Вы тут

Ці здолее Беларусь стаць дзелавым цэнтрам кантынента?


На­спе­ла не­аб­ход­насць но­ва­га фар­ма­ту су­пра­цоў­ніц­тва па­між на­шай кра­і­най і ЕС

У Мін­ску ад­быў­ся «круг­лы стол» на тэ­му «Ак­ту­аль­ныя пы­тан­ні бе­ла­рус­ка-еў­ра­пей­скіх ад­но­сін», ар­га­ні­за­ва­ны ін­фар­ма­цый­ным пунк­там Са­ве­та Еў­ро­пы і ана­лі­тыч­ным цэнт­рам ЕСО­ОМ у су­пра­цоў­ніц­тве з Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­там.

Ай­чын­ныя і за­меж­ныя ву­чо­ныя, дып­ла­ма­ты, экс­пер­ты, жур­на­ліс­ты зноў звяр­ну­лі­ся да ня­прос­тай тэ­мы ад­но­сін па­між Еў­ра­пей­скім са­юзам і Рэс­пуб­лі­кай Бе­ла­русь.

Укра­ін­скі кры­зіс, рас­па­ча­ты з сум­на­вя­до­ма­га са­мі­ту Ус­ход­ня­га парт­нёр­ства ў Віль­ню­се ды пра­ва­лу кур­су «еў­ра­ін­тэг­ра­цыі Укра­і­ны», па­ня­во­лі пры­му­сіў элі­ты Еў­ра­пей­ска­га са­ю­за шу­каць кроп­кі ста­біль­нас­ці ў рэ­гі­ё­не. Пры гэ­тым бе­ла­рус­кае кі­раў­ніц­тва, не­за­леж­на ад па­зі­цыі вя­лі­кіх гуль­цоў, пас­ля­доў­на пра­во­дзі­ла лі­нію на пры­мі­рэн­не ба­коў кан­флік­ту на тэ­ры­то­рыі паўд­нё­вай су­сед­кі.

Та­кі ста­лы нейт­ра­лі­тэт, імк­нен­не да дыя­ло­гу і ра­зу­мен­ня роз­ных па­зі­цый пры­вя­лі да та­го, што ме­на­ві­та Мінск атры­маў крэ­дыт да­ве­ру і стаў асноў­най пе­ра­га­вор­най пля­цоў­кай, пры­чым не толь­кі для ўдзель­ні­каў гра­ма­дзян­скай вай­ны на тэ­ры­то­рыі Укра­і­ны, але ад­на­ча­со­ва для кі­раў­ніц­тва ЕС і дзяр­жаў Мыт­на­га са­ю­за.

Кан­ку­рэн­цыя ін­тэ­гра­цый

Па­куль, на жаль, «ін­тэ­гра­цыя ін­тэ­гра­цый» — лі­нія на зблі­жэн­не Мыт­на­га са­ю­за і Еў­ра­пей­ска­га з па­бу­да­ван­нем вя­лі­кай кан­ты­нен­таль­най пра­сто­ры ад Ат­лан­ты­кі да Ці­ха­га акі­я­на, аб­ве­шча­ная прэ­зі­дэн­та­мі Пу­ці­ным, Лу­ка­шэн­кам, На­за­рба­е­вым у якас­ці перс­пек­тыў­най мэ­ты еў­ра­зій­скай ін­тэ­гра­цыі, не зна­хо­дзіць ра­зу­мен­ня еў­ра­пей­скіх парт­нё­раў і на прак­ты­цы пе­ра­тва­ра­ец­ца «ў кан­ку­рэн­цыю ін­тэ­гра­цый», арэ­най якой ужо ста­ла тэ­ры­то­рыя Укра­і­ны.

