Вы тут

Кадры вырашаюць усё


Змест ра­бо­чых пра­фе­сій па­тра­буе пе­ра­асэн­са­ван­ня

Да 2020 го­да кра­і­ны Еў­ро­пы збі­ра­юц­ца пад­рых­та­ваць 75 міль­ё­наў вы­со­ка­ква­лі­фі­ка­ва­ных спе­цы­я­ліс­таў для іна­ва­цый­ных тэх­на­ло­гій. Ра­сія — 25 міль­ё­наў, а Ін­дыя, на­прык­лад, за­мах­ну­ла­ся да 2025 го­да вы­ву­чыць і вы­вес­ці на ры­нак пра­цы 350 міль­ё­наў вы­со­ка­ква­лі­фі­ка­ва­ных ра­бо­чых.

«Стаў­лен­не да пра­фе­сій­най аду­ка­цыі змя­ня­ец­ца ва ўсім све­це гла­баль­на. Ін­вес­ты­цы­я­мі, якія пры­но­сяць най­боль­шыя ды­ві­дэн­ды, у раз­ві­тых кра­і­нах Еў­ро­пы лі­чац­ца ўкла­дан­ні ме­на­ві­та ў сіс­тэ­му пра­фе­сій­най аду­ка­цыі. Да 40% унут­ра­на­га ва­ла­во­га пра­дук­ту гэ­тых кра­ін скла­да­ец­ца за кошт раз­віц­ця пра­фе­сій­най шко­лы», — па­ве­да­міў пад­час «круг­ла­га ста­ла» стар­шы­ня Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі На­цы­я­наль­на­га схо­ду па аду­ка­цыі, на­ву­цы, куль­ту­ры і са­цы­яль­ным раз­віц­ці Мі­ка­лай КА­ЗА­РА­ВЕЦ.

9-33

9-33

 

Па­ся­джэн­не па­ста­ян­най ка­мі­сіі ад­бы­ло­ся на ба­зе пра­фе­сій­на-тэх­ніч­на­га ка­ле­джа Рэс­пуб­лі­кан­ска­га ін­сты­ту­та пра­фе­сій­най аду­ка­цыі (РІ­ПА), а га­лоў­най тэ­май «круг­ла­га ста­ла» стаў стан на­цы­я­наль­най сіс­тэ­мы пра­фе­сій­най аду­ка­цыі. Да ўдзе­лу ў дыс­ку­сіі бы­лі за­про­ша­ны так­са­ма прад­стаў­ні­кі мі­ніс­тэр­стваў аду­ка­цыі, ахо­вы зда­роўя, пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны.

«Ра­зум­ныя» работнікі — для іна­ва­цый­най вы­твор­час­ці

— Ад­на з ня­мно­гіх еў­ра­пей­скіх кра­ін, што па­раў­наль­на лёг­ка пе­ра­жы­ла эка­на­міч­ны кры­зіс, — Гер­ма­нія, якая за­бяс­пе­ча­на вы­со­ка­ква­лі­фі­ка­ва­ны­мі спе­цы­я­ліс­та­мі на ўсіх уз­роў­нях. Тое ж мож­на ска­заць і пра Фін­лян­дыю, — па­дзя­ліў­ся сва­ім ба­чан­нем сі­ту­а­цыірэк­тар Рэс­пуб­лі­кан­ска­га ін­сты­ту­та пра­фе­сій­най аду­ка­цыі Ар­кадзь ШКЛЯР. — Ка­лі кад­ры кан­ку­рэн­таз­доль­ныя, то і эка­но­мі­ка мае тэн­дэн­цыю да раз­віц­ця.

