Вы тут

Чужога нам не трэба, свайго не аддадзім


Мы ні­ко­лі не бу­дзем увяз­вац­ца ў не­ра­зум­ныя су­праць­ста­ян­ні, але здо­ле­ем аба­ра­ніць су­ве­рэ­ні­тэт сва­ёй кра­і­ны

Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ўчо­ра вы­сту­піў пе­рад ка­манд­ным скла­дам Уз­бро­е­ных Сіл. У сва­ім вы­ступ­лен­ні кі­раў­нік дзяр­жа­вы за­кра­нуў важ­ныя ас­пек­ты на­цы­я­наль­най бяс­пе­кі і раз­віц­ця бе­ла­рус­кай ар­міі.

20-39

Пра сіс­тэ­му між­на­род­най бяс­пе­кі

«Та­кія ар­га­ні­за­цыі, як ААН, АБ­СЕ, зна­хо­дзяц­ца пад ві­да­воч­ным уплы­вам ад­па­вед­ных дзяр­жаў. І, ка­лі пра­ма ка­заць, ні­я­кія функ­цыі па між­на­род­най бяс­пе­цы яны ўжо не здоль­ны ажыц­цяў­ляць. Яны дэ­ман­стру­юць ня­здоль­насць эфек­тыў­на пад­трым­лі­ваць бяс­пе­ку ў све­це, вы­ра­шаць гла­баль­ныя праб­ле­мы і ак­ту­аль­ныя за­да­чы су­час­нас­ці», — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка звяр­нуў ува­гу на тое, што Бе­ла­русь з‑за свай­го геа­гра­фіч­на­га ста­но­ві­шча і ад­кры­тас­ці ў поў­най ме­ры звед­вае ўздзе­ян­не боль­шас­ці геа­па­лі­тыч­ных пра­цэ­саў, што ад­бы­ва­юц­ца ў све­це. Па­вод­ле слоў кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы, ЗША і іх за­ход­не­еў­ра­пей­скія са­юз­ні­кі па-ра­ней­ша­му пра­вод­зяць пла­на­мер­ную дзей­насць па за­ма­ца­ван­ні сва­іх лі­дзі­ру­ю­чых па­зі­цый у ва­ен­най, па­лі­тыч­най і эка­на­міч­най сфе­рах.

«Вой­ны ўжо не аб'­яў­ля­юц­ца, а па­чаў­шы­ся, ідуць не па звык­лым шаб­ло­не. Во­пыт су­час­ных ва­ен­ных кан­флік­таў па­каз­вае, што па­спя­хо­вая дзяр­жа­ва за лі­ча­ныя ме­ся­цы і на­ват дні мо­жа пе­ра­тва­рыц­ца ў арэ­ну бяз­лі­тас­на­га ўзбро­е­на­га зма­ган­ня, стаць ах­вя­рай за­меж­най ін­тэр­вен­цыі, апус­ціц­ца ў вір ха­о­су, гу­ма­ні­тар­най ка­та­стро­фы і гра­ма­дзян­скай вай­ны», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка звяр­нуў ува­гу на тое, што ра­зам з ад­кры­тым ва­ен­ным ува­рван­нем асаб­лі­вае мес­ца ў ін­стру­мен­та­рыі ўлад­ных лю­дзей за­ня­лі «ка­ля­ро­выя» рэ­ва­лю­цыі. «У іх асно­ве ля­жыць глы­бо­кая транс­фар­ма­цыя свя­до­мас­ці лю­дзей. Па сут­нас­ці, яе раз­бу­рэн­не, пад­ме­на фун­да­мен­таль­ных каш­тоў­нас­цяў іх су­ра­га­та­мі і па­мыл­ко­вы­мі ідэ­я­мі, сэн­са­мі», — лі­чыць бе­ла­рус­кі лі­дар.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы пад­крэс­ліў, што су­праць Бе­ла­ру­сі пры­мя­ня­юц­ца эка­на­міч­ныя санк­цыі і дыс­кры­мі­на­цый­ныя за­ха­ды па­лі­тыч­на­га ха­рак­та­ру. На яго дум­ку, гэ­тыя і ін­шыя знеш­нія фак­та­ры не­га­тыў­на ўплы­ва­юць на стан на­цы­я­наль­най бяс­пе­кі.

