Вы тут

Лужынка — прадвесніца Хатыні


Я шу­ка­ла свай­го дзе­да ўсё свя­до­мае жыц­цё. Я ні­ко­лі яго не ба­чы­ла і не ве­да­ла. Пад­час по­шу­ку «ад­кры­ла» для ся­бе дзіў­ныя і цяж­кія лё­сы лю­дзей. Лё­сы, якія ўра­зі­лі глы­бі­нёй свай­го тра­гіз­му. І я зра­зу­ме­ла, што не маю пра­ва не рас­па­вес­ці пра гэ­та.

 DSC00185

У по­шу­ку «сля­доў»

Пра дзя­ду­лю ве­да­ла толь­кі, што яго за­вуць Фё­дар Ка­ра­сік. Што яго баць­ку і бра­та па­ка­ра­лі смер­цю ра­зам з ад­на­вяс­коў­ца­мі ў га­ды Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Што ро­дам ён з Пу­ха­віц­ка­га ра­ё­на, з вёс­кі, так і не ад­ноў­ле­най пас­ля вай­ны. Мая ба­бу­ля Га­лі­на бы­ла ро­дам з Чэр­вен­ьшчы­ны. З пер­шых дзён вай­ны яны ра­зам з дзе­дам апы­ну­лі­ся на пе­ра­да­вой. Ба­бу­ля, ме­дык 1-га, а за­тым 2-га Бе­ла­рус­ка­га 890-га арт­пал­ка 265-й страл­ко­вай ды­ві­зіі, прай­шла шлях ад Маск­вы да Бер­лі­на. І атры­маў­шы ор­дэн Чыр­во­най Зор­кі і ме­да­лі «За ад­ва­гу», «За ба­я­выя за­слу­гі» і «За пе­ра­мо­гу над Гер­ма­ні­яй», у зван­ні лей­тэ­нан­та су­стрэ­ла пе­ра­мо­гу на Эль­бе.

Увелич. памятн. доска, устан. на памятнике, 1-ой Минской бриг. им. Ленинского комсомола. Возле сож. дер. Щикотовщина.

Дзед, Фё­дар Ка­ра­сік, прай­шоў гэ­ты ж шлях у скла­дзе 4-га Укра­ін­ска­га фрон­ту ў якас­ці на­мес­ні­ка ка­ман­дзі­ра 50-га ін­жы­нер­на­га ба­таль­ё­на цяж­ка­га пар­ку па на­вя­дзен­ні пан­тон­ных мас­тоў, вы­зва­ляў Укра­і­ну, Кар­па­ты, Поль­шчу, Гер­ма­нію і Чэ­ха­сла­ва­кію. Атры­маў­шы за пра­яў­ле­ную ад­ва­гу ор­дэ­ны Ай­чын­най вай­ны І і ІІ сту­пе­няў, ор­дэн Чыр­во­най Зор­кі і шмат­лі­кія ме­да­лі, ён скон­чыў вай­ну ў Пра­зе ў зван­ні ма­ё­ра. Толь­кі да­ве­да­ла­ся я пра гэ­та знач­на паз­ней...

Пер­шым кро­кам у по­шу­ку быў зва­нок яшчэ дзе­сяць га­доў та­му ў Пу­ха­віц­кі ра­ён­ны края­знаў­чы му­зей. Там упер­шы­ню па­чу­ла наз­ву вёс­кі, дзе на­ра­дзіў­ся дзед, — Лу­жын­ка. Ды­рэк­тар му­зея на­ват за­чы­таў мне проз­ві­шчы, якія бы­лі вы­бі­ты на пом­ні­ку, уста­ля­ва­ным на мес­цы бы­лой вёс­кі. Пас­ля гэ­та­га па­чаў­ся доў­гі по­шук па­кі­ну­тых у жы­вых жы­ха­роў, якія пас­ля тых страш­ных па­дзей ра­зы­шлі­ся па ін­шых вёс­ках. І ка­лі б не 82-га­до­вая Воль­га Фя­сун, доў­га б я яшчэ шу­ка­ла сля­ды сва­іх род­ных. Каб знай­сці ін­фар­ма­цыю пра Лу­жын­ку, да­вя­ло­ся не адзін ты­дзень пра­вес­ці ў На­цы­я­наль­най біб­лі­я­тэ­цы і ар­хі­вах Мін­ска.