70 пра­цэн­таў пра­дук­цыі, што вы­раб­ля­ец­ца ў Бе­ла­ру­сі, ары­ен­та­ва­на на экс­парт. Але для та­го, каб вы­пус­каць кан­ку­рэн­та­здоль­ную на знеш­ніх рын­ках пра­дук­цыю, па­тра­бу­юц­ца не толь­кі су­час­ныя тэх­на­ло­гіі, але і спе­цы­я­ліс­ты са­май вы­со­кай ква­лі­фі­ка­цыі, якія змо­гуць пра­ца­ваць на су­час­ным аб­ста­ля­ван­ні. Ёсць пра­фе­сіі, дзе ра­бо­ча­му ха­пае пра­фе­сій­на-тэх­ніч­най аду­ка­цыі, але ёсць пра­фе­сіі, і іх ста­но­віц­ца ўсё больш, дзе ад ра­бо­ча­га пер­са­на­лу па­тра­бу­ец­ца на­яў­насць ся­рэд­няй спе­цы­яль­най і на­ват вы­шэй­шай аду­ка­цыі. За­каз­чы­кі кад­раў на­стой­ва­юць на тым, што ў су­вя­зі з шы­ро­ка­маш­таб­най ма­дэр­ні­за­цы­яй у пра­мыс­ло­вас­ці ім сён­ня па­тра­бу­юц­ца спе­цы­я­ліс­ты, якія ва­ло­да­юць ад­на­ча­со­ва не­каль­кі­мі кам­пе­тэн­цы­я­мі, гэ­та зна­чыць, спе­цы­я­ліс­ты, якія мо­гуць не толь­кі вы­кон­ваць пэў­ныя апе­ра­цыі на аб­ста­ля­ван­ні, але і аб­слу­гоў­ваць яго. Па­тра­бу­юц­ца кад­ры для іна­ва­цый­ных тэх­на­ло­гій.

Агуль­ная кан'­юнк­ту­ра рын­ку ў на­шай кра­і­не ха­рак­та­ры­зу­ец­ца ўстой­лі­вым пе­ра­вы­шэн­нем по­пы­ту на ра­бо­чую сі­лу над пра­па­но­вай. Прад­пры­ем­ствы і ар­га­ні­за­цыі ад­чу­ва­юць па­трэ­бу перш за ўсё ў ра­бо­чых пра­фе­сі­ях, якія скла­да­юць ка­ля 80% ад агуль­най коль­кас­ці ва­кан­сій, за­яў­ле­ных у ор­га­ны па пра­цы, за­ня­тас­ці і са­цы­яль­най аба­ро­не.

— У 1985 го­дзе сіс­тэ­ма ай­чын­най пра­фе­сій­на-тэх­ніч­най аду­ка­цыі рых­та­ва­ла 158 ты­сяч на­ву­чэн­цаў, хоць на­са­мрэч яе ма­гут­нас­ці яшчэ боль­шыя і раз­лі­ча­ны на 160 ты­сяч ча­ла­век. Бе­ла­русь цал­кам за­ха­ва­ла ство­ра­ную сіс­тэ­му пра­фе­сій­най аду­ка­цыі, хоць дэ­ма­гра­фіч­ная сі­ту­а­цыя ў кра­і­не іс­тот­на змя­ні­ла­ся. Як змя­ні­ла­ся і стаў­лен­не мо­ла­дзі да ра­бо­чых пра­фе­сій, — пад­крэс­ліў Ар­кадзь Шкляр. — І сён­ня ў нас у праф­тэх­уста­но­вах на­ву­ча­ец­ца 74,6 ты­ся­чы ма­ла­дых лю­дзей. Фак­тыч­на мы на­зі­ра­ем пе­ра­ку­ле­ную пі­ра­мі­ду, ка­лі асноў­ная част­ка вы­пуск­ні­коў ро­біць вы­бар на ка­рысць вы­шэй­шай шко­лы, хоць па­він­на быць усё на­ад­ва­рот. У жа­дан­ні раз­ві­вац­ца і па­вы­шаць свой аду­ка­цый­ны ўзро­вень ня­ма ні­чо­га дрэн­на­га, але ка­лі абі­ту­ры­ен­ты ідуць у ВНУ з 3—5 ба­ла­мі ў сер­ты­фі­ка­тах, то гэ­та вы­клі­кае пы­тан­ні.

У эка­но­мі­цы на­шай кра­і­ны коль­касць пра­цоў­ных мес­цаў для лю­дзей з вы­шэй­шай аду­ка­цы­яй скла­дае толь­кі 27,4% ад агуль­най коль­кас­ці. А коль­кі лю­дзей з дып­ло­ма­мі аб вы­шэй­шай аду­ка­цыі мы ад­праў­ля­ем на ры­нак што­год?

Хто ў чар­зе на па­вы­шэн­не ква­лі­фі­ка­цыі?

Коль­касць ра­бо­чых, за­ня­тых у эка­но­мі­цы кра­і­ны, пе­ра­вы­шае за­раз 2,2 міль­ё­на, ад­нак ка­ля 1 міль­ё­на ра­бо­чых ма­юць толь­кі агуль­ную ся­рэд­нюю аду­ка­цыю.

