Вы тут

«Настаў час, калі да прафілактыкі павінны падключыцца ўсе»


За­ка­на­даў­чыя па­праў­кі па пы­тан­нях аба­ра­чэн­ня нар­ко­ты­каў бы­лі ўне­се­ны ў пар­ла­мент, але за­ко­на­пра­ект па­куль не пры­ня­ты. «Звяз­да» спы­та­ла ад­каз­на­га за пад­рых­тоў­ку гэ­та­га да­ку­мен­та дэ­пу­та­та Ва­сі­лія АЛЯКСЕЕНКУ, чле­на Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь па на­цы­я­наль­най бяс­пе­цы, чым Дэ­крэт «Аб не­ад­клад­ных ме­рах па су­праць­дзе­ян­ні не­за­кон­на­му аба­ра­чэн­ню нар­ко­ты­каў» ад­роз­ні­ва­ец­ца ад за­ко­на­пра­ек­та.

30-31

— Дэ­крэт — гэ­та нор­ма пра­мо­га дзе­ян­ня, ён ства­рае пра­ва­вое по­ле для не­ад­клад­най ба­раць­бы з нар­ка­ты­за­цы­яй на­шай мо­ла­дзі. За­ко­на­пра­ект «Аб уня­сен­ні да­паў­нен­няў і змя­нен­няў у не­ка­то­рыя за­ко­ны Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь па пы­тан­нях аба­ра­чэн­ня нар­ка­тыч­ных срод­каў, псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў, іх прэ­кур­со­раў і ана­ла­гаў» быў пад­рых­та­ва­ны і на­кі­ра­ва­ны кі­раў­ні­ку дзяр­жа­вы для атры­ман­ня да­зво­лу раз­гле­дзець гэ­ты да­ку­мент у пер­шым чы­тан­ні. Прэ­зі­дэнт пра­вёў па­шы­ра­нае па­ся­джэн­не, вы­ні­кам яко­га і стаў дэ­крэт. Та­кім чы­нам, нор­мы, пра­пі­са­ныя ў за­ко­на­пра­ек­це, ужо праз не­каль­кі дзён ус­ту­пяць сі­лу. Тым ча­сам, ра­бо­та над за­ко­на­пра­ек­там пра­цяг­нец­ца.

Га­лоў­ная мэ­та дэ­крэ­та — ства­рэн­не бяс­печ­ных умоў для раз­віц­ця на­шай мо­ла­дзі. На гэ­тай пад­ста­ве вы­зна­ча­ны кі­рун­кі дзей­нас­ці ўсіх дзяр­жаў­ных ор­га­наў, ар­га­ні­за­цый і гра­мад­скіх аб'­яд­нан­няў па су­праць­дзе­ян­ні нар­ка­ты­за­цыі гра­мад­ства. Та­ко­га па­куль не бы­ло. У дзей­ным заканадаўстве ска­за­на пра асно­вы пра­фі­лак­ты­цы пра­ва­па­ру­шэн­няў, але так маш­таб­на, глы­бо­ка і кан­крэт­на гэ­та пра­пі­са­на не бы­ло. Дэ­крэт за­паў­няе пра­бел, які іс­нуе.

І ця­пер на­шы сі­ла­выя струк­ту­ры пры­ма­юць ра­шу­чыя ме­ры па су­праць­дзе­ян­ні нар­ка­тыч­най па­гро­зе, пра­во­дзіц­ца пра­фі­лак­тыч­ная ра­бо­та ў шко­лах, не­ка­то­рыя баць­кі імк­нуц­ца па­пя­рэ­дзіць ужы­ван­не нар­ко­ты­каў іх дзець­мі. Але на­стаў час, ка­лі да пра­фі­лак­ты­кі нар­ка­ты­за­цыі па­він­ны пад­клю­чыц­ца ўсе, у пер­шую чар­гу, ар­га­ні­за­цыі, якія пра­цу­юць з мо­лад­дзю: на­ву­чаль­ныя ўста­но­вы, ін­тэр­на­ты, уста­но­вы куль­ту­ры, ахо­вы зда­роўя...