Пры гэ­тым Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­крэс­ліў, што на­ват у та­кіх ня­прос­тых знеш­ніх умо­вах Бе­ла­русь не ад­сту­піць ад рэа­лі­за­цыі мі­ра­лю­бі­вай знеш­няй па­лі­ты­кі, бу­дзе і на­да­лей аба­ра­няць свае ін­та­рэ­сы.

«Вя­до­ма, мы ха­це­лі б і ў да­лей­шым аба­пі­рац­ца на моц брац­кай Ра­сіі пры на­ту­раль­ным улі­ку на­шых ін­та­рэ­саў у сфе­ры су­ве­рэ­ні­тэ­ту і не­за­леж­нас­ці Бе­ла­ру­сі», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы пад­крэс­ліў, што Бе­ла­русь так­са­ма раз­гля­дае су­пра­цоў­ніц­тва ў рам­ках Ар­га­ні­за­цыі Да­га­во­ра аб ка­лек­тыў­най бяс­пе­цы як га­рант бяс­пе­кі кра­і­ны і за­бес­пя­чэн­ня ста­біль­нас­ці на Еў­ра­зій­скім кан­ты­нен­це.

Ад­нак, па­вод­ле слоў Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі, гэ­та не зна­чыць, што Бе­ла­русь ад­маў­ля­ец­ца ад дыя­ло­гу з ін­шы­мі кра­і­на­мі і ва­ен­на-па­лі­тыч­ны­мі ар­га­ні­за­цы­я­мі, у пры­ват­нас­ці, НА­ТА, на прын­цы­пах па­ры­тэт­нас­ці і праз­рыс­тас­ці.

Пра сі­ту­а­цыю ў Бе­ла­ру­сі

«Мы, ка­лі трэ­ба, па­він­ны ўмець аба­ра­ніць не­за­леж­насць, су­ве­рэ­ні­тэт на­шай кра­і­ны, але ні­ко­лі не бу­дзем увяз­вац­ца ў не­ра­зум­ныя, бяз­глуз­дыя су­праць­ста­ян­ні з кім бы там ні бы­ло. Мы бу­дзем пра­во­дзіць ра­зум­ную, стры­ма­ную па­лі­ты­ку: нам чу­жо­га не трэ­ба, свай­го ні­ко­му не ад­да­дзім. Гэ­та сут­насць на­шай па­лі­ты­кі. І ка­лі трэ­ба за гэ­та па­мер­ці, мы бу­дзем па­мі­раць за гэ­та», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка кан­ста­та­ваў, што ва ўмо­вах ня­прос­та­га між­на­род­на­га ста­но­ві­шча і іс­ну­ю­чых эка­на­міч­ных цяж­кас­цей унут­ры­па­лі­тыч­ная сі­ту­а­цыя ў Бе­ла­ру­сі за­ста­ец­ца ста­біль­най. У той жа час, па­вод­ле яго слоў, гэ­та не зна­чыць, што мож­на са­бе да­зво­ліць рас­сла­біц­ца. «Ні­хто не мо­жа сён­ня ду­маць, што ўсё доб­ра, што вось мы тут вя­лі­кія мі­ра­твор­цы, па­ся­рэд­ні­кі, і за гэ­та нам хтось­ці бу­дзе пла­ціць і ў нас бу­дзе мір і спа­кой на­да­лей. Не пад­ман­вай­це­ся. Яшчэ раз пад­крэс­лі­ваю: ні­хто нам спа­кой­на­га жыц­ця не га­ран­туе. Мы бу­дзем ра­біць усё, каб гэ­тае жыц­цё бы­ло спа­кой­ным, але мы па­він­ны мець бая­здоль­ную ар­мію, ды і ўсе Уз­бро­е­ныя Сі­лы», — пад­крэс­ліў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

«Бе­ла­ру­сы — мір­ныя лю­дзі. Не­вы­пад­ко­ва пра гэ­та га­во­рыц­ца ў пер­шым жа рад­ку на­ша­га Дзяр­жаў­на­га гім­на. Ад­нак, гле­дзя­чы на па­дзеі, што ад­бы­ва­юц­ца ў кра­і­нах бліз­ка­га і да­лё­ка­га за­меж­жа, да­рэ­чы ўзга­даць пра­піс­ную іс­ці­ну аб не­аб­ход­нас­ці тры­маць по­рах су­хім», — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт.

