Удзельнікам ХХІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу і Міжнароднага сімпозіума літаратараў «Пісьменнік і час»
Дарагія сябры!
Сардэчна вітаю гасцей і ўдзельнікаў XXІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу і Міжнароднага сімпозіума літаратараў «Пісьменнік і час».
Не адно пакаленне беларусаў выхавана на кнігах, героі якіх станавіліся прыкладам для пераймання, дапамагалі фарміраваць характар, вучылі адданасці Радзіме, уменню знаходзіць выйсце з няпростых жыццёвых сітуацый.
Для нас выключна важна, каб удумлівае, чулае слова літаратараў і ў далейшым служыла сцвярджэнню прынцыпаў маралі, пачуцця адказнасці чалавека за лёс сваёй краіны, вучыла міласэрнасці і дабру, садзейнічала кансалідацыі грамадства перад тварам выклікаў і пагроз XXІ стагоддзя.
Шчыра жадаю ўсім удзельнікам і гасцям форуму плённай працы, творчых поспехаў, шчасця і дабрабыту.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».