Вы тут

Дзень Не­за­леж­нас­ці як дзень на­ра­джэн­ня


Ак­цыя «Бе­лая Русь» — з лю­боўю да дзя­цей» ста­но­віц­ца доб­рай тра­ды­цы­яй

У дзень Не­за­леж­нас­ці ў ста­ліч­ным рад­до­ме №7 на­ра­дзі­ла­ся пят­нац­цаць но­вых жы­ха­роў Мін­ска: 8 хлоп­чы­каў і 7 дзяў­чы­нак. Стар­шы­ня РГА «Бе­лая Русь» Аляк­сандр Радзь­коў і мі­ністр ахо­вы зда­роўя Ва­сіль Жар­ко па­він­ша­ва­лі мам, якія па­да­ры­лі све­ту но­вае жыц­цё пад стрэ­лы свя­точ­на­га са­лю­та.

Для Рэс­пуб­лі­кан­ска­га гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня ак­цыя «Бе­лая Русь» — з лю­боўю да дзя­цей» ста­ла тра­ды­цый­най: шос­ты год за­пар яго ак­ты­віс­ты ра­зам з прад­стаў­ні­ка­мі ўла­ды кра­і­ны і ме­ды­цын­скі­мі ра­бот­ні­ка­мі ўру­ча­юць па­да­рун­кі жан­чы­нам, якія 3 лі­пе­ня не свят­ка­ва­лі Дзень Не­за­леж­нас­ці ра­зам з усі­мі, а вы­ра­ша­лі не менш важ­ную для кра­і­ны за­да­чу — на­ра­джа­лі дзя­цей. Стар­шы­ня РГА «Бе­лая Русь» Аляк­сандр Радзь­коў ад­зна­чыў, што, па ста­тыс­ты­цы, дру­гіх і трэ­ціх дзя­цей у сем'­ях бе­ла­ру­саў ста­ла больш: «Гэ­та свед­чыць аб тым, што сем'і, якія пры­ма­юць ра­шэн­не за­вес­ці дру­го­е дзі­ця­, да­вя­ра­юць дзяр­жа­ве, яны ўпэў­не­ны, што ў на­шай кра­і­не бу­ду­чы­ня іх дзя­цей бу­дзе шчас­лі­вай». Да­рэ­чы, Аляк­сандр Радзь­коў, які ста­яў ля вы­то­каў ак­цыі, 1 ве­рас­ня гэ­та­га го­да пой­дзе ў шко­лу з дзець­мі, што на­ра­дзі­лі­ся 6 га­доў та­му, 3 лі­пе­ня 2009. Ме­на­ві­та та­ды ак­цыю пра­вя­лі ўпер­шы­ню. «Бе­лая Русь» ужо рых­туе для пер­ша­клас­ні­каў пры­ем­ныя па­да­рун­кі.

У апош­нія га­ды ў кра­і­не на­зі­ра­ец­ца ста­ноў­чая ды­на­мі­ка пры­рос­ту на­сель­ніц­тва. Гэ­та­му спры­яе пры­яры­тэт­ная ўва­га ўлад да ахо­вы ма­ця­рын­ства і дзя­цін­ства. Сё­ле­та за 5 ме­ся­цаў у Бе­ла­ру­сі на­ра­дзі­ла­ся на 807 дзя­цей больш, чым за ана­ла­гіч­ны пе­ры­яд мі­ну­ла­га го­да. Па ін­фар­ма­цыі Су­свет­най ар­га­ні­за­цыі ахо­вы зда­роўя, Бе­ла­русь увай­шла ў спіс 50 кра­ін све­ту, дзе за­бяс­печ­ва­ец­ца бес­пе­ра­шкод­ны до­ступ да ма­ця­рын­ства. За апош­нія тры га­ды ў Бе­ла­ру­сі не за­фік­са­ва­на ні­вод­на­га вы­пад­ку смер­ці ма­ці пад­час і пас­ля ро­даў. Смярот­насць не­маў­лят у кра­і­не скла­дае 3 выпадкі на ты­ся­чу дзя­цей, якія на­ра­дзі­лі­ся жы­вы­мі.

Два но­выя рад­да­мы з'я­вяц­ца ў кра­і­не сё­ле­та: баб­руй­скі рад­дом ужо ўве­дзе­ны ў экс­плу­а­та­цыю, а рад­дом у го­ра­дзе Брэс­це амаль га­то­вы пры­маць пер­шых бу­ду­чых мам.

34

Лю­боў Бя­ля­е­ва.
Фо­та аў­та­ра.

