Вы тут

«Экспрэсіўны» Чапскі


Га­рад­ская пра­сто­ра бе­ла­рус­кай ста­лі­цы па­поў­ні­ла­ся ці­ка­вай па­зна­кай гісторыі і су­час­нас­ці. Шыль­да ў го­нар ад­на­го з са­мых сла­ву­тых мэ­раў Мін­ска Ка­ра­ля Яна Чап­ска­га з'я­ві­ла­ся на бу­дын­ку піў­за­во­да «Алі­ва­рыя», які ён жа ка­лісь­ці за­сна­ваў. Ад­крыц­цё пом­ні­ка ад­бы­ло­ся аку­рат у дзень на­ра­джэн­ня сла­ву­та­га га­ра­джа­ні­на — 15 жніў­ня. Пры­ем­на ад­зна­чыць, што гэ­та, на­рэш­це, не прос­та ме­ма­ры­яль­ная дош­ка, а са­праўд­ны твор мас­тац­тва, які бу­дзе ра­да­ваць мін­чан і гас­цей ста­лі­цы.

Ле­тась 15 каст­рыч­ні­ка «Звяз­да» пі­са­ла пра зна­ка­вую асо­бу Ка­ра­ля Яна Чап­ска­га, пра пла­ны су­час­ні­каў уша­на­ваць яго па­мяць. І вось менш чым праз год ад­на з агу­ча­ных гра­мад­скас­цю ідэй ажыц­ця­ві­ла­ся — дзя­ку­ю­чы, вя­до­ма, іні­цы­я­ты­ве і не­па­срэд­на­му ўдзе­лу кі­раў­ні­коў за­во­да «Алі­ва­рыя».

Гле­дзя­чы на но­ва­ўста­ля­ва­ную дош­ку ў го­нар Чап­ска­га, гіс­то­рык, рэ­стаў­ра­тар Алег Мас­лі­еў ад­зна­чыў, што вы­ява на ёй са­праў­ды па­доб­на на гіс­та­рыч­ную асо­бу, ка­лі мер­ка­ваць па фо­та­здым­ках якія за­ха­ва­лі­ся. «Цал­кам ве­ра­год­на, што ме­на­ві­та та­кім, з пад­ня­тым куф­лем пі­ва, ён і быў пры жыц­ці», — ад­зна­чыў Мас­лі­еў.

Граф на ба­рэль­е­фе атры­маў­ся эле­гант­ным, на­тхнё­ным. Тон­кія ру­кі і кры­ху пра­даў­га­ва­тая шыя, да та­го ж квет­кі ў пят­лі­цы пін­жа­ка, галь­штук, ка­пя­люш — ні даць ні ўзяць арыс­та­крат. З дош­кі эле­гант­на зві­са­юць быц­цам бы ня­даў­на па­кла­дзе­ныя сю­ды паль­чат­кі гра­фа. Уні­зе скульп­ту­ры — вы­ява ста­ро­га Мін­ска. Ба­рэль­еф доб­ра пе­рад­ае дух свай­го ча­су і ня­се ня­ўлоў­нае па­слан­не нам, да­лё­кім на­шчад­кам, тва­рыць і імк­нуц­ца да леп­ша­га.

Аў­та­рам ра­бо­ты з'яў­ля­ец­ца скульптар Па­вел Вай­ніц­кі. Ён рас­ка­заў, што ба­рэль­еф да­вя­ло­ся ства­рыць уся­го за ме­сяц: вель­мі спя­ша­лі­ся па­спець да дня на­ро­дзі­наў гра­фа. І гэ­тым так­са­ма аб­умоў­ле­ны экс­прэ­сіў­ны ха­рак­тар вы­явы. Усе апош­нія дні і но­чы былі пра­ведзены на вы­твор­час­ці. І на­ват за не­каль­кі га­дзін да ўста­ля­ван­ня ба­рэль­еф яшчэ та­ні­ра­ва­лі. Ад­нак гэ­та не пры­вя­ло да не­ахай­нас­ці — хут­чэй, да све­жа­сці, «не­за­мы­тас­ці» пе­ра­да­чы ду­мак і па­чуц­цяў. Па­вел Вай­ніц­кі рас­ка­заў ка­рэс­пан­дэн­ту «Звяз­ды», як вы­бра­лі ме­на­ві­та та­кі воб­раз гра­фа:

— Я зра­біў ка­ля трыц­ца­ці ва­ры­ян­таў, ад­нак не ўсе яны ўпіс­ва­лі­ся ў фор­му рэ­ль-
еф­на­га бюс­та. Бы­лі пла­ны штось­ці зра­біць на му­ры бу­дын­ка, на якім ця­пер ві­сіць дош­ка, ад­люст­ра­ваў­шы ўсё тое доб­рае, што пас­ля ся­бе па­кі­нуў Ка­раль Чап­скі. Ад­нак за­каз­чы­кі «дыс­ты­ля­ва­лі» ўсё ліш­няе, і быў ада­бра­ны ме­на­ві­та та­кі ва­ры­янт, больш воль­ны, экс­прэ­сіў­ны, што мя­не вель­мі ра­дуе. Па­ло­ва ка­лег з са­ве­та па да­ку­мен­таль­на-дэ­ка­ра­тыў­ным мас­тац­тве ха­це­ла ба­чыць штось­ці больш тра­ды­цый­нае, на­блі­жа­нае да звы­чай­най па­мят­най дош­кі. Ад­нак іх і так за­шмат у гэ­тым го­ра­дзе — не ха­це­ла­ся б «пла­дзіць» яшчэ больш. Ме­на­ві­та дзе­ля ары­гі­наль­нас­ці бы­ла абра­на та­кая фор­ма.

На куф­лі, які ў ру­цэ тры­мае Ка­раль Ян Чап­скі, над­піс «Ба­ге­мія» (так на­зы­ваў­ся той са­мы пер­шы бро­вар, за­сна­ва­ны ім; ця­пер ён мае наз­ву «Алі­ва­рыя»), а так­са­ма гіс­та­рыч­ная эмб­ле­ма за­во­да і да­та яго за­сна­ван­ня — 1864 год. Звер­ху па куф­лі сця­кае мед­ная пе­на... З днём на­ра­джэн­ня, граф, за на­ша зда­роўе!

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.