Я чы­та­ла праў­дзі­выя гіс­то­рыі, на­пі­са­ныя вы­жыў­шы­мі свед­ка­мі той вай­ны. Ва ўсім гэ­тым мо­ры ся­рэд­ня­веч­на­га вар­вар­ства згу­бі­ла­ся ма­лень­кая вё­сач­ка з па­мян­шаль­на-лас­каль­най наз­вай — Лу­жын­ка. Там не жы­ло столь­кі лю­дзей, каб ка­заць пра ве­лі­зар­ныя маш­та­бы ах­вяр. Але гэ­та бы­ла вёс­ка са сва­і­мі звы­ча­я­мі і ўні­каль­ным жыц­цём. І бы­лі лю­дзі, пра­цаў­ні­кі, якія збі­ра­лі ўра­джай, на­ра­джа­лі дзя­цей і спя­ва­лі на­род­ныя пес­ні. І не ду­ма­лі, што ме­на­ві­та тут ім прый­дзец­ца пры­няць смерць ад чу­жа­коў...

Не­вя­до­мыя па­хо­ды Дыр­ле­ван­ге­ра

Пер­шай афі­цый­най кар­най апе­ра­цы­яй, здзейс­не­най атра­дам сум­на­вя­до­ма­га па­ла­ча Дыр­ле­ван­ге­ра, пры­ня­та лі­чыць зні­шчэн­не вёс­кі Бор­кі. І не так даў­но ста­лі вя­до­мыя но­выя пад­ра­бяз­нас­ці ран­ніх «па­хо­даў» у Пу­ха­віц­кім і Чэр­вень­скім ра­ё­нах.

19-121

Ра­ні­цай 7 са­ка­ві­ка 1942 го­да кар­ні­кі, узяў­шы «ў абоз» пра­вад­ні­ком ма­ла­до­га хлоп­ца Яся Ту­мі­ло­ві­ча, прай­шлі ў на­прам­ку Клін­ка, дзе на­пя­рэ­дад­ні быў моц­ны бой. Але, на­тра­піў­шы там на пар­ты­зан­скую за­са­ду, па­вяр­ну­лі на­зад. Усё гэ­та, як снеж­ны ка­мяк, на­ва­лі­ла­ся на ма­лень­кую вё­сач­ку, якая на­ліч­ва­ла два­роў во­сем-дзе­сяць. І Лу­жын­ка ака­за­ла­ся зу­сім не­аба­ро­не­най, як ма­лень­кае дзі­ця, кі­ну­тае на во­лю лё­су. Кар­ні­кі на­ля­це­лі на вёс­ку ўве­ча­ры. Ці­ха, як зла­дзеі. І ўзя­лі яе ў кап­кан, рас­ста­віў­шы ку­ля­мё­ты па ўсім лу­жыц­кім по­лі. Каб не бы­ло над­зеі. Вы­рвац­ца ад­туль бы­ло не­маг­чы­ма...

Свед­каў тых па­дзей за­ста­ло­ся ўжо зу­сім ма­ла. На той мо­мант яны бы­лі дзець­мі. Але і сён­ня ледзь стрым­лі­ва­юць слё­зы, ус­па­мі­на­ю­чы той страш­ны дзень — 8 са­ка­ві­ка 1942 го­да. Амаль за год да тра­ге­дыі Ха­ты­ні.

