Вы тут

Нейтралізацыя алкаголем


У ад­ной з апош­ніх ка­ман­дзі­ро­вак рас­ка­за­лі вяс­ко­вую гіс­то­рыю, якой ця­пер і не здзі­віш. На вы­яз­ным су­дзе раз­гля­да­лі спра­ву ма­ла­дой жан­чы­ны ў су­вя­зі з кі­ра­ван­нем аў­та­транс­пар­там у не­цвя­ро­зым ста­не. Ма­ці тра­іх дзя­цей за­тры­ма­лі п'я­най за ру­лём дру­гі раз за­пар.

На су­дзе жан­чы­на тлу­ма­чы­ла свае па­во­дзі­ны ня­вер­нас­цю му­жа, амаль што яго здра­дай. Пад­ста­вай для та­кіх вы­ва­даў ста­ла яго пе­ра­піс­ка ў «Ад­на­клас­ні­ках» з ін­шай жан­чы­най. Пра­чы­таў­шы той элект­рон­ны дыя­лог, на­ша ге­ра­і­ня кі­ну­ла­ся з ха­ты, на­ціс­ну­ла на газ і па­мча­ла ў су­сед­нюю вёс­ку, каб ку­піць ку­фаль пі­ва ды за­ліць сваё го­ра. Але ў кры­ві кі­роў­цы бы­ло 1,8 пра­мі­ле ал­ка­го­лю...

Ма­шы­ну кан­фіс­ка­ва­лі, пры­зна­чы­лі не­ма­лы штраф. Зда­ва­ла­ся б, як маг­ла ма­ці тра­іх дзя­цей (да та­го ж гас­па­ды­ня до­ма, які яшчэ не да­бу­да­ва­ны) да­зво­ліць са­бе та­кія па­во­дзі­ны? Тым больш, што ад­ной­чы яе ўжо за­трым­лі­ва­лі за ру­лём на­пад­піт­ку і па­пя­рэдж­ва­лі. Ды ў жан­чы­ны-ма­ці на гэ­ты конт па­він­ны спра­цоў­ваць ахоў­ныя ін­стынк­ты. Па­він­ны, але яны, ві­даць, нейт­ра­лі­зу­юц­ца ал­ка­го­лем.

У вёс­цы ка­жуць, спа­чат­ку бы­ла зу­сім не дрэн­ная сям'я. Дзе­ці на­ра­дзі­лі­ся, па­ча­лі дом бу­да­ваць, ма­шы­ну ку­пі­лі. Ця­пер ма­шы­ны ня­ма, пра­во­дзіць ра­монт у до­ме ня­ма за што, бо штраф трэ­ба пла­ціць... Ёсць «на­го­да» для да­лей­ша­га п'ян­ства?..

У су­сед­нім сель­са­ве­це стар­шы­ня так­са­ма вы­ка­заў за­кла­по­ча­насць за­ліш­нім за­хап­лен­нем пі­вам ме­на­ві­та ма­ла­дых баць­коў ся­мей­стваў. А ня­даў­на да іх пе­ра­еха­ла сям'я з Укра­і­ны. Жыл­лё бе­жан­цам па­да­бра­лі, на пра­цу ўлад­ка­ва­лі. Вяс­коў­цы пры­нес­лі ўсё, што трэ­ба для да­маш­няй гас­па­дар­кі. Ад­ным сло­вам, пра­яві­лі ўва­гу, гас­цін­насць, спа­га­ду. Жы­вуць пры­ез­джыя, на пра­цу хо­дзяць... Не­як раз­га­ва­рыў­ся кі­раў­нік мяс­цо­вай ула­ды пра гэ­ту сям'ю з пра­даў­цом мяс­цо­вай кра­мы. А яна і ка­жа: маў­ляў, тол­ку, ві­даць, не бу­дзе з но­вых пра­цаў­ні­коў. Бо тра­ды­цый­ны пра­дук­то­вы на­бор, які на­бы­вае гас­па­ды­ня, не абы­хо­дзіц­ца без ві­на аль­бо пі­ва. Але пры раз­лі­ку гро­шай не ха­пі­ла, і та­ды ма­ці ад­кла­ла сок убок, а за пі­ва раз­лі­чы­ла­ся і пай­шла ад пры­лаў­ка. Гэ­та ба­чы­лі ін­шыя па­куп­ні­цы — жан­чы­ны, якія з та­кой га­тоў­нас­цю збі­ра­лі для гэ­тай сям'і по­суд, па­сцель­ную бя­ліз­ну і дзі­ця­чую воп­рат­ку. Яны і па­спра­ба­ва­лі зра­біць асця­рож­ную за­ўва­гу ма­ла­дой ка­бе­це. А ў яе сваё апраў­дан­не: «Ну трэ­ба ж мне не­чым глу­шыць стрэс». Жан­чы­ны спра­ба­ва­лі яе пе­ра­ка­наць, га­ва­ры­лі, што ўсё на­ла­дзіц­ца, што трэ­ба ду­маць пра сям'ю, пра бу­ду­чае.... Але яна іх не чу­ла. Га­лоў­ны спрад­веч­ны ма­ця­рын­скі кло­пат: што з'есць, як апра­не­цца яе дзі­ця — нейт­ра­лі­за­ваў ал­ка­голь...

