Вы тут

Балота як «фішка»


Што ча­кае ама­та­раў эка­ту­рыз­му ў Мёр­скім ра­ё­не?

Апош­нія га­ды ў Мёр­скім ра­ё­не ак­тыў­на раз­ві­ва­ец­ца эка­ту­рызм. Без­умоў­на, клю­ча­вы ту­рыс­тыч­ны аб'­ект рэ­гі­ё­на — рэс­пуб­лі­кан­скі ланд­шафт­ны за­каз­нік «Ель­ня».

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Да­рэ­чы, афі­цый­ны ўлік ту­рыс­таў тут па­ча­лі вес­ці толь­кі пяць га­доў та­му. У 2012 го­дзе сю­ды пры­еха­лі ка­ля сот­ні гас­цей, ле­тась ліч­ба па­вя­лі­чы­ла­ся ў ча­ты­ры ра­зы, а сё­ле­та «Ель­ню» на­ве­да­лі ўжо ка­ля шас­ці­сот ча­ла­век. Па­вя­ліч­ва­ец­ца як коль­касць ту­рыс­тыч­ных груп, так і іх геа­гра­фія.

— Ле­тась нас на­ве­да­лі ка­ля 90 за­меж­ных ту­рыс­таў з 15 кра­ін, — рас­па­вёў ды­рэк­тар дзяр­жаў­най пры­ро­да­ахоў­най уста­но­вы «Ель­ня» Іван БА­РОК.— Дня­мі ў нас бы­ла гру­па з 27 ту­рыс­таў з 14 кра­ін, у тым лі­ку Но­вай Зе­лан­дыі, Аў­стра­ліі, Ку­бы.

Па сло­вах ды­рэк­та­ра, час­цей за ўсё ў за­каз­нік за­віт­ва­юць гос­ці з Гер­ма­ніі, Фін­лян­дыі, а вось ра­сі­ян па­куль ня­шмат. За­яў­кі на эк­скур­сіі ўжо пры­ма­юць на пік се­зо­на, які бу­дзе доў­жыц­ца з ся­рэ­дзі­ны жніў­ня да каст­рыч­ні­ка. Тут ство­ра­ны ўні­каль­ны для Бе­ла­ру­сі ві­зіт-цэнтр з ін­тэр­ак­тыў­ны­мі ін­фар­ма­цый­ны­мі стэн­да­мі, элект­рон­ны­мі гуль­ня­мі і тэс­та­мі па эка­ла­гіч­най тэ­ма­ты­цы. Каб па­тэн­цый­ным ту­рыс­там ляг­чэй бы­ло знай­сці за­каз­нік і ві­зіт-цэнтр, у М­ё­-
рах і на­ва­кол­лі ўста­ля­ва­ны ін­фар­ма­цый­ныя па­ка­заль­ні­кі. Да па­слуг ту­рыс­таў тут ёсць сне­га­сту­пы, лы­жы, ве­ла­сі­пе­ды, за­сід­кі для фа­та­гра­фа­ван­ня, пад­зор­ныя тру­бы і бі­нок­лі для на­зі­ран­ня за птуш­ка­мі, на­мё­ты і ін­шы ту­рыс­тыч­ны рыш­ту­нак. Што ра­біць з усім гэ­тым аб­ста­ля­ван­нем? У за­каз­ні­ку ту­рыс­там пра­па­ну­юць не­каль­кі ці­ка­вых турп­ра­дук­таў.

Ад­ной з ту­тэй­шых іс­кры­нак з'яў­ля­ец­ца па­да­рож­жа па экас­цеж­цы «Азя­раў­кі», якая толь­кі-толь­кі ад­кры­ла­ся на ба­ло­це Ель­ня. Да­рэ­чы, най­буй­ней­ша­му ў Бе­ла­ру­сі вер­ха­во­му ба­ло­ту Ель­ня ўжо ка­ля 9000 га­доў. Ма­ю­чы пло­шчу 200 кв. км, яно з'яў­ля­ец­ца ад­ным з най­ста­рэй­шых пры­род­ных аб'­ек­таў Еў­ро­пы. Толь­кі ў па­доб­ных мес­цах яшчэ за­хоў­ва­юц­ца ўні­каль­ныя ві­ды рас­лін і жы­вёл, мож­на ўба­чыць рэшт­кі пас­ля­ле­да­ві­ко­вай тунд­ры і пту­шак (чар­на­зо­бую га­га­ру, бе­лую ку­ра­пат­ку і інш.), якія зні­ка­юць. Тут рас­туць ад­ра­зу два ві­ды дра­пеж­най ра­сян­кі — па­ляў­ні­чай на на­ся­ко­мых.