З хат ста­лі вы­цяг­ваць муж­чын. Нем­цы ад­не­куль да­ве­да­лі­ся, што жы­ха­ры да­па­ма­га­лі пар­ты­за­нам: пяк­лі хлеб, мы­лі бя­ліз­ну, пад­коў­ва­лі ко­ней. І тут вы­свет­лі­ла­ся, што ся­род іх ня­ма са­ма­га га­лоў­на­га — стар­шы­ні сель­са­ве­та Іва­на Кар­ней­чы­ка. На­пя­рэ­дад­ні ён пай­шоў па за­дан­ні пар­ты­зан у су­сед­нюю вёс­ку і ў Лу­жын­цы не на­ча­ваў. Кар­ні­кі ўзя­лі ў па­лон яго сям'ю — ча­ты­рох да­чок і жон­ку. І за­га­да­лі пе­ра­даць у Сла­ба­ду: «Не прый­дзе стар­шы­ня — па­ка­ра­ем смер­цю ўсіх». Ён прый­шоў, каб ца­ной свай­го жыц­ця вы­ра­та­ваць сям'ю... З яго доў­га здзе­ка­ва­лі­ся. Яго ма­лод­шая дач­ка Ма­рыя ўспа­мі­на­ла: «Ма­ма рас­па­вя­да­ла, што гэ­та бы­лі эсэ­саў­цы. З за­ка­са­ны­мі да лок­ця ру­ка­ва­мі, у дзіў­най цём­най фор­ме. Ка­лі да­зво­лі­лі за­бі­раць па­ка­ра­ных, ма­ма ўба­чы­ла, што пад па­зног­ці баць­кі бы­лі за­гна­ны ігол­кі. Ус­па­мі­на­ю­чы гэ­та, ма­ма па­чы­на­ла пла­каць і не маг­ла га­ва­рыць. Пра­жы­ла яна ня­доў­га».

Яго бра­та, Аляк­санд­ра Кар­ней­чы­ка, та­го са­ма­га ка­ва­ля, які пад­коў­ваў пар­ты­за­нам ко­ней, бі­лі ў лаз­ні. Па ўспа­мі­нах Ні­ны Рак, жы­хар­кі Пу­дзіц­кай Сла­ба­ды: «Ка­лі яго жон­ка Ан­та­ні­на, ней­кім чы­нам абы­шоў­шы ахо­ву, пра­бра­ла­ся ўнутр, то яна ўба­чы­ла му­жа пе­рад ве­лі­зар­най лу­жы­най кры­ві. За­ўва­жыў­шы жон­ку, Аляк­сандр зняў шап­ку і кі­нуў яе на кроў, жа­да­ю­чы ў апош­ні мо­мант збе­раг­чы жан­чы­ну ад страш­на­га ві­до­ві­шча».

Страш­ныя ча­ла­ве­чыя стог­ны пра­ніз­ва­лі вёс­ку. Ка­та­ва­лі і ста­рых, і дзя­цей. Пры­му­сіў­шы рас­пра­нуц­ца і на­па­ліў­шы го­ра­ча печ, іх склад­ва­лі на са­мыя га­ра­чыя мес­цы ля­жан­кі, не да­ючы маг­чы­мас­ці пад­няц­ца.

У Лу­жын­ках пра­жы­ва­лі сем'і пра­ва­слаў­ных і ка­та­лі­коў, — жы­лі па­важ­лі­ва і мір­на. У сям'і Ту­мі­ло­ві­чаў, прад­стаў­ні­коў ка­та­ліц­кай ве­ры, па ўспа­мі­нах Соф'і Ту­мі­ло­віч, усе — ад ма­ло­га да вя­лі­ка­га — ста­я­лі на ка­ле­нях пе­рад аб­ра­за­мі і ма­лі­лі­ся. Пра­сі­лі аба­ро­ны ва Уся­выш­ня­га, да апош­ня­га спа­дзе­ю­чы­ся, што зда­рыц­ца цуд... Ту­мі­ло­ві­чаў па­цяг­ну­лі на па­ка­ран­не, ува­рваў­шы­ся да іх пад­час ма­літ­вы. Але жан­чын і дзя­цей та­ды не кра­ну­лі. Кар­ні­кі вяр­ну­лі­ся за імі на­заўт­ра, але ні­ко­га не знай­шлі.