— Вы­каз­ва­ю­чы не­за­да­во­ле­насць якас­цю ра­бо­чай сі­лы, кі­раў­ні­кі ар­га­ні­за­цый час­та не раз­гля­да­юць па­вы­шэн­не ква­лі­фі­ка­цыі і пе­ра­пад­рых­тоў­ку сва­іх кад­раў як аба­вяз­ко­вую ўмо­ву і клю­ча­вы рэ­сурс для раз­віц­ця сва­ёй вы­твор­час­ці, — за­ўва­жае Ар­кадзь Шкляр. — Нас хва­люе, што прад­пры­ем­ствы пе­ра­ста­лі ўклад­ваць срод­кі ў пе­ра­пад­рых­тоў­ку да­рос­ла­га на­сель­ніц­тва. Але мы ні­ко­лі не змо­жам за­бяс­пе­чыць іна­ва­цый­ную эка­но­мі­ку па­трэб­ны­мі спе­цы­я­ліс­та­мі, ка­лі не бу­дзем зай­мац­ца пе­ра­пад­рых­тоў­кай кад­раў.

Між ін­шым, па звест­ках НДІ эка­но­мі­кі Мі­ніс­тэр­ства эка­но­мі­кі, ма­юць па­трэ­бу ў па­вы­шэн­ні ква­лі­фі­ка­цыі і пе­ра­пад­рых­тоў­цы ка­ля 2 млн ра­бо­чых і слу­жа­чых. Але, на жаль, ры­нак пра­цы яшчэ не стаў пра­мым за­каз­чы­кам пра­фе­сі­я­наль­ных аду­ка­цый­ных па­слуг. За­ка­зы на пад­рых­тоў­ку кад­раў не ад­люст­роў­ва­юць па­трэ­бы ў но­вых ква­лі­фі­ка­цы­ях.

У праг­на­за­ван­ні па­трэб прак­тыч­на не ўдзель­ні­ча­юць ар­га­ні­за­цыі ма­ло­га і ся­рэд­ня­га біз­не­су. Мно­гія пра­ца­даў­цы не спя­ша­юц­ца па­да­ваць за­яў­кі на пад­рых­тоў­ку кад­раў у на­ву­чаль­ныя ўста­но­вы, па­коль­кі не хо­чуць браць на ся­бе аба­вяз­кі па пра­ца­ўлад­ка­ван­ні ма­ла­дых ра­бо­чых. Гэ­тым тлу­ма­чыц­ца і той факт, што за­каз­чы­кі зу­сім не за­ці­каў­ле­ны ў мэ­та­вай пад­рых­тоў­цы кад­раў, якая пра­ду­гледж­вае па­ве­лі­чэн­не тэр­мі­ну аба­вяз­ко­вай пра­цы ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў. Тэ­а­рэ­тыч­на яна па­він­на бы­ла за­ці­ка­віць прад­пры­ем­ствы, а атрым­лі­ва­ец­ца ўсё на­ад­ва­рот. Мэ­та­вы на­бор па за­яў­ках най­маль­ні­каў у праф­тэх­уста­но­вах скла­дае ўся­го 6% ад агуль­на­га на­бо­ру, а на ўзроў­ні ся­рэд­няй спе­цы­яль­най аду­ка­цыі — 15%.

Вель­мі скла­да­на ідуць спра­вы з за­ма­ца­ван­нем ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў на ра­бо­чых мес­цах, але гэ­тая праб­ле­ма — комп­лекс­ная... З ад­на­го бо­ку, да­во­дзіц­ца кан­ста­та­ваць ніз­кі ўзро­вень ары­ен­та­цыі вы­пуск­ні­коў на бу­ду­чую пра­фе­сій­ную дзей­насць. А з дру­го­га бо­ку, за­ма­ца­ван­ню мо­ла­дзі не спры­яе ніз­кая кан­ку­рэн­та­здоль­насць са­міх ра­бо­чых мес­цаў, уз­ро­вень за­ра­бот­най пла­ты і ад­сут­насць са­цы­яль­на­га па­ке­та.

На чым нель­га эка­но­міць?

