: маў­ляў, «слу­хай, міс­тар», не строй тут з ся­бе, а то ма­гу і па тва­ры за­ехаць». Іро­нію Кі­рыл ві­тае, ад­нак не па­дзя­ляе па­зі­цыі, быц­цам пры­га­жосць для муж­чы­ны та­кая ўжо і важ­ная.

— Трэ­ба ўмець усё ра­біць. Я, на­прык­лад, ма­гу пры­га­та­ваць боршч, мя­са, са­лян­ку (ад баць­коў пе­ра­няў доб­ры во­пыт). У ква­тэ­ры здоль­ны зра­біць ра­монт: ці то рас­твор за­мя­сіць, ці пліт­ку па­клас­ці.

Ці­ка­вая і па­ву­чаль­ная гіс­то­рыя, як хло­пец за­ра­біў свае пер­шыя гро­шы. Ён прый­шоў на пра­цу да баць­кі, і той даў яму за­да­чу не з лёг­кіх: ачыс­ціць ка­лі­дор ад пліт­кі на сце­нах. Цэ­лы дзень з пе­ра­пын­кам на абед Кі­рыл вы­кон­ваў за­дан­не, і баць­ка да яго ні ра­зу не па­ды­шоў. Ха­ця да ін­шых хлоп­цаў ста­віў­ся больш па­блаж­лі­ва. Крыўд­на бы­ло, але ўрок наш ге­рой за­сво­іў: каб неш­та мець, трэ­ба пра­ца­ваць. Да­рэ­чы, за­ро­бак пят­нац­ца­ці­га­до­вы юнак па­тра­ціў на па­да­рун­кі баць­кам, а са­бе ку­піў шта­ны, бо як­раз збі­ра­лі­ся з сяб­ра­мі па­ехаць на кан­цэрт у Брэст.

Баць­ка з ма­ці ўсе ра­шэн­ні па жыц­ці сы­ну да­зва­ля­лі пры­маць са­ма­стой­на. І пры­ход у Ака­дэ­мію мас­тац­тваў быў яго вы­ба­рам. Не­каль­кі га­доў та­му Кі­рыл быў сту­дэн­там БДУ­ІР, вы­ву­чаў мік­ра­элект­ро­ні­ку. По­тым тра­піў у ася­ро­дак сту­дэн­таў, якія зай­ма­лі­ся мас­тац­кай са­ма­дзей­нас­цю, спя­ваў, тан­ца­ваў, зды­маў ві­дэа. Зда­ры­ла­ся так, што ад­ной­чы ў іх уні­вер­сі­тэц­кую ак­та­вую за­лу за­ві­таў Ула­дзі­мір Мі­шчан­чук (за­слу­жа­ны ар­тыст БССР, ак­цёр, дэ­кан ак­цёр­ска­га фа­куль­тэ­та Ака­дэ­міі мас­тац­тваў. — Аўт.), які шу­каў па­мяш­кан­не для па­ста­ноў­кі дып­лом­на­га спек­так­ля, і за­ўва­жыў на­ша­га ге­роя.

— Ак­цёр­ства — ма­ра для кож­на­га з нас. Бо гля­дзіш філь­мы і ду­ма­еш, як клас­на бы­ло б у іх зняц­ца. Ад­нак я ні­ко­лі не ду­маў аб ак­цёр­стве як аб пра­фе­сіі. Пас­ля та­го, як Ула­дзі­мір Мі­шчан­чук ска­заў, што мне вар­та па­сту­паць у тэ­ат­раль­ны, я апы­нуў­ся пе­рад вы­ба­рам: да­ву­чыц­ца і атры­маць дып­лом аль­бо ўсё кі­нуць. Па жыц­ці вар­та не­чым ах­вя­ра­ваць і ры­зы­ка­ваць, та­му я і вы­ра­шыў: па­спра­бую…

Як пры­знаў­ся Кі­рыл, пе­ра­стро­іц­ца бы­ло скла­да­на. За­тое сён­ня ён упэў­не­ны, што знай­шоў спра­ву свай­го жыц­ця і ме­на­ві­та ў ёй збі­ра­ец­ца па­ка­раць вяр­шы­ні. На­конт перс­пек­тыў­нас­ці ак­цёр­ства раз­ва­жае прос­та: «Тут як атры­ма­ец­ца. Трэ­ба ве­даць са­бе ца­ну, мець унут­ра­ны стры­жань і шмат пра­ца­ваць».