З ус­па­мі­наў Эду­ар­да Кар­ней­чы­ка, сы­на па­ка­ра­на­га ка­ва­ля: «Яны рас­па­ча­лі ў на­шай ха­це п'ян­ку. Пе­ра­рэ­за­ўшы і пе­ра­ду­шыў­шы ўсіх хат­ніх ку­рэй і гу­са­коў, кар­ні­кі сма­жы­лі іх, па­ры­лі і пі­лі ўсю ноч шнапс. Зняў­шы з ся­бе пі­лот­кі з чэ­ра­па­мі, рас­пра­нуў­шы­ся да по­яса, гар­ла­па­ні­лі і ве­ся­лі­лі­ся. А ў су­сед­няй ха­це тым ча­сам па-звер­ску ка­та­ва­лі лю­дзей. А бы­лі гэ­тыя кар­ні­кі не нем­ца­мі, а на­шы­мі людзь­мі, ка­лі іх мож­на так на­зваць. Здрад­ні­ка­мі Ра­дзі­мы, якія пе­рай­шлі на бок фа­шыс­таў. Нем­цаў там бы­ло толь­кі не­каль­кі ча­ла­век».

— Ка­ман­да­ваў па­ка­ран­нем бы­лы чыр­во­на­ар­мей­скі афі­цэр, — рас­каз­ваў Іван Фе­да­рын­чык, ма­ці яко­га пра­жы­ва­ла на той мо­мант у Лу­жын­ках. — Знай­шлі яго пас­ля ва Укра­і­не. На апа­знан­не ў па­чат­ку 1970-х апе­ра­тыў­ні­кі пры­во­зі­лі да нас у ха­ту, па­каз­ва­лі ма­ці і рас­каз­ва­лі: «У вас вось лю­дзі спа­кой­ныя, а ка­лі мы ва­зі­лі гэ­та­га ка­та па Брэсц­кай воб­лас­ці, дзе яго атрад так­са­ма звер­ства­ваў, жы­ха­ры ў яго ка­мя­ня­мі кі­да­лі...»

«Ня­хай жы­ве лю­бі­мая Ра­дзі­ма!..»

Па­куль у Лу­жын­ках іш­ла жорст­кая рас­пра­ва, ад мір­ных жы­ха­роў кар­ні­кі спра­ба­ва­лі да­ве­дац­ца, дзе ха­ва­юц­ца пар­ты­за­ны. Спа­дзя­ва­лі­ся на тое, што лю­дзі не вы­тры­ма­юць. Але ні­вод­ны з прос­тых вяс­ко­вых жы­ха­роў не пры­знаў­ся, не вы­даў, не да­нёс.

А за­тым на­сту­пі­ла ра­ні­ца — страш­ная, фа­таль­ная. З апо­ве­ду сы­на па­ка­ра­на­га Ні­чы­па­ра Ка­ра­сі­ка Мі­ха­ся: «Мой дзед, Анд­рэй Кар­па­віч, ад хва­роб і ка­та­ван­няў не мог сам іс­ці. Та­ды фа­шыс­ты пры­му­сі­лі май­го баць­ку Ні­чы­па­ра пад­няць ня­мог­ла­га ста­ро­га і нес­ці на са­бе. Сын нёс баць­ку на па­ка­ран­не смер­цю. Муж­чын вы­ве­лі і па­ста­ві­лі па рос­це. Пер­шым па­ве­сі­лі Іва­на Кар­ней­чы­ка ва ўлас­ным два­ры. За­тым Ан­то­на і Вік­та­ра Ту­мі­ло­ві­чаў. І рап­там вя­роў­ка над 75-га­до­вым Ан­то­сем Ту­мі­ло­ві­чам аба­рва­ла­ся... Па ня­пі­са­ных за­ко­нах, тых, хто са­рваў­ся з ві­се­лі­цы, па­кі­да­лі ў жы­вых. Але для «гэ­тых» не іс­на­ва­ла ні­я­кіх за­ко­наў. Ста­ро­га па­ве­сі­лі зноў».

памятн в Лужице. Памятн. 1-ой парт. бриг.2014г. Прибран.

