На працягу двух гадоў будуць цалкам мадэрнізаваны прадпрыемствы гарбарнай галіны, пры гэтым
іх колькасць плануецца скараціць удвая
Пра гэта ішла размова падчас наведвання Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам ААТ «Мінскае вытворчае гарбарнае аб'яднанне» ў пасёлку Гатава, паведамляе БЕЛТА.
«На працягу наступнага і 2016 года мы цалкам мадэрнізуем і створым канкурэнтаздольнае, высокага ўзроўню прадпрыемства, якое будзе здольна перапрацаваць усю скурсыравіну», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Гарбарная галіна краіны сёння прадстаўлена чатырма прадпрыемствамі: Бабруйскім гарбарным камбінатам, Гродзенскім вытворчым гарбарным аб'яднаннем, Мінскім вытворчым гарбарным аб'яднаннем і ААТ «Гарбар». Плануецца, што ў выніку пераўтварэнняў застануцца два прадпрыемствы: у Мінску і Бабруйску, аднак і яны будуць на 20-25% недазагружаныя. «Перад вамі будзе стаяць задача загрузіць астатнія магутнасці. Хоць адкрывайце цэх і шыйце, галоўнае, каб маглі прадаць. Трэба думаць, што вы яшчэ тут будзеце вырабляць», — сказаў Прэзідэнт, звяртаючыся да работнікаў мінскага прадпрыемства.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў лістападзе 2012 года на ўзроўні кіраўніка дзяржавы абмяркоўваліся перспектывы гарбарнай вытворчасці. «Паўстала пытанне, у што апранаць людзей: у кітайскае, турэцкае, або будзем вырабляць сваё? Было прынята рашэнне, што будзем вырабляць сваё. Гэта значыць, што ўся скура, якую атрымліваем, павінна быць перапрацавана ў краіне і з яе мы павінны шыць гатовы тавар: адзенне, абутак , галантарэйныя тавары», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка выказаў насцярожанасць тым, ці не пойдзе працэс мадэрнізацыі ў гарбарнай галіне па прыкладзе дрэваапрацоўкі. Аднак кіраўніка дзяржавы запэўнілі, што ў 2016 годзе яна будзе завершана.
Гаворачы пра аднаго з асноўных спажыўцоў гарбарнай галіны — абутковыя прадпрыемствы, Прэзідэнт нагадаў, што яны следам за гарбарнымі таксама мадэрнізуюцца. У выніку будуць створаны сучасныя прадпрыемствы па выпуску гатовых вырабаў.
«Мы не павінны загубіць сваю вытворчасць, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Кітай — гэта добра, але нам трэба вырабляць сваё, тым больш мы ўмеем гэта рабіць».
«Мы павінны ўзняць сваю вытворчасць, апрануць, абуць у сваё, сучаснае, каб людзі маглі ганарыцца беларускім абуткам», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў кастрычніку ў Віцебску будзе праведзена нарада, на якой будзе разгледжаны стан спраў у абутковай галіне, як ажыццяўляюцца праекты пашырэння аб'ёмаў вытворчасці і мадэрнізацыі.
Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся са станам спраў на МВГА, агледзеў цэхі прадпрыемства, выстаўку прадукцыі.
Прэзідэнт таксама пагутарыў з работнікамі прадпрыемства.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што наведвае яго, каб пракантраляваць, як выконваюцца раней прынятыя рашэнні, вядзецца працэс мадэрнізацыі. Прэзідэнт звярнуў увагу на паляпшэнне фінансавага становішча прадпрыемства. Ён падкрэсліў, што пры такой тэндэнцыі будзе расці і заработная плата работнікаў.
Адно з пытанняў датычылася ўкраінскай тэматыкі. Беларусь зацікаўлена ў тым, каб не было эскалацыі канфлікту ў Украіне, заявіў Прэзідэнт. Ён падкрэсліў, што Беларусь можа працаваць толькі на мір ва Украіне.
Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на ролі інфармацыйных войнаў, якія адбываюцца сёння, у тым ліку ва ўкраінскім канфлікце. «Сёння гэта не тая вайна, што была калісьці, ідзе інфармацыйная вайна. Не бойцеся інфармацыйных войнаў, слухайце ўсё і дзяліце на 10», — сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што ў Беларусі будзе спакойная сітуацыя: «Калі ў нас у эканоміцы будзе нармальна, калі нашы людзі будуць занятыя справай, тады і мірна будзе ў краіне. Трэба жыць у сваёй краіне і займацца мірнай справай».
Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці.
Карэспандэнты «Звязды» пабачылі, як праходзяць рэпетыцыі.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.