Вы тут

Леанід Лаўрэш: «Кожная знаходка — нагода для радасці»


Гіс­то­рыя Лід­чы­ны доб­ра да­сле­да­ва­на: ужо шмат што на­пі­са­на і вы­да­дзе­на па ёй. Сён­ня мно­гае з гэ­та­га аку­му­лю­ец­ца на ін­тэр­нэт-рэ­сур­се pawet.net. Яго ства­раль­нік, рэ­дак­тар і па­ста­ян­ны аў­тар — мяс­цо­вы края­зна­вец Ле­а­нід Лаў­рэш. Але ён не толь­кі раз­мя­шчае свае пуб­лі­ка­цыі ў ін­тэр­нэ­це, але і рэ­гу­ляр­на атрым­лі­вае ў вы­да­вец­твах улас­ныя па­пя­ро­выя кніж­кі. Для яго да­сле­да­ван­не Лі­ды — спра­ва жыц­ця, лю­бі­мы за­ня­так. Ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» су­стрэ­ла­ся з Ле­а­ні­дам Лаў­рэ­шам, ка­лі на ву­лі­цы ішоў на­да­куч­лі­вы дождж. Та­му мы не ста­лі блу­каць па ста­ра­жыт­ных ву­лі­цах, а прос­та па­гу­та­ры­лі пра на­дзён­нае, раз­мяс­ціў­шы­ся так, каб зда­ля быў ві­даць Лід­скі за­мак...

30-35

— У ва­шай кні­зе «Лі­да ўчо­ра і сён­ня: гіс­то­рыя го­ра­да ў вы­явах» змя­шча­ец­ца шмат ста­рых чор­на-бе­лых фо­та­здым­каў. Як ад­шу­ка­лі та­кую коль­касць ар­хіў­на­га ма­тэ­ры­я­лу?

— Я маю вя­лі­кую за­ці­каў­ле­насць да паш­то­вак ста­ро­га го­ра­да. У 2001 го­дзе бы­ла вы­да­дзе­на бра­шу­ра з не­ка­то­ры­мі з іх — ужо та­ды я меў пэў­ную ка­лек­цыю гэ­тых паш­то­вак. Ка­лек­цыя то ра­зы­хо­дзі­ла­ся, то збі­ра­ла­ся зноў, ад­нак у элект­рон­ным вы­гля­дзе за­хоў­ва­ла­ся заў­сё­ды. Ства­ра­ю­чы кні­гу пра Лі­ду, мы па­лі­чы­лі, што бу­дзе ці­ка­ва не толь­кі штось­ці на­пі­саць, але і даць шмат ілюст­ра­цый. На­дру­ка­ваць по­бач ста­рыя вы­явы і су­час­ныя фо­та­здым­кі бы­ло не­маг­чы­ма, бо го­рад вель­мі змя­ніў­ся: ён амаль цал­кам зга­рэў на па­чат­ку вай­ны 22 чэр­ве­ня 1941 го­да. Ад ко­ліш­ня­га цэнт­ра ста­ро­га го­ра­да за­ха­ва­ла­ся толь­кі сця­на яў­рэй­скай шко­лы і два кас­цё­лы (адзін з іх ця­пер дзей­ні­чае як царк­ва) — тым ці­ка­вей гэ­та ўсё вы­ву­чаць.

— Кім пра­цу­е­це? І ці ха­пае воль­на­га ча­су на ак­тыў­ную края­знаў­чую пра­цу, на ста­лае вы­дан­не ўлас­ных кніг?

— Я ін­жы­нер, воль­на­га ча­су са­праў­ды нестае. Ад­нак кні­гі пі­са­лі­ся не тое што ад­на за ад­ной, па чар­зе, — усё гэ­та бы­ло ство­ра­на знач­на ра­ней, чым вы­да­ва­ла­ся. Бы­лі на­рых­тоў­кі.

— Як сям'я ста­віц­ца да ва­ша­га за­хап­лен­ня края­знаў­ствам?

