Вы тут

За­маў­чаць, каб па­чу­лі


...Ау, ле­та, ле­та, ле­та, дзе ты?.. На­пі­саў, па­гля­дзеў у акно і... дры­жы­кі па ску­ры, за­ха­це­ла­ся, як і ўсім на­ва­коль­ным, за­ху­тац­ца. У га­ла­ве толь­кі сло­вы Ула­дзі­мі­ра Ся­мё­на­ві­ча Вы­соц­ка­га: «Здесь вам не равнина, здесь климат иной, идут лавины од­на за од­ной»... Та­кое вось су­ро­вае бе­ла­рус­кае ле­та... А на­тхнен­не дзе ва­ша­му аў­та­ру чэр­паць? Дзе гэ­тыя раз­ня­во­ле­ныя спё­кай рас­пра­ну­тыя пры­го­жыя це­лы? Дзе гэ­тыя мі­ні і дэ­каль­тэ? Дзе пра­ва­ка­цыя і эпа­таж?.. Вось ха­це­ла­ся б, на­прык­лад, рас­па­вес­ці пра ся­рэд­нюю 22-га­до­вую дач­ку Бру­са Уі­лі­са і Дэ­мі Мур, якая пра­гу­ля­ла­ся па Нью-Ёр­ку ў ад­ной спад­ні­цы і ба­лет­ках. Без вер­ху, так бы мо­віць, з «бо­сы­мі» гру­дзя­мі. Што ха­це­ла вы­ка­заць дзяў­чы­на, дэ­ман­стру­ю­чы свае «моц­ныя арэш­кі»? Ды ўся­го толь­кі пра­тэст су­праць цэн­зу­ры ў са­цы­яль­най сет­цы, дзе яна вы­клад­ва­ла свае «га­ра­чыя» фа­та­гра­фіі... На­па­чат­ку ха­це­ла­ся больш пад­ра­бяз­на па­га­ва­рыць ме­на­ві­та на гэ­тую тэ­му, але...

Ве­да­е­це, што тая дач­ка да­лей утва­ры­ла? Вы­кла­ла ўжо даў­ніш­нія фо­та­здым­кі баць­кі, дзе той прад­стаў­ле­ны быц­цам бы ў воб­ра­зе... транс­вес­ты­та: у жа­но­чай су­кен­цы, з бі­гу­дзі і ка­ра­ля­мі. Пэў­на ж, гэ­та бы­лі жар­тоў­ныя здым­кі. У ка­мен­та­ры­ях ад­ра­зу слуш­на за­ў-ва­жы­лі: ві­даць, дач­ка мае ней­кія прэ­тэн­зіі да та­ты, хо­ча неш­та ска­заць яму...

Язы­ком (і ўчын­кам, як у вы­шэй­пры­ве­дзе­ным вы­пад­ку) мож­на вы­ка­заць шмат ча­го. І па­жар­та­ваць, і, як вя­до­ма, моц­на па­ра­ніць. Хто не чуў гіс­то­рый пра тое, як, не па­спеў­шы ажа­ніц­ца, ма­ла­дыя лю­дзі раз­бя­га­юц­ца лі­та­раль­на не­ўза­ба­ве пас­ля гэ­тай па­дзеі? Ка­лі праз паў­го­да, ка­лі праз ме­сяц, а ка­лі і праз не­каль­кі дзён пас­ля вя­сел­ля. І пры­чы­най та­му — кі­ну­тае не­кім сло­ва. Да­рэ­чы, вы ве­да­е­це, чым ця­пер зай­ма­юц­ца мно­гія ма­ла­дыя ў пер­шую шлюб­ную ноч? Мне не­ад­ной­чы рас­каз­ва­лі. Не, не тым, пра што вы па­ду­ма­лі... Яны ша­ма­цяць кан­вер­та­мі і ку­пю­ра­мі, пад­ліч­ва­ю­чы, коль­кі ім па­да­ры­лі гос­ці, раз­ры­ва­юць свя­точ­ную аб­горт­ку, каб раз­гле­дзець па­да­рун­кі. І ўжо тут мо­жа ад­быц­ца пер­шы кан­флікт з-за па­про­ку: маў­ляў, «за­про­ша­ныя з твай­го бо­ку ака­за­лі­ся не та­кі­мі шчод­ры­мі, як з май­го». Адзін ска­заў, дру­гі не вы­тры­маў. Па­мя­та­е­це, як у анек­до­це? Тэ­ле­фа­нуе ма­ла­дая жон­ка сва­ёй ма­ці праз не­каль­кі дзён пас­ля вя­сел­ля: «Мы па­сва­ры­лі­ся». Тая па­чы­нае су­па­кой­ваць: «Да­чуш­ка, ну, бы­вае. Ты не плач, не хва­люй­ся». «А я не пла­чу і не хва­лю­ю­ся. Толь­кі не ве­даю, ку­ды труп па­дзець». Вя­до­ма ж, чор­ны гу­мар.

