Вы тут

Далёка і блізка


На пра­ця­гу двух дзён у каст­рыч­ні­ку — 25-га і 26-га — у Ві­ле-сюр-Мер, што ў Фран­цыі, у фар­ма­це вя­лі­ка­га кір­ма­шу прой­дзе свя­та мар­скіх гра­бень­чы­каў. Не абы­дзец­ца там без дэ­гус­та­цыі сы­роў, якіх у гэ­тым краі — Нар­ман­дыі — вы­пус­ка­ец­ца ка­ля трох дзя­сят­каў. Па­каш­ту­е­це і мя­кень­кі ан­жэ­ла, і бла­кіт­нап­лес­не­вы бан­дар, і бе­ла­плес­не­выя ўзо­ры бур­со і ка­мам­бе­ра, а так­са­ма бан­дон, брэн-дэ-пай, брыя-са­ва­рэн, бур­сэн, нё­ша­тэль, пон-л'э­век і — са­мы смак — лі­ва­ро з аран­жа­вай ску­рач­кай.

16-31

 18 каст­рыч­ні­ка дво­рык зам­ка Ра­дзі­ві­лаў за­пра­шае на вя­лі­кі ар­хеа­ла­гіч­ны пік­нік. Пра­мы рэ­пар­таж з мес­ца по­шу­ку княс­кіх скар­баў, смач­ная ежа, шля­хец­кія за­ба­вы, пры­ем­ныя сюр­пры­зы і ад­па­вед­ны на­строй — усё ўклю­ча­на.

Да 26 каст­рыч­ні­ка ў італь­ян­скім Пе­ру­джа ла­дзіц­ца Eurochocolate. Наз­ва га­во­рыць са­ма за ся­бе.

16-28

 Тан­ца­валь­ны ма­ра­фон у Амстэр­да­ме мож­на за­ха­піць, ка­лі апы­нуц­ца там да 21кастрычніка. Са­праў­ды, па­він­на ўра­зіць: 80 пля­цо­вак, 300 па­дзей, 2000 ды­джэ­яў. Але ў той са­мы час у Бер­лі­не — фес­ты­валь свят­ла. Да­вя­дзец­ца вы­бі­раць.

Фэст бе­лых тру­фе­ляў (Сан-Ма­ні­я­та, Іта­лія) у гэ­тым го­дзе прой­дзе 8-9 ліс­та­па­да. Ён уклю­чае ў ся­бе май­стар-кла­сы па пры­га­та­ван­ні страў, дэ­гус­та­цыі, аукцы­ё­ны і кір­ма­шы. Трэ­ба ве­даць, што бе­лыя італь­ян­скія тру­фе­лі ў знач­на боль­шай сту­пе­ні арыс­та­кра­ты, чым чор­ныя фран­цуз­скія. Жан­чын яны ро­бяць пя­шчот­ны­мі, а муж­чын — вель­мі шчод­ры­мі. Вар­та ўлі­чыць, што кошт тру­фе­ляў — 2 ты­ся­чы еў­ра за кі­ла­грам.

16-34

Пла­не­та­рый у пар­ку Гор­ка­га за­пра­шае аца­ніць но­вую па­слу­гу — на­зі­ран­не ў тэ­ле­скоп у ад­кры­тай пас­ля доў­га­га пе­ра­пын­ку аб­сер­ва­то­рыі. Пят­нац­ца­ці­хві­лін­ныя эк­скур­сіі ў «храм не­ба» для груп па 8 ча­ла­век пра­вод­зяц­ца ад 20.00 да 22.00 пры бяс­хмар­ным на­двор'і.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.