Се­на­та­ры па­ці­ка­ві­лі­ся ў пер­ша­га на­мес­ні­ка мі­ніст­ра аду­ка­цыі Ва­дзі­ма БО­ГУ­ША, як бу­дзе ад­бы­вац­ца ап­ты­мі­за­цыя сет­кі ўста­ноў пра­фе­сій­най аду­ка­цыі.

— Ма­дэр­ні­за­цыя ча­кае тыя на­ву­чаль­ныя ўста­но­вы, якія ма­юць не­да­стат­ко­вую коль­касць на­ву­чэн­цаў і дзе не­эфек­тыў­на вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца іс­ну­ю­чыя пло­шчы. Да­лей­шае раз­віц­цё та­кіх уста­ноў мо­жа вес­ці­ся шля­хам па­шы­рэн­ня спект­ра аду­ка­цый­ных па­слуг, у пер­шую чар­гу, за кошт ар­га­ні­за­цыі пра­фе­сій­най пад­рых­тоў­кі да­рос­лых. Трэ­ба вы­клю­чыць дуб­лі­ра­ван­не пра­фе­сій ва ўста­но­вах, раз­ме­шча­ных, умоў­на ка­жу­чы, на ад­ной ву­лі­цы, і за­бяс­пе­чыць пад­рых­тоў­ку кад­раў з улі­кам па­трэб рэ­гі­я­наль­ных эка­но­мік, — ад­ка­заў Ва­дзім Бо­гуш.

Ця­пер пра­цяг­ва­ец­ца ра­бо­та па ска­ра­чэн­ні тэр­мі­наў атры­ман­ня пра­фе­сій­на-тэх­ніч­най аду­ка­цыі. Змян­шэн­не тэр­мі­наў пад­рых­тоў­кі ра­бо­ча­га ва ўста­но­вах пра­фе­сій­на-тэх­ніч­най аду­ка­цыі на паў­го­да ска­ра­чае бюд­жэт­ныя вы­дат­кі на 14,5 млн руб­лёў на ад­на­го на­ву­чэн­ца за год. Але ў рэк­та­ра РІ­ПА Ар­ка­дзя Шкля­ра сваё ба­чан­не гэ­тай сі­ту­а­цыі:

— Мы не згод­ны з тым, каб жорст­ка ўні­фі­ка­ваць тэр­мі­ны на­ву­чан­ня для ўсіх. Я, на­прык­лад, не ра­зу­мею, ча­му ў Гер­ма­ніі му­ля­ра рых­ту­юць тры га­ды, а мы спра­бу­ем зра­біць гэ­та за 2,5 го­да або спа­дзя­ём­ся пад­рых­та­ваць за та­кі ж час за­крой­шчы­ка? Эка­но­мія не заў­сё­ды ся­бе апраўд­вае... Кошт пад­рых­тоў­кі кад­раў у сіс­тэ­ме пра­фе­сій­на-тэх­ніч­най аду­ка­цыі ва ўсіх кра­і­нах да­стат­ко­ва вы­со­кі, та­му ў мно­гіх дзяр­жа­вах ства­ра­юць умо­вы (пра­да­стаў­ля­юць прэ­фе­рэн­цыі) для пры­цяг­нен­ня да фі­нан­са­ван­ня аду­ка­цый­на­га пра­цэ­су най­маль­ні­каў усіх фор­маў улас­нас­ці. Пры­мя­ня­ец­ца так зва­ная ду­аль­ная сіс­тэ­ма. Дзяр­жа­ва аплач­вае раз­віц­цё ўста­ноў аду­ка­цыі, пад­рых­тоў­ку па агуль­на­аду­ка­цый­ных, агуль­на­пра­фе­сій­ных і спе­цы­яль­ных дыс­цып­лі­нах, а най­маль­нік бя­рэ на ся­бе вы­твор­чае на­ву­чан­не і прак­ты­ку на­ву­чэн­цаў. Гэ­та вель­мі ак­ту­аль­на, уліч­ва­ю­чы прак­ты­ка-ары­ен­та­ва­ны ха­рак­тар на­ву­чан­ня...

