Вы тут

Верныя баявой прысязе


Прэ­зі­дэнт Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка звяр­нуў­ся да во­і­наў-ін­тэр­на­цы­я­на­ліс­таў, ве­тэ­ра­наў вай­ны ў Аф­га­ні­ста­не з на­го­ды Дня па­мя­ці, які ад­зна­ча­ец­ца 15 лю­та­га.

«Жур­бот­ная і ў той жа час ге­ра­іч­ная да­та ўвай­шла ў на­ша жыц­цё не так даў­но, — га­во­рыц­ца ў зва­ро­це. — Больш як чвэрць ста­год­дзя та­му са­вец­кія вой­скі па­кі­ну­лі Аф­га­ні­стан, на тэ­ры­то­рыі яко­га амаль дзе­сяць га­доў афі­цэ­ры і сал­да­ты пра­яў­ля­лі стой­касць і муж­насць, за­ста­ю­чы­ся вер­ны­мі ба­я­вой пры­ся­зе, во­ін­ска­му аба­вяз­ку. Гэ­та вай­на, як і мно­гія ін­шыя ба­я­выя апе­ра­цыі ў «га­ра­чых кроп­ках» пла­не­ты, пры­нес­ла шмат го­ра ў бе­ла­рус­кія сем'і. Сён­ня мы па­дзя­ля­ем боль баць­коў і ма­ці, удоў і дзя­цей, чые род­ныя не вяр­ну­лі­ся з зон ла­каль­ных кан­флік­таў».

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што на­шы су­ай­чын­ні­кі са­ма­ад­да­на зма­га­лі­ся з між­на­род­ным тэ­ра­рыз­мам, пра­цяг­ва­лі ба­я­выя тра­ды­цыі ве­тэ­ра­наў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны і на­веч­на зда­бы­лі сваю сла­ву. «Бе­ла­русь заў­сё­ды бу­дзе ад­да­ваць да­ні­ну па­ва­гі па­ка­лен­ню во­і­наў-ін­тэр­на­цы­я­на­ліс­таў», — пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт.

Прэс-служ­ба Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.