Вы тут

Памкненне да лідарства ў экспарце сярод краін СНД


У Мін­ску пра­хо­дзіць 6-е па­ся­джэн­не бе­ла­рус­ка-турк­мен­скай між­ура­да­вай ка­мі­сіі па ганд­лё­ва-эка­на­міч­ным су­пра­цоў­ніц­тве.

Як па­ве­да­мі­лі «Звяз­дзе» ў бе­ла­рус­кім па­соль­стве ў Турк­ме­ні­ста­не, у пе­ра­мо­вах пры­ма­юць удзел кі­раў­ні­кі больш як 20 мі­ніс­тэр­стваў і ве­дам­стваў з кож­на­га бо­ку. Ад Бе­ла­ру­сі кі­руе пе­ра­мо­ва­мі на­мес­нік прэм'­ер-мі­ніст­ра Ана­толь Ка­лі­нін, ад Турк­мен­сі­та­на — на­мес­нік стар­шы­ні Ка­бі­не­та мі­ніст­раў Турк­ме­ні­ста­на Ба­тыр Эра­шаў. Пла­ну­ец­ца аб­мер­ка­ваць пы­тан­ні па­стаў­кі бе­ла­рус­кай тэх­ні­кі і аб­ста­ля­ван­ня ў Турк­ме­ні­стан, ка­а­пе­ра­цыю ў га­лі­не аг­ра­пра­мыс­ло­ва­га комп­лек­су, лёг­кай пра­мыс­ло­вас­ці, бу­даў­ніц­тва і дрэ­ва­ап­ра­цоў­кі. На раз­гляд вы­лу­ча­ны і тэ­мы су­пра­цоў­ніц­тва ў сфе­ры аду­ка­цыі, куль­ту­ры, ту­рыз­му, фіз­куль­ту­ры і спор­ту.

У 2013 го­дзе та­ва­ра­зва­рот па­між Бе­ла­рус­сю і Турк­ме­ні­ста­нам склаў 319 млн до­ла­раў ЗША. Рост да 2012 го­да — 134,6 пра­цэн­та. За апош­нія во­сем га­доў та­ва­ра­зва­рот па­між кра­і­на­мі вы­рас больш як у 20 ра­зоў. У 2013 го­дзе Бе­ла­русь і Турк­ме­ні­стан да­сяг­ну­лі чац­вёр­та­га мес­ца па экс­пар­ту ся­род кра­ін СНД. І важ­ная ро­ля ў гэ­тых пра­цэ­сах як­раз і на­ле­жыць між­ура­да­вай бе­ла­рус­ка-турк­мен­скай ка­мі­сіі.

Сяр­гей Шыч­ко.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.