Асаб­лі­вую ўва­гу Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка звяр­нуў на ста­біль­ную ра­бо­ту эка­но­мі­кі. «Лю­быя ўзру­шэн­ні тут — гэ­та вы­клі­кі і па­гро­зы для на­цы­я­наль­най бяс­пе­кі, — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт. — Бу­дзе ў нас нар­маль­на ў эка­но­мі­цы — ні­я­кія ўзру­шэн­ні нам не страш­ныя». Ён пад­крэс­ліў, што ў кра­і­не пры­ня­ты ўсе не­аб­ход­ныя ра­шэн­ні, у тым лі­ку кад­ра­выя, каб эка­но­мі­ка маг­ла функ­цы­я­на­ваць.

«Як бы цяж­ка гэ­та нам ні да­ва­ла­ся, Бе­ла­русь ні на ёту не ад­сту­піць ад вы­ка­нан­ня сва­іх са­цы­яль­ных аба­вя­за­цель­стваў. Больш за тое, сё­ле­та мы па­ча­лі рэа­лі­за­цыю шэ­ра­гу ам­бі­цый­ных пра­ек­таў, на­кі­ра­ва­ных на са­цы­яль­ную пад­трым­ку сем'­яў і за­бес­пя­чэн­не дэ­ма­гра­фіч­най бяс­пе­кі», — да­даў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка звяр­нуў ува­гу, што важ­ныя гра­мад­ска-па­лі­тыч­ныя пра­цэ­сы ў Бе­ла­ру­сі тра­ды­цый­на су­пра­ва­джа­юц­ца ак­ты­ві­за­цы­яй спроб і «пя­тай ка­ло­ны», і яе за­меж­ных апе­ку­ноў раз­ла­дзіць гра­мад­ска-па­лі­тыч­ную сі­ту­а­цыю ў кра­і­не. «Мы гэ­та ўсё пра­хо­дзі­лі. У нас ёсць дзейс­ныя ін­стру­мен­ты адэ­кват­на­га рэ­ага­ван­ня. Але вы­ключ­на ў пра­ва­вым по­лі. І ўсе па­він­ны ра­зу­мець: мы ні з кім гу­ляц­ца не бу­дзем і ў нас не за­ржа­вее, ка­лі ка­мусь­ці за­хо­чац­ца яко­га-не­будзь тут май­да­на або яшчэ ча­го-не­будзь гор­ша­га», — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт.

Пра ма­дэр­ні­за­цыю ар­міі

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка па­ве­да­міў, што цал­кам пад­тры­маў пра­па­но­вы мі­ніст­ра аба­ро­ны аб на­прам­ках ма­дэр­ні­за­цыі ар­міі, Уз­бро­е­ных Сіл, ва­ен­най тэх­ні­кі, за­куп­ках но­вых уз­бра­ен­няў. «Мы аба­вяз­ко­ва зной­дзем тыя срод­кі, якія за­прош­вае Мі­ніс­тэр­ства аба­ро­ны. І ка­лі мы ажыц­ця­вім тое, што на­ме­ці­лі (а план да 2020 го­да) то мы да 2035–2040‑х га­доў бу­дзем мець доб­рую ар­мію, на якую не трэ­ба бу­дзе тра­ціць та­кія срод­кі, якія мы тра­цім сён­ня», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