Ас­тат­ніх муж­чын, звя­заў­шы па­між са­бой вя­роў­кай, па­вя­лі на ўскра­і­ну ся­ла, дзе бы­лі не­вя­лі­кія за­рас­ні­кі. Адзін з іх, Іо­сіф Ту­мі­ло­віч, вы­рваў­ся і па­бег. Яго пад­стрэ­лі­лі. По­тым да­бі­лі. Ста­ла зра­зу­ме­ла: лі­тас­ці не бу­дзе. Га­ра­чы па на­ту­ры дзед Анд­рэй Ка­ра­сік, не жа­да­ю­чы прос­та так па­мі­раць, вы­ка­заў апош­ні пра­тэст, ска­заў­шы ня­год­ні­кам усё, што пра іх ду­мае. Яго па­рыў пад­ха­піў сын Ні­чы­пар і ра­зам з Іва­нам Це­раш­ко­ві­чам вы­гук­ну­лі здрад­ні­кам у твар: «Жы­ве на­ша лю­бі­мая Ра­дзі­ма! Мы па­мі­ра­ем ад рук здрад­ні­каў, але ве­да­ем, што за нас ад­помс­цяць!» Рас­стрэль­ва­лі іх раз­рыў­ны­мі ку­ля­мі...

А тым ча­сам ся­рэд­ні сын, па­літ­рук ро­ты Фё­дар Ка­ра­сік, ва­я­ваў з фа­шыс­та­мі пад Маск­вой, яшчэ не ве­да­ю­чы, што помс­ціць за род­ных.

Жы­хар­ка вёс­кі Сла­ба­да Ні­на Рак ус­па­мі­нае, што «праз не­каль­кі дзён на ад­ры­нах з'я­ві­лі­ся ня­мец­кія га­зе­ты з фа­та­гра­фі­я­мі па­ве­ша­ных на дрэ­ве лю­дзей. Я чы­таць та­ды не ўме­ла, але да­рос­лыя ска­за­лі, што гэ­та «лу­жыц­кія ві­сяць». Нем­цы на­пі­са­лі по­тым у сва­ёй га­зе­це, што ў Лу­жын­ках бы­ло зні­шча­на «пар­ты­зан­скае гняз­до».

Адзі­ны муж­чы­на з Лу­жын­кі, які за­стаў­ся жы­вым, — Ясь Ту­мі­ло­віч (яго ў пер­шы дзень узя­лі «ў абоз» кар­ні­кі і ён па­спеў уця­чы). Але паз­ней за­гі­нуў — пас­ля та­го, як па­тра­піў на фронт. Та­кі лёс на­пат­каў гэ­тую вёс­ку: ні­вод­ны да­рос­лы муж­чы­на не за­стаў­ся жы­вым.

Як вы­жы­лі гэ­тыя «дзе­ці вай­ны», пе­ра­нёс­шы не­ча­ла­ве­чыя па­ку­ты, за­пом­ніў­шы на ўсё жыц­цё, як ве­ша­лі і рас­стрэль­ва­лі баць­коў — за­ста­ец­ца толь­кі зда­гад­вац­ца. Але сён­ня яны на­ват не ма­юць ні ста­ту­су жы­ха­роў спа­ле­ных вё­сак, ні ста­ту­су дзя­цей вай­ны...

За­кон бу­ме­ран­га

У кан­цы 1960-х жан­чы­на з Бе­ла­ру­сі вяр­та­ла­ся з ад­па­чын­ку праз Укра­і­ну. Сы­шоў­шы ў Лу­ган­ску, дзе цяг­нік не­на­доў­га за­трым­лі­ваў­ся, яна рап­там па­зна­ла ў ад­ным ча­ла­ве­ку кар­ні­ка, які рас­пра­віў­ся з яе баць­ка­мі. Ад­стаў­шы ад цяг­ні­ка, жан­чы­на звяр­ну­ла­ся да на­чаль­ні­ка вак­за­ла. І па­цяг­нуў­ся лан­цу­жок рас­сле­да­ван­няў. «Вер­ха­вод» гэ­тай кар­най ро­ты быў не кім-не­будзь, а пра­фе­са­рам ад­ной з кі­еў­скіх ВНУ.