Ар­кадзь Шкляр упэў­не­ны, што ство­ра­ная сіс­тэ­ма праф­тэх­аду­ка­цыі бу­дзе пра­ца­ваць яшчэ га­доў 10—15 і спраў­ляц­ца з па­стаў­ле­ны­мі за­да­ча­мі. Та­му ні­я­кіх рэ­ва­лю­цый­ных змен ёй не па­трэб­на. «Але мы па­він­ны ўжо сён­ня ду­маць пра ства­рэн­не нар­ма­тыў­на-пра­ва­вой ба­зы для ма­дэр­ні­за­цыі праф­тэх­шко­лы. Спе­цы­я­ліс­ты ра­сій­ска­га «Скол­ка­ва» рас­пра­ца­ва­лі ўжо 100 но­вых ква­лі­фі­ка­цый для іна­ва­цый­ных тэх­на­ло­гій. І нам нель­га ад су­се­дзяў ад­ста­ваць. Трэ­ба ства­рыць са­вет па пы­тан­нях удас­ка­на­лен­ня на­цы­я­наль­най сіс­тэ­мы ква­лі­фі­ка­цый. Мы па­він­ны пе­ра­хо­дзіць да сіс­тэ­мы сер­ты­фі­ка­цыі ква­лі­фі­ка­цый, каб лю­бы ча­ла­век мог прый­сці і атры­маць у праф­тэх­шко­ле толь­кі па­трэб­ную яму ква­лі­фі­ка­цыю», — ка­жа Ар­кадзь Шкляр.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Да­вед­ка «Звяз­ды»:

Тэн­дэн­цыя змян­шэн­ня на­паў­няль­нас­ці пра­фе­сій­на-тэх­ніч­ных уста­ноў цяг­не за са­бой па­ве­лі­чэн­не кош­ту пад­рых­тоў­кі на­ву­чэн­цаў. Вы­дат­кі на пад­рых­тоў­ку ад­на­го на­ву­чэн­ца скла­да­юць 28,9 млн руб­лёў за год. Най­мен­шыя вы­дат­кі — у мін­скіх на­ву­чаль­ных уста­но­вах, якія ма­юць боль­шую на­паў­няль­насць.

У маі гэ­та­га го­да ў Бе­ла­ру­сі прай­шоў пер­шы на­цы­я­наль­ны чэм­пі­я­нат пра­фе­сій­на­га май­стэр­ства WоrldSkіlls Bеlаrus—2014. Бе­ла­русь ста­ла 68-й кра­і­най, якая да­лу­чы­ла­ся да WоrldSkіlls Іntеrnаtіоnаl (WSІ). Мэ­тай гэ­тай уні­каль­най не­ка­мер­цый­най між­на­род­най ар­га­ні­за­цыі з'яў­ля­ец­ца па­пу­ля­ры­за­цыя ра­бо­чых пра­фе­сій, у тым лі­ку праз пра­вя­дзен­не між­на­род­ных спа­бор­ніц­тваў, якія яшчэ на­зы­ва­юць алім­пі­я­дай у пра­фе­сій­ным май­стэр­стве. Але спа­бор­ніц­твы пра­вод­зяц­ца не дзе­ля са­міх спа­бор­ніц­тваў. Іх фар­мат вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца для та­го, каб да­па­маг­чы прад­стаў­ні­кам са­мых роз­ных кра­ін па­вы­сіць пра­фе­сій­ныя кам­пе­тэн­цыі і спры­яць рас­паў­сюдж­ван­ню ў све­це між­на­род­ных пра­фе­сій­ных стан­дар­таў. Ёсць кра­і­ны, якія ста­біль­на пе­ра­ма­га­юць у між­на­род­ных спа­бор­ніц­твах: так, на апош­ніх шас­ці чэм­пі­я­на­тах лі­дзі­ра­ва­лі прад­стаў­ні­кі Паўд­нё­вай Ка­рэі. Ці вар­та здзіў­ляц­ца та­ко­му фак­ту, уліч­ва­ю­чы, што ме­на­ві­та гэ­тая кра­і­на з'яў­ля­ец­ца са­мым па­спя­хо­вым вы­твор­цам у све­це? Ці ўсё на­ад­ва­рот: Ка­рэя з'яў­ля­ец­ца са­мым па­спя­хо­вым вы­твор­цам у све­це дзя­ку­ю­чы ме­на­ві­та вы­со­кай ква­лі­фі­ка­цыі ра­бот­ні­каў, за­ня­тых у вы­твор­час­ці? У на­ступ­ным го­дзе, каб пра­дэ­ман­стра­ваць сваё пра­фе­сій­нае май­стэр­ства, у Бра­зі­лію на су­свет­ны чэм­пі­я­нат ад­пра­вяц­ца і бе­ла­ру­сы...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.