Вы тут

Ра­біць ра­монт ста­не пра­сцей


Маг­чы­ма, ця­пер, каб за­мя­ніць пад­ло­га­вае па­крыц­цё, змя­ніць, пе­ра­нес­ці ра­зет­кі або па­ста­віць зме­я­вік у сан­вуз­ле, ра­біць пра­ект і ўзгад­няць яго з мяс­цо­вым вы­кан­ка­мам не да­вя­дзец­ца. Пра гэ­та, як па­ве­дам­ля­юць Мінск-На­ві­ны, на пра­мой лі­ніі аб пе­ра­пла­ні­роў­цы і пе­ра­бу­до­ве жы­лых па­мяш­кан­няў у Мін­гар­вы­кан­ка­ме рас­па­вёў на­чаль­нік ад­дзе­ла ін­жы­нер­на­га су­пра­ва­джэн­ня аб'­ек­таў КУП «Мін­скі га­рад­скі цэнтр ін­жы­ні­рын­га­вых па­слуг» Ва­ле­рый Ася­доў­скі.

На­га­да­ем: у маі мі­ну­ла­га го­да бы­ла пры­ня­та па­ста­но­ва Са­ве­та Мі­ніст­раў аб па­рад­ку пе­ра­бу­до­вы і пе­ра­пла­ні­роў­кі ў ква­тэ­ры. З яе вы­ні­ка­ла, што на мно­гія ра­бо­ты трэ­ба браць да­звол у ад­мі­ніст­ра­цыі ра­ё­на або, як мі­ні­мум, у ЖЭ­Се. Так, гэ­тая па­ста­но­ва прад­піс­ва­ла ўла­даль­ні­ку ква­тэ­ры ра­біць пра­ект і браць да­звол у вы­кан­ка­ме на за­ме­ну лі­но­ле­у­му ла­мі­на­там або пліт­кай і пе­ра­нос ра­зе­так-вы­клю­чаль­ні­каў у ква­тэ­ры.

Ця­пер ка­му­наль­ні­кі вы­ра­шы­лі вы­клю­чыць са спі­са аба­вяз­ко­вых уз­гад­нен­няў гэ­тыя пунк­ты. Праў­да, вы­кон­ваць ра­бо­ты ўсё роў­на прый­дзец­ца з улі­кам тэх­на­ло­гій. Ка­лі пад­ло­га па­тра­буе вы­ка­нан­ня гу­ка­іза­ля­цыі, то гэ­та трэ­ба бу­дзе ра­біць па ўсіх пра­ві­лах. Кан­ды­цы­я­не­ры і ан­тэ­ны так­са­ма мож­на бу­дзе ўста­наў­лі­ваць без рас­пра­цоў­кі пра­ект­най да­ку­мен­та­цыі і без пры­ём­кі ра­бот у экс­плу­а­та­цыю.

Пра­ект но­вай рэ­дак­цыі па­ста­но­вы ця­пер зна­хо­дзіц­ца на ўзгад­нен­ні Саў­мі­на.

Свят­ла­на Бусь­ко

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.