Свя­точ­ныя на­бо­ры адзен­ня для но­ва­на­ро­джа­ных учо­ра бы­лі ўру­ча­ны ма­ці 15 дзе­так у Мін­скім аб­лас­ным рад­до­ме ад аб­лас­ной ар­га­ні­за­цыі РГА «Бе­лая Русь». Гэ­та ста­ла пра­ця­гам ад­ной з са­мых пры­кмет­ных ак­цый гра­мад­скай ар­га­ні­за­цыі ў свя­точ­ныя лі­пень­скія дні.

— На­ра­джэн­не кож­на­га ча­ла­ве­ка ў на­шай кра­і­не — гэ­та ўжо са­мо па са­бе свя­та і для сям'і, і для ўсёй Баць­каў­шчы­ны, — па­дзя­ліў­ся з жур­на­ліс­та­мі эмо­цы­я­мі стар­шы­ня Мін­скай аб­лас­ной ар­га­ні­за­цыі РГА «Бе­лая Русь», на­мес­нік стар­шы­ні Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Вік­тар ГУ­МІН­СКІ. — Ак­цыя ж «Бе­лая Русь — з лю­боў да дзя­цей» — не толь­кі він­ша­ван­ні ма­ці, якія на­ра­дзі­лі дзя­цей у Дзень Рэс­пуб­лі­кі, але і маг­чы­масць звяр­нуць ува­гу гра­мад­скас­ці да дэ­ма­гра­фіч­най праб­ле­мы на­шай кра­і­ны. Пра яе ка­жа кі­раў­ніц­тва Бе­ла­ру­сі, для яе вы­ра­шэн­ня пры­ма­юц­ца ме­ры на дзяр­жаў­ным уз­роў­ні. І дзя­ку­ю­чы ўсім ста­ноў­чыя зру­хі ёсць. Сё­ле­та за пер­шае паў­год­дзе толь­кі ў гэ­тай клі­ні­цы на­ра­дзі­ла­ся на 456 дзя­цей больш, чым за ад­па­вед­ны ле­таш­ні пе­ры­яд.

Мін­скі аб­лас­ны пе­ры­на­таль­ны цэнтр аказ­вае ме­ды­цын­скую да­па­мо­гу жан­чы­нам і іх дзет­кам у най­больш скла­да­ных вы­пад­ках. 15 дзе­так за дзень — гэ­та звы­чай­ная коль­касць но­ва­на­ро­джа­ных для гэ­тай клі­ні­кі ў апош­ні час. Сё­ле­та за пер­шыя шэсць ме­ся­цаў тут з'я­ві­лі­ся на свет 34 двой­ні, 16 не­маў­лят ва­жы­лі пры на­ра­джэн­ні менш за 1 кг. Па­ло­ва ўсіх не­да­но­ша­ных дзе­так Мін­шчы­ны на­ра­дзі­лі­ся і бы­лі вы­ха­джа­ны ме­на­ві­та ў аб­лас­ным рад­до­ме. Яшчэ ад­на ліч­ба, якой га­на­рац­ца ме­ды­кі гэ­тай уста­но­вы, — са­мы ніз­кі ся­род аб­лас­ных пе­ры­на­таль­ных цэнт­раў па­каз­чык апе­ра­цый ке­са­ра­ва­га ся­чэн­ня.

Ра­зам са стар­шы­нёй аб­лас­ной ар­га­ні­за­цыі РГА «Бе­лая Русь» жан­чын ві­та­лі стар­шы­ня Мінск­ага аб­лас­но­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў Іван Ліп­ніц­кі, стар­шы­ня Мінск­ага ра­ён­на­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў Сяр­гей Шаб­лы­ка і стар­шы­ня Мін­скай ра­ён­най ар­га­ні­за­цыі РГА «Бе­лая Русь» Га­лі­на Ха­ры­то­на­ва. Пас­ля цёп­лых слоў у ад­рас ма­ці і ўру­чэн­ня па­да­рун­каў гос­ці і ві­ноў­ні­цы ўра­чыс­тас­ці сфа­та­гра­фа­ва­лі­ся ра­зам на па­мяць. І по­тым асоб­на прад­стаў­ні­кі «Бе­лай Ру­сі» сфа­та­гра­фа­ва­лі­ся з Юлі­яй Пят­ке­віч, жы­хар­кай аг­ра­га­рад­ка Ра­там­ка, якая на­ра­дзі­ла 3 лі­пе­ня сваё трэ­цяе дзі­ця.

5

Воль­га МЯДЗ­ВЕ­ДЗЕ­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.