Вы тут

Усе па конях!


7 верасня пад Шчучынам пройдзе першы конны фестываль

Ініцыятары мерапрыемства — уладальнікі дзвюх аграсядзіб у Шчучынскім раёне — «Конны двор «Кентаўр» і «Бабровая даліна», якія спецыялізуюцца ў тым ліку на конным спорце і верхавой яздзе. Яны вырашылі ў Год каня арганізаваць свята для вяскоўцаў і гасцей раёна, падарыць ім магчымасць пазнаёміцца з відовішчнымі відамі коннага спорту і атрымаць радасць зносін з прыродай і жывёламі.

— У праграме свята — выездка коней, канкур, джыгітоўка, эстафета, выступленні фальклорных калектываў, рыцарскага клуба, сярэднявечныя танцы і гульні, конкурсы з удзелам гледачоў, дэгустацыя мёду і адвараў з зёлак... Усе ахвотныя атрымаюць кансультацыі па конегадоўлі і пазнаёмяцца з рознымі пародамі коней, — паведаміў гаспадар аграсядзібы «Бабровая даліна» Алег СЯМАШКА.

Фестываль пачнецца ў вёсцы Кульбачына 7 верасня ў 11.00. Уваход для дарослых каштуе 40 тысяч рублёў, для дзяцей — 20 тысяч.

Паводле слоў гаспадыні аграсядзібы «Конны двор «Кентаўр» Людмілы БАСАК, у перспектыве конны фестываль можа стаць традыцыйным — а значыць, яшчэ адной цікавосткай, якая прываблівае турыстаў у Шчучынскі раён.

Надзея ПАЎЛАВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.