Пры гэ­тым аха­ла­джэн­не ад­но­сін, уза­ем­ны па­кет санк­цый па­між Еў­ра­пей­скім са­юзам і Ра­сі­яй ба­лю­ча б'е па эка­но­мі­цы абод­вух ба­коў, аслаб­ля­ю­чы іх па­зі­цыі ў па­раў­на­нні з ін­шы­мі по­лю­са­мі сі­лы.

Фак­тыч­на ў Еў­ро­пе паў­та­ра­ец­ца сі­ту­а­цыя пер­шай па­ло­вы ХХ ста­год­дзя, ка­лі ў вы­ні­ку дзвюх су­свет­ных вой­наў і су­праць­ста­ян­ня роз­ных бло­каў еў­ра­пей­скіх дзяр­жаў ума­ца­ваў­ся трэ­ці бок — ЗША, што заўж­ды ўклю­ча­лі­ся ў кан­флікт на яго за­вяр­шаль­най ста­дыі, а за­тым дык­та­ва­лі зня­сі­ле­най Еў­ро­пе пра­ві­лы но­ва­га су­свет­на­га па­рад­ку.

На два­рэ ХХІ ста­год­дзе, і ёсць на­дзея, што кі­роў­ныя элі­ты вя­ду­чых кра­ін све­ту ра­зу­ме­юць не­маг­чы­масць вы­ра­шэн­ня праб­лем ва­ен­ным шля­хам (асаб­лі­ва з улі­кам за­па­саў зброі ма­са­ва­га зні­шчэн­ня, што зна­хо­дзіц­ца ў ар­се­на­лах вай­скоў­цаў), ад­нак пе­ра­нос кан­флік­ту ў эка­на­міч­ную плос­касць хоць і не па­гра­жае стра­тай міль­ё­наў жыц­цяў, але так­са­ма мо­жа мець ка­та­стра­фіч­ныя на­ступ­ствы для раз­віц­ця пла­не­ты.

Бе­ла­рус­кі на­род, які, маг­чы­ма, най­больш за ўсе ін­шыя на­ро­ды Еў­ро­пы па­цяр­пеў ад мі­ну­лых су­тык­нен­няў, як ні­хто за­ці­каў­ле­ны ў за­ха­ван­ні мі­ру і ста­бі­лі­за­цыі сі­ту­а­цыі.

Улас­ная пра­гра­ма

З улі­кам бліз­ка­сці Бе­ла­ру­сі да Ра­сіі, утва­рэн­ня Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за Бе­ла­ру­сі над­звы­чай важ­на вы­пра­ца­ваць па­вест­ку як двух­ба­ко­ва­га су­пра­цоў­ніц­тва з ЕС, так і пра­па­на­ваць пра­ект пры­маль­най фор­мы ад­но­сін двух ін­тэ­гра­цый­ных бло­каў. Спра­ва па­він­на іс­ці як пра ўлас­на бе­ла­рус­кую дзяр­жаў­ную пра­гра­му ар­га­ні­за­цыі ста­сун­каў з Еў­ра­пей­скім са­юзам, так і пра рэа­лі­за­цыю маг­чы­мас­цяў Бе­ла­ру­сі як кроп­кі ўза­е­ма­дзе­ян­ня за­ход­няй і ўсход­няй час­так еў­ра­пей­скай цы­ві­лі­за­цыі.

У сі­ту­а­цыі кан­флік­ту ва Укра­і­не Бе­ла­русь за­ста­ец­ца без­аль­тэр­на­тыў­ным на­дзей­ным тран­зі­цё­рам ра­сій­скіх энер­га­нось­бі­таў у ЕС. Пры гэ­тым кра­і­ны Еў­ра­пей­ска­га са­ю­за ўжо ця­пер жа­да­юць ска­рыс­таць маг­чы­мас­ці бе­ла­рус­кай пра­мыс­ло­вас­ці і сель­скай гас­па­дар­кі для за­ха­ван­ня эка­на­міч­ных су­вя­зяў з Ра­сі­яй.