Сён­ня га­ва­ру не пра тых, ка­го мож­на на­зваць за­кон­ча­ны­мі п'я­ні­ца­мі, а пра лю­дзей, якія ма­юць сем'і і лі­чаць ся­бе цал­кам нар­маль­ны­мі жы­ха­ра­мі га­ра­доў і вё­сак, ледзь не ўзор­ны­мі ся­мей­ні­ка­мі, якія ма­юць пра­ва пас­ля ра­бо­ты «ўжыць». І не ад­чу­ва­юць, ка­лі на­сту­пае пе­ра­ацэн­ка каш­тоў­нас­цяў, вы­клі­ка­ная «ні­ве­ліра­ван­нем» га­лоў­ных ча­ла­ве­чых ад­чу­ван­няў. Як і ў вы­пад­ку з 41-га­до­вым ра­бо­чым ад­на­го з прад­пры­ем­стваў. Па ра­бо­це ён, да­рэ­чы, ха­рак­та­ры­зу­ец­ца ста­ноў­ча. І су­се­дзі не ска­за­лі дрэн­на­га, ка­лі іх апыт­ваў участ­ко­вы: ну вы­пі­вае ча­ла­век, але ра­ней ні­чо­га асаб­лі­ва­га не пры­кмя­ча­лі за ім. А гэ­ты «доб­ры ра­бот­нік і пры­вет­лі­вы су­сед», на­піў­шы­ся звыш ме­ры, уда­рыў на­жом сваю 32-га­до­вую жон­ку так, што леп­шы брэсц­кі хі­рург шэсць га­дзін за апе­ра­цый­ным ста­лом па­сту­по­ва вяр­таў яе з та­го све­ту. Док­тар по­тым ска­заў ёй: каб не пры­вез­лі хут­ка, а да­стаў­ля­лі, на­прык­лад, з якой ад­да­ле­най вёс­кі, ні­чо­га не ўда­ло­ся б зра­біць. Усё вы­ра­ша­лі хві­лі­ны. Па­шан­ца­ва­ла ёй, што ад­ра­зу вы­клі­ка­лі ме­ды­каў. Ця­пер, праз тры ме­ся­цы пас­ля апе­ра­цыі, яна яшчэ хо­дзіць па ўра­чах, ле­чыц­ца. І не­вя­до­ма, у якой ме­ры ўдас­ца вяр­нуць зда­роўе. А ёй жа яшчэ ста­віць на но­гі ма­лую дач­ку.

— Яму ж да­дуць га­ды тры «хі­міі», по­тым вер­нец­ца да­до­му і зноў возь­мец­ца за сваё, — яна гор­ка ўсмі­ха­ец­ца. — Яму не бы­ло спра­вы да дзі­ця­ці, да та­го, што ма­лая ўба­чыць у сям'і, ча­му на­ву­чыц­ца. Пас­ля ра­бо­ты ад­ра­зу ішоў у ма­га­зін. Пер­шыя га­ды на­пад­піт­ку ра­біў­ся вя­сё­лы і га­вар­кі, по­тым па­ча­лі­ся пры­сту­пы рэў­нас­ці...

Чым усё скон­чы­ла­ся, вы ўжо ве­да­е­це.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.