— Сын ужо да­рос­лы, жы­ве ў Вар­ша­ве, пра­цуе пра­гра­міс­там і за­раб­ляе на­шмат больш, чым та­та. Жон­ка ў мя­не ча­ла­век ра­зум­ны (усмі­ха­ец­ца), ёй са­мой усё гэ­та ці­ка­ва. Вя­до­ма, каб не яна, у мя­не ні­чо­га б не атры­ма­ла­ся. У ма­ёй чац­вёр­тай кні­зе з на­ры­са­мі гіс­то­рыі аст­ра­но­міі, вы­да­дзе­най «Лі­ма­ры­у­сам", зме­шча­на пры­свя­чэн­не жон­цы. Каб жон­ка мя­не не пад­тры­ма­ла, не ўзя­ла на ся­бе част­ку пра­цы па ха­це, мне бы­ло б знач­на ця­жэй. Та­му з ёй мне па­шан­ца­ва­ла.

— Вы зай­ма­лі­ся да­сле­да­ван­ня­мі ро­ду сва­ёй жон­кі. А ўлас­ны ра­да­вод так­са­ма вы­ву­ча­лі?

— Мае прод­кі бы­лі вяс­ко­вы­мі людзь­мі, а ся­лян­скі род да­сле­да­ваць вель­мі цяж­ка. Шлях­та тас­та­мен­ты пэў­ныя пі­са­ла, у вой­нах удзель­ні­ча­ла, на за­меж­ныя су­ды ез­дзі­ла — ад­шу­каць іх сля­ды ляг­чэй. Та­му грун­тоў­ную пуб­лі­ка­цыю пла­ную пад­рых­та­ваць пра ра­да­вод жон­кі (проз­ві­шча Хруль гер­ба Праў­дзіц).

— Рас­ка­жы­це, якія са­мыя ці­ка­выя зна­ход­кі ўда­ло­ся зра­біць за ча­сы края­знаў­чых по­шу­каў?

— Ка­лі ты ў тэ­ме і зна­хо­дзіш на­ват не­вя­лі­кую дро­бязь — пэў­ны ці­ка­вы ра­док, адзін фо­та­зды­мак, то мо­жаш цэ­лы ты­дзень ха­дзіць у за­хап­лен­ні. Днямі ў ін­тэр­нэ­це я пра­гля­даў не­вя­лі­кую кніж­ку на поль­скай мо­ве, якую зу­сім ня­даў­на ту­ды вы­кла­лі. У ёй я знай­шоў вы­яву лід­ска­га ста­рост­ва (ра­ней па­ве­та), якое зна­хо­дзі­ла­ся ў ста­рым кар­ме­ліц­кім кляш­та­ры, — 1945 год ён «не пе­ра­жыў». Вы­яў гэ­та­га кляш­та­ра амаль не за­ха­ва­ла­ся. А тут я ад­шу­каў ад­ра­зу дзве ілюст­ра­цыі — гэ­та бы­ло над­звы­чай ці­ка­ва! Я ад­ра­зу апра­ца­ваў і за­ха­ваў сваю зна­ход­ку. У дру­гой ма­ёй кніж­цы апі­са­ны лёс ге­не­ра­ла Кіп­ры­я­на Кан­дра­то­ві­ча. Ра­ней пра яго толь­кі ў эн­цык­ла­пе­дыі бы­ло на­пі­са­на 5-6 рад­коў (з іх 2 — не­праў­дзі­выя). Та­му я фак­тыч­на пер­шым «рас­ка­паў» гіс­то­рыю гэ­та­га ча­ла­ве­ка з ну­ля.

— Пас­ля та­го, як кні­гі па­сту­пі­лі ў ма­са­вы про­даж, ці змя­ні­ла­ся стаў­лен­не ва­шых ка­лег, ці з'я­ві­ла­ся да­дат­ко­вая ўва­га?