У ня­прос­тых су­час­ных умо­вах рэа­лі­за­цыя ме­ра­пры­ем­стваў па да­лей­шым па­вы­шэн­ні аба­ра­на­здоль­нас­ці кра­і­ны на­бы­вае асаб­лі­вую знач­насць. «Мож­на ад­зна­чыць, што дзей­насць у гэ­тай сфе­ры Мі­на­ба­ро­ны ў цэ­лым за­слу­гоў­вае ста­ноў­чай ацэн­кі», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. «На­ват на­шы ня­доб­ра­зыч­ліў­цы пры­зна­юць — бе­ла­рус­кая ар­мія за­ста­ец­ца ад­ной з са­мых бая­здоль­ных у рэ­гі­ё­не Ус­ход­няй Еў­ро­пы і Азіі. Тым не менш спа­чы­ваць на лаў­рах не трэ­ба. Як па­ка­за­ла пра­ве­дзе­ная ле­тась пра­вер­ка Уз­бро­е­ных Сіл, не­да­хо­паў у вой­сках яшчэ ня­ма­ла. Ад­па­вед­ныя ра­шэн­ні бы­лі мной пры­ня­ты. Ця­пер ідзе ра­бо­та па нейт­ра­лі­за­цыі гэ­тых не­да­хо­паў і ро­біц­ца ўсё, каб та­ко­га ў бу­ду­чы­ні не бы­ло», — пад­крэс­ліў бе­ла­рус­кі лі­дар.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка так­са­ма ад­зна­чыў, што Мі­ніс­тэр­ствам аба­ро­ны пад­рых­та­ва­ны важ­ны да­ку­мент ва­ен­на­га пла­на­ван­ня дзяр­жа­вы — План аба­ро­ны Бе­ла­ру­сі. «Сло­вам, зроб­ле­на ня­ма­ла, зру­хі па­зі­тыў­ныя ёсць», — рэ­зю­ма­ваў Прэ­зі­дэнт, за­явіў­шы аб на­ме­ры ў да­лей­шым пра­ін­спек­та­ваць уз­ро­вень фі­зіч­най і ба­я­вой пад­рых­тоў­кі афі­цэ­раў Уз­бро­е­ных Сіл. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка так­са­ма за­па­тра­ба­ваў рэ­гу­ляр­на пра­во­дзіць за­ня­ткі і збо­ры з рэ­зер­вам вой­скаў тэ­ры­та­ры­яль­най аба­ро­ны. Ва­ен­най на­ву­цы і аду­ка­цыі, на дум­ку Прэ­зі­дэн­та, не­аб­ход­на за­ся­ро­дзіць на­ма­ган­ні на вы­зна­чэн­ні і прак­тыч­ным за­сва­ен­ні най­больш мэ­та­згод­ных і ап­ты­маль­ных ме­та­даў пад­тры­ман­ня ба­я­вой га­тоў­нас­ці. А так­са­ма пра­пра­цоў­цы і ўка­ра­нен­ні су­час­ных спо­са­баў вя­дзен­ня ва­ен­ных дзе­ян­няў, асаб­лі­ва ва ўмо­вах гіб­рыд­ных вой­наў.

Звяр­та­ю­чы­ся да ка­манд­на­га скла­ду Уз­бро­е­ных Сіл, Прэ­зі­дэнт асаб­лі­ва пад­крэс­ліў яго ад­каз­насць у пра­цэ­се ўдас­ка­на­лен­ня ме­ха­ніз­му за­бес­пя­чэн­ня ва­ен­най бяс­пе­кі. «Нам трэ­ба і да­лей уваж­лі­ва вы­ву­чаць ва­ры­ян­ты сі­ла­во­га рэ­ага­ван­ня на су­час­ныя па­гро­зы. Вы­ву­ча­ю­чы во­пыт ба­раць­бы і кан­флік­таў, у тым лі­ку ўкра­ін­ска­га, мы па­він­ны ба­чыць, якая нам па­трэб­на ар­мія, і не­ад­клад­на рэ­ага­ваць на та­кія рэ­чы», — за­явіў бе­ла­рус­кі лі­дар.

Пры гэ­тым Прэ­зі­дэнт пад­крэс­ліў, што ўзро­вень са­цы­яль­най аба­ро­не­нас­ці ва­ен­на­слу­жа­чых і чле­наў іх сем'­яў у Бе­ла­ру­сі бу­дзе за­ха­ва­ны, ня­гле­дзя­чы на іс­ну­ю­чыя эка­на­міч­ныя цяж­кас­ці. Ён за­ўва­жыў, што па боль­шас­ці па­зі­цый ва­ен­на­слу­жа­чыя ма­тэ­ры­яль­на за­бяс­печ­ва­юц­ца не горш і на­ват лепш за ін­шых ра­бот­ні­каў бюд­жэт­най сфе­ры.

На су­стрэ­чы мі­ністр аба­ро­ны Анд­рэй Раў­коў па­да­рыў кі­раў­ні­ку дзяр­жа­вы аў­та­мат Ка­лаш­ні­ка­ва ў спе­цы­яль­ным фу­та­ра­ле. «Вы па­він­ны ве­даць: у не­аб­ду­ма­ныя, не­па­трэб­ныя для кра­і­ны аван­ту­ры я вас ні­ко­лі не ўцяг­ну. Але ка­лі да­вя­дзец­ца аба­ра­няць сваю зям­лю і ста­яць пля­чо ў пля­чо, вы мо­жа­це быць упэў­не­ны, што мя­не вы там уба­чы­це ў пер­шых ра­дах», — пад­крэс­ліў бе­ла­рус­кі лі­дар.

Па­вод­ле БЕЛ­ТА.

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.