Перс­пек­тыў­най за­да­чай мо­жа стаць пе­ра­тва­рэн­не кра­і­ны ў свое­асаб­лі­вы «ган­конг» для ЕА­ЭС — ла­гіс­тыч­ны і тэх­на­ла­гіч­ны цэнтр, праз які еў­ра­пей­скія ін­вес­ты­цыі і най­ноў­шыя на­пра­цоў­кі бу­дуць трап­ляць на пра­сто­ру еў­ра­зій­скай ін­тэ­гра­цыі.

Гэ­та вель­мі па­зі­тыў­ная бу­ду­чы­ня мо­жа быць рэа­лі­за­ва­на толь­кі з улі­кам шмат­лі­кіх кро­каў, якія па­він­на зра­біць бе­ла­рус­кае кі­раў­ніц­тва. Па­куль на па­доб­ную ро­лю прэ­тэн­дуе наш са­юз­нік — Ка­зах­стан, які знач­на больш ад­да­ле­ны ад ЕС, ад­нак мае ўлас­ную дзяр­жаў­ную пра­гра­му «Шлях у Еў­ро­пу», больш пры­ваб­ны ін­вес­ты­цый­ны клі­мат і раз­гор­ну­тую сет­ку ла­біс­таў ся­род за­ход­ня­га іс­тэб­ліш­мен­ту.

Больш Фран­цыі

У ад­но­сі­нах ЕС і Бе­ла­ру­сі так­са­ма ад­бы­ва­ец­ца не­ка­то­ры пра­грэс, асаб­лі­ва ў кан­тэкс­це ар­га­ні­за­цыі су­пра­цоў­ніц­тва з асоб­ны­мі буй­ны­мі еў­ра­пей­скі­мі дзяр­жа­ва­мі. Най­перш трэ­ба ад­зна­чыць част­ко­вую нар­ма­лі­за­цыю ад­но­сін з Поль­шчай і асаб­лі­ва пе­ра­ход бе­ла­рус­ка-фран­цуз­скіх ста­сун­каў на якас­на но­вы ўзро­вень.

Ня­даў­нія кан­суль­та­цыі па­між МЗС Бе­ла­ру­сі і Фран­цыі, ві­зіт дэ­ле­га­цыі бе­ла­рус­ка­га ўра­да ў Па­рыж ма­юць кан­крэт­ныя вы­ні­кі як для дзе­ла­вых ко­лаў дзвюх кра­ін, так і для па­вы­шэн­ня ўзроў­ню па­лі­тыч­на­га дыя­ло­гу.

Вя­до­ма, што ў Бе­ла­ру­сі ар­га­ні­зуе вы­твор­часць сла­ву­тая фран­цуз­ская аў­та­ма­біль­ная кам­па­нія PSA Peugeot Cіtroen, а ай­чын­ны Банк раз­віц­ця да­мо­віў­ся з па­рыж­скім ад­дзя­лен­нем Commerzbank Aktіengesellschaft пра ад­крыц­цё крэ­дыт­най лі­ніі на 9,8 млн еў­ра з па­крыц­цём фран­цуз­скай стра­ха­вой кам­па­ніі для на­быц­ця та­нэ­леп­ра­ход­на­га комп­лек­су пад па­трэ­бы Мінск­ага мет­ра­па­лі­тэ­на.

Кі­раў­нік дэ­парт­амен­та кан­ты­нен­таль­най Еў­ро­пы МЗС Фран­цыі Эрык Фурнье ад­зна­чыў, што «фран­цуз­скае кі­раў­ніц­тва ві­тае вы­сіл­кі Бе­ла­ру­сі па нар­ма­лі­за­цыі сі­ту­а­цыі ва Укра­і­не і лі­чыць мэ­та­згод­ным ін­тэн­сі­фі­ка­ваць двух­ба­ко­выя кан­так­ты».