— Бе­ла­рус­кія кніж­кі ця­пер дру­ку­юць не­вя­лі­кім на­кла­дам. Як ка­жуць: «Усе мы шы­ро­ка вя­до­мыя лю­дзі ў вуз­кіх ко­лах» — та­му нель­га ска­заць, што я зай­меў ней­кую па­пу­ляр­насць з-за сва­іх кніг. А вось шос­тая кні­га вы­хо­дзі­ла пры са­дзей­ні­чан­ні «Лід­скай га­зе­ты». У ёй ужо два га­ды раз на два ме­ся­цы дру­ку­ец­ца мая па­ла­са па гіс­то­рыі Лі­ды — вось гэ­та мно­гіх здзі­ві­ла: тых, хто быў са мной доб­ра зна­ё­мы, але не ве­даў, што я зай­ма­ю­ся «не­вя­до­ма чым» (усмі­ха­ец­ца). На­па­чат­ку не ўсе ра­зу­ме­лі гэ­та, але ін­шыя ста­ві­лі­ся ста­ноў­ча, ка­за­лі, што чы­та­лі і ім ці­ка­ва (ця­пер уво­гу­ле ня­шмат тых, хто мо­жа адо­лець цэ­лую га­зет­ную па­ла­су). Мой сайт pawet.net што­дзень на­вед­вае ка­ля 2500  — та­му на па­пе­ру я вель­мі не раз­ліч­ваю — усё ідзе ў ін­тэр­нэт.

— Як бы вы акрэс­лі­лі, на­вош­та ўво­гу­ле су­час­на­му ча­ла­ве­ку ве­даць гіс­то­рыю свай­го краю?

— Па-пер­шае, без улас­най бе­ла­рус­кай вер­сіі па­дзей не бу­дзе са­мой Бе­ла­ру­сі — ні дзяр­жа­вы, ні на­ро­да. Ад­нак пра та­кія вы­со­кія ма­тэ­рыі я не ду­маю, а зай­ма­ю­ся гэ­тым прос­та та­му, што мне ці­ка­ва (ка­лі па­ча­ло неш­та атрым­лі­вац­ца, ста­ла яшчэ ці­ка­вей!). І прос­та ве­ру, што, ка­лі мне трэ­ба знай­сці пэў­ны гіс­та­рыч­ны ма­тэ­ры­ял і вы­даць па ім кніж­ку, так яно і бу­дзе. У на­шай кра­і­не вы­дат­ныя пра­фе­сій­ныя гіс­то­ры­кі і вы­со­ка­га кла­са ас­пі­ран­ты. Яны яшчэ ся­бе пра­явяць, бо ад­кры­ва­ец­ца шмат не­вя­до­ма­га ра­ней, і мы бу­дзем мець вель­мі ці­ка­вую гіс­то­рыю.

— Коль­кі на ва­шым ра­хун­ку ўжо кні­жак па края­знаў­стве?

— Ця­пер 6-я вый­шла. І 2 пад­рых­та­ва­ны да дру­ку: пер­шая пра Ма­ла-Ма­жэй­каў­скую царк­ву, дру­гая — пад умоў­най наз­вай «Тры паў­стан­ні на Лід­чы­не» (1812, 1831 і 1863 га­ды). На друк кні­гі пра царк­ву гро­шы ўжо знай­шлі­ся. На вы­дан­не дру­гой адзін ча­ла­век шу­кае для мя­не фі­нан­сы. Бо ў мя­не ёсць та­кі прын­цып — не вы­да­ваць кні­гі за свае срод­кі. Да та­го ж я апуб­лі­ка­ваў ка­ля 120 ар­ты­ку­лаў.

— Дзе ўсё-та­кі бе­ра­це гро­шы на вы­дан­не сва­іх прац?

— Кні­гу пра Ван­да­лі­на Шу­ке­ві­ча на­дру­ка­ва­лі ў вы­да­вец­тве «Хар­вест»: яна вый­шла не­вя­лі­кім фар­ма­там у іх се­рыі «100 асоб Бе­ла­ру­сі». Я на­ват га­на­рар за яе атры­маў, не тое што тра­ціў свае срод­кі. Кні­гу пра гіс­то­рыю Лі­ды вы­да­лі га­рад­скія ўла­ды (дзя­куй ім за гэ­та вя­лі­кі!) як мяс­цо­вы пра­ект. Кні­гу пра грэ­ка-ўні­яц­кую царк­ву на Лід­чы­не на­дру­ка­ва­лі грэ­ка-ўні­я­ты. Вось вам і кры­ні­цы фі­нан­са­ван­ня. А на ўсё ас­тат­няе гро­шы не па­трэб­ны: толь­кі кам­п'ю­тар, аса­біс­тая за­ці­каў­ле­насць і воль­ны час.

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ.

Лід­скі ра­ён

 

 

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.