Ель­ня ад­но­сіц­ца да вер­ха­вых ба­ло­таў, якія ма­юць від плос­ка­га ўзгор­ка. Вяр­шы­ня ба­ло­та ўзвыш­аец­ца над кра­ем на 7 м. Дзя­ку­ю­чы сцеж­цы ця­пер мож­на па­ба­чыць не­звы­чай­ныя края­ві­ды ба­ло­та, якія ра­ней бы­лі ма­ла­да­ступ­ныя. Прай­сці лі­та­раль­на па баг­не і ад­чуць яд­нан­не з пры­ро­дай — для га­ра­джан гэ­та са­праўд­ны вы­бух эмо­цый. Эк­скур­сія па экас­цеж­цы ў ся­рэд­нім бу­дзе каш­та­ваць 50 ты­сяч руб­лёў на ча­ла­ве­ка. Пры гэ­тым чым боль­шая гру­па, тым мен­шым бу­дзе кошт, але мак­сі­маль­ная коль­касць лю­дзей у гру­пе — 15.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Апроч па­да­рож­жа па экас­цеж­цы, мож­на здзейс­ніць ванд­роў­ку на ві­зі­тоў­ку за­каз­ні­ка — во­зе­ра Кур­га­ніс­тае. Гэ­ты марш­рут уклю­чае ў ся­бе двух­кі­ла­мет­ро­вы пе­ра­ход па пры­го­жым ле­се, ад­па­чы­нак на яго ўскра­і­не і ка­ля 700 мет­раў шля­ху па ба­ло­це на ба­ло­тас­ту­пах. Так­са­ма ў за­каз­ні­ку мож­на на­ве­даць эка­цэнтр, па­на­зі­раць за жу­раў­ля­мі ў на­ва­коль­ных па­лях. Зі­мой, ка­лі плынь ту­рыс­таў спа­дае, за­каз­нік пра­па­нуе гас­цям вы­ву­чэн­не сля­доў дзі­кіх жы­вёл. Па сло­вах Іва­на Ба­ро­ка, гі­ды ці­ка­ва рас­каз­ва­юць пра звя­роў і іх па­во­дзі­ны, і эк­скур­сіі гэ­тыя на­столь­кі за­хап­ляль­ныя, што мо­гуць цяг­нуц­ца да шас­ці га­дзін.

Ёсць у «Ель­ні» яшчэ ад­но ці­ка­вае пры­ста­са­ван­не — ма­гут­ны ўсю­ды­ход ці, як тут ка­жуць, ба­ло­та­ход. Гэ­та ма­шы­на ез­дзіць па ба­ло­тах і азё­рах, слу­жыць для пра­вя­дзен­ня ахоў­ных ме­ра­пры­ем­стваў, эва­ку­а­цыі ар­га­ні­за­ва­ных груп ту­рыс­таў пры над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях. Так, на ім ле­тась ужо па­спе­лі вы­ра­та­ваць з баг­ны ча­ла­ве­ка, яко­му ста­ла кеп­ска з сэр­цам. Для ба­ло­та­хо­да ця­пер так­са­ма рас­пра­цоў­ва­юць экс­клю­зіў­ны марш­рут.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

— Вя­до­ма, на ба­ло­та на гэ­тай тэх­ні­цы мы лю­дзей не па­вя­зём — гэ­та вы­клі­кае бу­ру пра­тэс­таў у на­шых ка­лег-эко­ла­гаў, — ка­жа Іван Ба­рок. — Але ёсць ці­ка­вы марш­рут уз­доўж ка­на­лаў з эле­мен­та­мі эк­стры­му.

Праў­да, кошт та­кой па­слу­гі яшчэ не пра­лі­чы­лі. Уво­гу­ле, пы­тан­не эка­но­мі­кі для за­каз­ні­ка па­куль што за­ста­ец­ца ба­лю­чым. Пер­шыя свае не­вя­лі­кія гро­шы — 8 міль­ё­наў — за­ра­бі­лі ле­тась. Сё­ле­та, мяр­ку­юць су­пра­цоў­ні­кі, бу­дзе больш, бо з ад­крыц­цём экас­цеж­кі коль­касць ту­рыс­таў па­вя­лі­чыц­ца ў не­каль­кі ра­зоў.

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК.

Фо­та аў­та­ра.

Мёр­скі ра­ён.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.