Вы тут

«Двойка» атрымала «дзявятку»


Напэўна, многія чулі фразу: «Хто не жыў у інтэрнаце — той студэнцкага жыцця не бачыў». Паспрачацца з гэтай думкай, вядома, можна, але ж пагадзіцеся: не ва ўсіх інтэрнатах прысутнічае асаблівая, непаўторная атмасфера — атмасфера студэнцтва, назавём яе так. А вось жыхарам інтэрната №2 Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі пашанцавала і з дахам над галавой, і з той самай атмасферай...

Нядаўна інтэрнат адкрыўся пасля капітальнага рамонту. Ва ўрачыстасцях узялі ўдзел прадстаўнікі рэктарата, Мінгарвыканкама, намеснік міністра адукацыі Віктар Якжык, будаўнікі і студэнты.

Інтэрнат №2 БДУІР разлічаны на 1225 месцаў. Кожны з 245 блокаў 14-павярховага корпуса мае асобны санвузел і душавую кабіну. Пакоі пераважна двух- і трохмесныя. Чатыры з іх прыстасаваны для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Будаўнічыя работы на аб'екце вяліся каля трох гадоў. Гэта нядоўга, улічваючы, што рамонт праводзіўся толькі з частковым адсяленнем студэнтаў. У БДУІР увогуле надаецца шмат увагі такому важнаму пытанню, як забеспячэнне іншагародніх студэнтаў жыллём. Адрамантаваны інтэрнат — істотны ўклад у вырашэнне гэтай праблемы. З яго ўводам у эксплуатацыю паказчык забяспечанасці студэнцкай моладзі месцамі ў інтэрнатах павялічыўся да 70 працэнтаў. Нагадаем, што ў 2010 і 2012 гадах у БДУІР былі адкрыты два новыя інтэрнаты (адзін з іх — у Студэнцкай вёсцы).

Рэктар БДУІР Міхаіл БАТУРА ацаніў абноўлены інтэрнат на «дзявятку» па дзесяцібальнай шкале. Вельмі падабаецца новае жыллё і студэнтцы факультэта камп'ютарнага праектавання БДУІР Дар'і Астрэйцы:

— Зараз я вучуся на чацвёртым курсе. Два гады была вымушана здымаць кватэру, а з мінулага года жыву тут. Вельмі задаволена створанымі ўмовамі: цудоўнае абсталяванне, новая мэбля, душ, ванны пакой, выдатная гукаізаляцыя. Праўда, прадугледжана толькі адна кухня на «крыло», але я не назвала б гэта праблемай: чэргаў, каб прыгатаваць сабе ежу, няма. За інтэрнат плачу 120 тысяч рублёў у месяц. І з суседзямі мне пашанцавала.

— Яшчэ не ўсе паспелі засяліцца, таму што ў гэтым інтэрнаце будуць жыць і замежныя студэнты, а яны засяляюцца да лістапада, — патлумачыў дырэктар студэнцкага гарадка Анатоль ЛУЦКІ. — Сёння тут жывуць прадстаўнікі ўсіх курсаў: ад першага да пятага... Знайшлося месца і для шасці студэнцкіх сем'яў. Я бачыў, што тут было чатырнаццаць гадоў таму і якім чынам гэтае месца змянялася з цягам часу.

Капітальны рамонт урад узяў пад свой кантроль. Пад канкрэтныя праграмы выдзяляліся грошы: напрыклад, вонкавыя работы (устаноўка шклопакетаў і ўцяпленне) былі зроблены яшчэ ў першы этап рамонту ў пачатку 2000-х гадоў. Потым быў распрацаваны праект, які прайшоў экспертызу. На правядзенне капітальнага рамонту са сродкаў дзяржаўнага бюджэту было выдаткавана каля 40 мільярдаў беларускіх рублёў.

Вольга ШЫЛА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.