Бы­вае, не­ка­то­рыя па­ры на­ват пры­звы­чай­ва­юц­ца ўвесь час пра­ва­ка­ваць ад­но ад­на­го, па­ста­ян­на вы­свят­ляць ад­но­сі­ны. Мо­жа, хто па­мя­тае кла­січ­ны фільм ся­рэ­дзі­ны 1990-х «Апе­ра­цыя «З но­вым го­дам!», дзе сыг­раў цэ­лы ан­самбль вя­до­мых і яшчэ не­вя­до­мых на той мо­мант ар­тыс­таў? Су­жэн­цы Лё­ша і Ле­на сва­рац­ца па дро­бя­зі бес­пе­ра­стан­ку. З-за гэ­та­га трап­ля­юць у ава­рыю, а по­тым — у баль­ні­цу. І вось ля­жаць по­бач на ка­тал­ках — у ад­на­го з су­жэн­цаў пра­вая на­га ў гіп­се, у дру­го­га — ле­вая (на­мёк рэ­жы­сё­ра ад­нос­на «па­ры бо­таў»). І зноў з-за дро­бя­зі па­чы­на­ец­ца чар­го­вая свар­ка. «Зноў з ця­бе па­пер­ла?» — «Што з мя­не па­пер­ла? Што з мя­не мо­жа па­пер­ці?» Са­мі ся­бе за­вод­зяць, на­круч­ва­юць...

У рэ­аль­ным жыц­ці та­кіх лю­дзей лёг­ка вы­лі­чыць па іх су­мес­най звыч­цы гуч­на і з пад­крэс­ле­ным за­мі­ла­ван­нем на­зы­ваць на лю­дзях ад­но ад­на­го «зай­чы­кам», «ко­ці­кам», «рыб­кай». По­тым ней­кае сло­ва «не ў стру­мень» і — бах, кан­флікт! З кры­ка­мі, з та­кі­мі эма­цы­я­наль­ны­мі жэс­та­мі, што ад та­го ім­пра­ві­за­ва­на­га «сур­да­пе­ра­кла­ду» мо­жа стра­ціць зрок на­ват ві­ду­шчы. А по­тым, гля­дзіш, зноў збег­лі­ся і зноў: «зай­чык», «ко­цік», «рыб­ка». Та­кім лю­дзям свар­ка па­трэб­на як па­ста­ян­ны ка­та­лі­за­тар у зно­сі­нах. Пэў­на, ін­шых спо­са­баў яны не ве­да­юць.

Усё ж трэ­ба ра­зу­мець: ка­лі ця­бе крыў­дзяць сло­вам не­на­ўмыс­на, пад­даў­шы­ся эмо­цы­ям, — гэ­та ад­но. Па­мя­та­е­це, Кір­піч у вя­до­мым філь­ме спра­ба­ваў апраў­дац­ца пе­рад Жаг­ло­вым: «Ча­го не ска­жаш у жар­тоў­най раз­мо­ве!» Зрэш­ты, ка­лі пра­яў­лен­ні эмо­цый за­цяг­ва­юц­ца, даб­ра так­са­ма не ча­кай. Як у тым анек­до­це пра ся­мей­нае жыц­цё: у ра­мон­це га­лоў­нае — не раз­вес­ці­ся. Ці вось яшчэ адзін у тэ­му. Па­крыў­джа­ная жон­ка ка­жа су­жэн­цу: «Ты ха­ця б пра­ба­чэн­ня па­пра­сіў!» — «Ну, пра­бач мне!» — «Ды ідзі ты да чор­та са сва­і­мі пра­ба­чэн­ня­мі!». Горш, ка­лі сло­вам спе­цы­яль­на ра­няць. Лю­бы сек­со­лаг ска­жа, што ча­сам кпі­ны з бо­ку парт­нё­ра мо­гуць ка­лі і не па­ста­віць крыж на ўсім да­лей­шым па­ла­вым жыц­ці, дык іс­тот­на яго «па­да­рваць».

...Што ха­це­ла ска­заць дач­ка Бру­су Уі­лі­су нам, ка­неш­не, не­вя­до­ма. Ча­му ме­на­ві­та та­кім спо­са­бам — зда­гад­ва­ем­ся. Хто не ў кур­се: яе ма­ці Дэ­мі Мур у ма­ла­дыя га­ды зды­ма­ла­ся ў та­кім жан­ры, што топ­лес дач­кі — «кве­тач­кі» су­праць яго. Ды і ў ста­лым узрос­це, бу­ду­чы ця­жар­най, па­зі­ра­ва­ла аго­ле­най. Та­му са­мой фор­ме «моц­ны арэ­шак», на­пэў­на, не здзі­віў­ся. Як той ка­заў, яб­лыч­ка ад яб­лынь­кі... Хі­ба на­ва­коль­ныя па­це­шы­лі­ся.

...На­пэў­на, не ўсе лю­бяць кры­ху гру­ба­ва­ты, ска­жам так, гу­мар Ся­мё­на Сле­па­ко­ва, але ка­лі ра­за­брац­ца, па сут­нас­ці, ён га­во­рыць пра­віль­ныя рэ­чы. Па­мя­та­е­це яго пес­ню «За­ля­пі сваё ду­ла»? Там пра пят­ні­цу, ве­чар, за­тор, пра ча­ты­ры га­дзі­ны без ру­ху... Ён ста­міў­ся за ты­дзень, яна хо­ча па­га­ва­рыць і бяс­кон­ца пра неш­та ка­жа. «И хо­чет­ся не­жно ска­зать, гля­дя в род­ные гла­за: «Залепи своё ду­ло, ты им в ухе ды­ру мне про­ду­ла. Ради на­шей с то­бою любви, залепи...» Гэ­та я да та­го, што са­мы прос­ты і дзейс­ны спо­саб не па­крыў­дзіць не­ка­га — за­крыць рот. Ча­сам лепш са­мо­му. Эмо­цыі су­ці­шац­ца — і асад­ку ад зроб­ле­на­га ў за­па­ле не за­ста­нец­ца.

Кас­тусь ХА­ЦЕ­ЛАЎ-ЗМА­ГЕ­ЛАЎ.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.