Па­спра­ба­ва­лі ра­зам зма­дэ­лі­ра­ваць сі­ту­а­цыю: якім быў бы сцэ­на­рый жыц­ця хлоп­ца, ка­лі б да­вя­ло­ся вяр­нуц­ца да­до­му і за­стац­ца ў Бя­ро­зе. Кі­рыл мяр­куе, што ар­га­ні­за­ваў бы штось­ці звя­за­нае з аў­та­ма­бі­ля­мі аль­бо з адзен­нем. Яму заў­сё­ды па­да­ба­лі­ся доб­рыя рэ­чы. Па яго мер­ка­ван­ні, муж­чы­на па­ві­нен быць апра­ну­ты стыль­на і пры­го­жа. А вось жа­дан­не па­га­няць на вя­лі­кай хут­ка­сці за ру­лём яму не ўлас­ці­вае…

Па­куль жа га­лоў­най мэ­тай на­ша­га ге­роя з'яў­ля­ец­ца спа­сці­жэн­не сак­рэ­таў пра­фе­сіі. За два тыд­ні ўдзе­лу ў кон­кур­се «Міс­тар Бе­ла­русь» на­за­па­сі­лі­ся ву­чэб­ныя за­па­зы­ча­нас­ці ды і се­сія па­ча­ла­ся. Ад­нак Кі­ры­ла гэ­та не пу­жае, бо вар­та сес­ці, рас­пла­на­ваць спра­вы і ўсё атры­ма­ец­ца.

Ня­даў­на ён зняў­ся ў се­ры­я­ле «Ста­рэй­шая дач­ка», дзе іг­рае ге­роя-ка­хан­ка. А ў рэ­аль­нас­ці ча­су на ра­ма­ны яму не ха­пае.

— Аса­біс­тае жыц­цё па­тра­буе воль­на­га ча­су, бо і па­тэ­ле­фа­на­ваць трэ­ба, і су­стрэц­ца, пры­ду­маць неш­та ра­ман­тыч­нае. Трэ­ба бы­ло ду­маць пра гэ­та кры­ху ра­ней. Тым больш што з уз­рос­там ба­чыш, як дзяў­ча­ты ці­ка­вяц­ца та­бой, ацэнь­ва­ю­чы твае перс­пек­ты­вы. Хо­чац­ца, каб мя­не прос­та лю­бі­лі… Сён­ня рас­клад у жыц­ці та­кі, што трэ­ба вы­бі­раць. Па­куль ву­чо­ба для мя­не на пер­шым мес­цы.

Скла­да­на бу­да­ваць пра­гно­зы ад­нос­на бу­ду­чы­ні «Міс­та­ра Бе­ла­ру­сі», ад­нак Кі­рыл за­пэў­ні­вае, што ве­дае, у чым са­праўд­нае шчас­це:

— Для мя­не най­боль­шае шчас­це ў тым, што я маю сям'ю. Па­куль ёсць мае род­ныя, іх трэ­ба лю­біць і па­ва­жаць, ра­біць для іх усё маг­чы­мае. На­прык­лад, ка­лі я на­вед­ваю стры­еч­на­га бра­та, ба­чу, які ён шчас­лі­вы ад та­го, што ў яго ёсць жон­ка і пад­рас­та­юць дзве дач­кі. Упэў­не­ны, што гро­шы і ін­шыя пры­ві­леі та­ко­га ад­чу­ван­ня не да­дуць.

Але­на ДРАП­КО.

Фо­та Над­зеі Бу­жан і з аса­біс­та­га ар­хі­ва
ге­роя.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.