Нор­мы дэ­крэ­та ста­вяць па-за за­ко­нам сін­тэ­тыч­ныя ка­на­бі­но­і­ды — «спай­сы». Дзе­ля гэ­та­га ўво­дзіц­ца па­няц­це «ба­за­вай струк­ту­ры», што да­зво­ліць ад­ра­зу ідэн­ты­фі­ка­ваць нар­ко­тык, у якім зме­не­на фор­му­ла. Важ­на, што та­кія атрут­ныя рэ­чы­вы бу­дуць пры­зна­вац­ца нар­ко­ты­ка­мі на пра­ця­гу 2-3 дзён, пра што з'я­віц­ца ін­фар­ма­цыя на сай­це На­цы­я­наль­на­га цэнт­ра пра­ва­вых да­сле­да­ван­няў. Гэ­та­му да­па­мо­жа і доб­ра на­ла­джа­нае су­пра­цоў­ніц­тва з ін­шы­мі дзяр­жа­ва­мі. Да­рэ­чы, дзя­ку­ю­чы та­ко­му су­пра­цоў­ніц­тву ўжо сён­ня «спайс» у Бе­ла­ру­сі пад за­ба­ро­ну трап­ляе ра­ней, чым аказ­ва­ец­ца на на­шай тэ­ры­то­рыі.

Акра­мя та­го, вы­зна­ча­на кры­мі­наль­ная ад­каз­насць для пад­лет­каў ад 14 га­доў за рас­паў­сюдж­ван­не нар­ко­ты­каў. Тэр­мі­ны па­збаў­лен­ня во­лі бу­дуць пры­зна­чац­ца вя­лі­кія, бо тыя, хто рас­паў­сюдж­вае нар­ко­ты­кі, пры­раў­на­ва­ны да за­бой­цаў. Лю­бы «спайс» — не­па­збеж­ная смерць: хут­кая аль­бо па­воль­ная, праз ка­лец­тва ду­шы і це­ла. Нам трэ­ба ўсім гра­мад­ствам даць ад­пор нар­ка­ты­за­цыі, якая б'е па дэ­ма­гра­фіі і на­цы­я­наль­най бяс­пе­цы.

У дэ­крэ­це па­дзе­ле­на ад­каз­насць за ўжы­ван­не нар­ко­ты­каў у пуб­ліч­ных мес­цах і за з'яў­лен­не ў та­кіх мес­цах у нар­ка­тыч­ным ап'я­нен­ні, ка­лі на ўжы­ван­не нар­ка­тыч­ных срод­каў ня­ма да­зво­лу ўра­ча.

Уз­моц­не­на кры­мі­наль­ная ад­каз­насць за вы­раб нар­ко­ты­каў у ла­ба­ра­тор­ных умо­вах — да 20 га­доў. Сё­ле­та та­кіх ла­ба­ра­то­рый зной­дзе­на і лік­ві­да­ва­на 12, ле­тась — 10. Пра­да­вец нар­ко­ты­ку, ужы­ван­не яко­га вы­клі­ка­ла смерць, мо­жа быць асу­джа­ны да 25 га­доў па­збаў­лен­ня во­лі.

«Ан­ты­ма­ка­вы» дэ­крэт, які ўсту­піў у сі­лу год та­му, зняў праб­ле­му рас­паў­сюдж­ван­ня і ўжы­ван­ня опі­ум­на­га ма­ку ў кра­і­не. Ця­пер, пас­ля ўступ­лен­ня но­ва­га дэ­крэ­та ў дзе­ян­не, амаль усе «спай­сы» апы­нуц­ца па-за за­ко­нам. А зна­чыць, іх вы­раб, рас­паў­сюдж­ван­не, за­хоў­ван­не і ўжы­ван­не бу­дуць ква­лі­фі­ка­вац­ца як зла­чын­ства. Ста­рэй­шае па­ка­лен­не ра­зу­мее, чым па­гра­жае нар­ка­ты­за­цыя, і пад­трым­лі­вае са­мыя жорст­кія ме­ры ба­раць­бы з ёй.

Воль­га МЯДЗ­ВЕ­ДЗЕ­ВА

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.