...Ад­ной­чы ў вёс­ку Сла­ба­да пры­еха­ла «пе­ра­мо­га», і не­вя­до­мыя па­пра­сі­лі двух ма­ла­дых хлоп­цаў, Мі­ха­ся Ско­ка і Мі­ка­лая Гур­ска­га, па­ка­заць, дзе зна­хо­дзіц­ца Лу­жын­ка. Яны па­га­дзі­лі­ся. У тыя га­ды ка­ля пом­ні­каў пра­хо­дзі­лі ма­ёў­кі, збі­ра­лі­ся ве­тэ­ра­ны і тыя, хто па­мя­таў вай­ну — вось хлоп­цы і па­ду­ма­лі, што гэ­та чар­го­выя ар­га­ні­за­та­ры. Якое ж бы­ло іх здзіў­лен­не, ка­лі з ма­шы­ны вы­ве­лі ча­ла­ве­ка ў на­руч­ні­ках. Ён па-рус­ку стаў рас­па­вя­даць, дзе і ка­го ве­ша­лі, рас­стрэль­ва­лі. Пас­ля пры­во­зі­лі ў Лу­жын­ку не ад­на­го кар­ні­ка. А по­тым быў суд у Мін­ску. Па сло­вах ві­да­воч­цаў, на­ро­ду бы­ло на­столь­кі шмат, што ў за­лу не­маг­чы­ма бы­ло пра­біц­ца. А гэ­тыя, «ча­ла­ве­ка­па­доб­ныя», ся­дзе­лі, ба­яз­лі­ва ўціс­нуў­шы га­ло­вы ў пле­чы, ба­ю­чы­ся па­гля­дзець лю­дзям у во­чы. Суд над част­кай бры­га­ды Дыр­ле­ван­ге­ра ад­быў­ся ў Мін­ску ў 1978 го­дзе. Су­дзі­лі са­мых жорст­кіх кар­ні­каў, але асноў­ны «вер­ха­вод» за­ста­ваў­ся на во­лі да 1985 го­да. Той, хто кі­ра­ваў зні­шчэн­нем Ха­ты­ні і аса­біс­та рас­стрэль­ваў лю­дзей, якія вы­рва­лі­ся з пад­па­ле­най ад­ры­ны. Гэ­та Ры­гор Ва­сю­ра, кад­ра­вы афі­цэр. Яго кар­ны ба­таль­ён злу­чыў­ся са штраф­ным ба­таль­ё­нам Дыр­ле­ван­ге­ра ў снеж­ні 1942 го­да пас­ля зні­шчэн­ня Лу­жын­кі. А да­гэ­туль Ва­сю­ра вы­лу­чыў­ся сва­ёй жорст­кас­цю ва Укра­і­не пры звер­скім зні­шчэн­ні яў­рэ­яў у Ба­бі­ным Яры... Пас­ля вай­ны ён быў на­мес­ні­кам ды­рэк­та­ра саў­га­са на Кі­еў­шчы­не. Лі­чыў­ся там ве­тэ­ра­нам, вы­сту­паў пе­рад школь­ні­ка­мі і атрым­лі­ваў... юбі­лей­ныя ме­да­лі. У 1986 го­дзе ён быў пры­га­во­ра­ны да вы­шэй­шай ме­ры па­ка­ран­ня.

...Праз 70 з ліш­нім га­доў пас­ля тых страш­ных па­дзей я ўпер­шы­ню ста­я­ла на ве­лі­зар­ным по­лі, дзе не­ка­лі зна­хо­дзі­ла­ся ма­лень­кая вё­сач­ка Лу­жын­ка. Гля­дзе­ла, як сце­лец­ца хва­ля­мі тра­ва, уця­кае ў не­аб­сяж­ную да­леч ве­цер, і ду­ма­ла, як доб­ра жыць на зям­лі. Жыць і гля­дзець на аб­ло­кі, якія ня­ўмоль­на сплы­ва­юць у гэ­тым веч­ным не­бе. І як страш­на, ка­лі хтось­ці чу­жы па­збаў­ляе ця­бе гэ­та­га шчас­ця.

Ла­ры­са КА­РА­СІ­НА,
праў­нуч­ка па­ка­ра­на­га
Анд­рэя Ка­ра­сі­ка.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.