Вы тут

Па­рог на ЦТ для абі­ту­ры­ен­таў па­вы­сяць?


«Мі­ні­маль­ныя пра­хад­ныя ба­лы пры па­ступ­лен­ні ў вы­шэй­шыя на­ву­чаль­ныя ўста­но­вы мо­гуць быць ска­рэк­та­ва­ны», — за­явіў на фо­ру­ме пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці мі­ністр аду­ка­цыі Бе­ла­ру­сі Сяр­гей МАС­КЕ­ВІЧ.

«І ка­лі мы пой­дзем на гэ­ты крок, то толь­кі з мэ­тай па­вы­шэн­ня якас­ці бе­ла­рус­кай аду­ка­цыі», — пад­крэс­ліў мі­ністр.

На дум­ку кі­раў­ні­ка га­лі­ны, у нас па­куль ня­ма пад­стаў ка­заць пра зні­жэн­не якас­ці аду­ка­цыі. Па між­на­род­ных ацэн­ках, кан­ку­рэн­та­здоль­насць бе­ла­рус­кай аду­ка­цыі ў апош­нія га­ды па­сту­по­ва рас­це. Хут­чэй, мож­на раз­ва­жаць пра абяс­цэнь­ван­не пэў­ных дып­ло­маў, да ча­го пры­вя­ла ма­са­васць вы­шэй­шай аду­ка­цыі ў на­шай кра­і­не.

На­га­да­ем, што сё­ле­та цал­кам за­поў­ніць бюд­жэт­ныя мес­цы пад­час пер­шай хва­лі за­лі­чэн­ня ўда­ло­ся толь­кі пя­ці дзяр­жаў­ным ВНУ. Та­му да­вя­ло­ся пра­во­дзіць да­бор на ва­кант­ныя бюд­жэт­ныя мес­цы. На­прык­лад, абі­ту­ры­ен­там, якія па­сту­па­лі ў рам­ках да­дат­ко­ва­га на­бо­ру на ва­ен­ныя, спар­тыў­ныя і сель­ска­гас­па­дар­чыя спе­цы­яль­нас­ці, да­стат­ко­ва бы­ло мець у сер­ты­фі­ка­це ўся­го 3 ба­лы. Пры­чым гэ­та ты­чы­ла­ся ўсіх эк­за­ме­на­цый­ных дыс­цып­лін...

Да та­го ж дэ­фі­цыт абі­ту­ры­ен­таў фак­тыч­на пры­вёў да та­го, што сё­ле­та амаль усе ах­вот­ныя маг­лі стаць сту­дэн­та­мі плат­най фор­мы на­ву­чан­ня. Ці­ка­ва, што коль­касць плат­ных мес­цаў у не­ка­то­рых дзяр­жаў­ных ВНУ іс­тот­на пе­ра­вы­ша­ла коль­касць бюд­жэт­ных мес­цаў па той жа спе­цы­яль­нас­ці. Адзі­най пе­ра­шко­дай ста­ла мі­ні­маль­ная план­ка, уста­ноў­ле­ная для ўдзель­ні­каў цэнт­ра­лі­за­ва­на­га тэс­ці­ра­ван­ня. Для ма­ла­дых лю­дзей, га­то­вых пла­ціць гро­шы за сваё на­ву­чан­не, па­рог зні­жаць не ста­лі. На­пэў­на, та­му не­дзяр­жаў­ныя ВНУ ўво­гу­ле за­ста­лі­ся без абі­ту­ры­ен­таў?

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.