Для Бе­ла­ру­сі бы­ло б пра­віль­ным ума­цоў­ваць свае па­зі­цыі ў Фран­цыі, пра­да­стаў­ля­ю­чы фран­цуз­скім дзе­ла­вым ко­лам най­больш вы­гад­ныя ўмо­вы для ін­вес­ты­цый у на­шу кра­і­ну.

Апо­ра на та­ко­га ма­гут­на­га парт­нё­ра ў ЕС, якім з'яў­ля­ец­ца афі­цый­ны Па­рыж, да­зво­ліць пе­ра­адо­лець езу­іц­кую лі­нію асоб­ных еў­ра­пей­скіх чы­ноў­ні­каў, якія, з ад­на­го бо­ку, вы­каз­ва­юць ра­зу­мен­не ро­лі Бе­ла­ру­сі як ста­бі­лі­зу­ю­ча­га фак­та­ру рэ­гі­ё­на, а з ін­ша­га, кры­ты­ку­юць ай­чын­ны па­лі­тыч­ны лад ды са­лі­да­ры­зу­юц­ца з ра­ды­каль­ны­мі па­лі­тыч­ны­мі сі­ла­мі, што ўжо больш за два дзя­сят­кі га­доў па­тра­бу­юць у Бе­ла­ру­сі «пе­ра­мен» па ўкра­ін­скім пры­кла­дзе.

Інер­цыя санк­цый

Пра­цяг па­лі­ты­кі санк­цый Еў­ра­пей­ска­га са­ю­за ў да­чы­нен­ні да на­шай кра­і­ны — гэ­та не толь­кі сла­ву­тыя «двай­ныя стан­дар­ты», іс­на­ван­не якіх, ужо не ўтой­ва­ю­чы, па­цвяр­джа­юць не­ка­то­рыя еў­ра­пей­скія мі­ніст­ры, але і не­даль­на­бач­насць знеш­няй па­лі­ты­кі. У гэ­тым клю­чы ра­шэн­не Са­ве­та Еў­ро­пы аб пра­лан­га­цыі санк­цый­най па­лі­ты­кі да 31 каст­рыч­ні­ка
2015 го­да, ня­гле­дзя­чы на тое, што з га­неб­на­га спі­са вы­клю­ча­ны шэ­раг ай­чын­ных кам­па­ній і служ­бо­вых асоб, аб­са­лют­на ла­гіч­на раз­гля­да­ец­ца бе­ла­рус­кім МЗС як «бес­перс­пек­тыў­ны па­ды­ход» і «інер­цыя мі­ну­ла­га».

З афі­цый­на­га па­ве­дам­лен­ня МЗС зра­зу­ме­ла, што санк­цыі ані­як не паў­плы­ва­юць на ўнут­ран­ную па­лі­ты­ку бе­ла­рус­ка­га ўра­да, ад­нак бе­ла­рус­кі бок і на­да­лей бу­дзе пры­трым­лі­вац­ца прак­ты­кі дыя­ло­гу і ўза­е­ма­дзе­ян­ня з еў­ра­пей­скі­мі парт­нё­ра­мі, пры ўмо­ве, што гэ­ты дыя­лог бу­дзе бу­да­вац­ца на прын­цы­пах уза­е­ма­па­ва­гі і ра­зу­мен­ня.

У су­пра­цоў­ніц­тве з ЕС Бе­ла­русь па­він­на вы­трым­лі­ваць улас­ную стра­тэ­гію, зы­хо­дзя­чы з ін­та­рэ­саў су­ве­рэн­на­га раз­віц­ця. Кам­пра­міс пры­маль­ны та­ды, ка­лі ўступ­кі ма­юць уза­е­ма­вы­гад­ны ха­рак­тар, а су­час­ная геа­па­лі­тыч­ная рас­клад­ка яшчэ больш спры­яе та­му, каб вы­трым­лі­ваць цал­кам са­ма­стой­ную лі­нію афі­цый­на­га Мін­ска.

Аляк­сандр ШПА­КОЎ­СКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.