Вы тут

Стаў­кі арэнд­на­га дзярж­жыл­ля бу­дуць на­па­ло­ву тан­ней­шыя за ры­нач­ныя


Аб гэ­тым учо­ра па­ве­да­міў на­мес­нік прэм'­ер-мі­ніст­ра Бе­ла­ру­сі Ана­толь Ка­лі­нін на ад­крыц­ці 22-й між­на­род­най спе­цы­я­лі­за­ва­най вы­ста­вы «Будп­раг­рэс-2014».
Ві­цэ-прэм'­ер пра­ін­фар­ма­ваў, што, у ад­па­вед­нас­ці з да­ру­чэн­ня­мі кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы, урад на пра­ця­гу тыд­ня вы­зна­чыць цэ­на­вы дыя­па­зон ста­вак, умо­вы і кры­тэ­рыі для атры­ман­ня арэнд­на­га жыл­ля. Ана­толь Ка­лі­нін ад­зна­чыў, што ца­на ка­ры­стан­ня дзяр­жаў­ным арэнд­ным жыл­лём бу­дзе ні­жэй­шай, чым на рын­ку. Ад­нак та­кое жыл­лё ўсё роў­на па­він­на акуп­ляц­ца. Ва ўсім све­це стаў­кі та­кой арэн­ды вы­зна­ча­юц­ца шля­хам дзя­лен­ня агуль­ных за­трат на бу­даў­ніц­тва на пе­ры­яд акуп­нас­ці (звы­чай­на гэ­та 20 га­доў). На­ша кра­і­на ў ме­жах са­цы­яль­най аба­ро­ны на­сель­ніц­тва вы­ка­рыс­тоў­вае ін­шы ал­га­рытм: уліч­ва­ец­ца маг­чы­масць на­сель­ніц­тва і цэн­ні­кі на іс­ну­ю­чым рын­ку пры­ват­на­га жыл­ля. Вы­ра­ша­на пры­трым­лі­вац­ца тут пэў­на­га ба­лан­су. Спа­дар Ка­лі­нін лі­чыць, што ца­на бу­дзе ў ме­жах 50% ад ры­нач­най.
На­га­да­ем, што «Будп­раг­рэс» з'яў­ля­ец­ца са­май буй­най бу­даў­ні­чай вы­ста­вай у Бе­ла­ру­сі, ар­га­ні­за­та­рам якой вы­сту­пае кам­па­нія «Мінск­экс­па» пры пад­трым­цы Мі­ніс­тэр­ства ар­хі­тэк­ту­ры і бу­даў­ніц­тва. Сё­ле­та яе ўдзель­ні­ка­мі ста­лі больш за 350 вя­ду­чых бу­даў­ні­чых кам­па­ній з Бе­ла­ру­сі, Ра­сіі, Гер­ма­ніі, Іта­ліі, Літ­вы, Мал­до­вы, Поль­шчы і ін­шых кра­ін.
Сяр­гей КУР­КАЧ.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.