Загадка Міра


Раз­га­даць яе пра­па­нуе ды­рэк­тар зам­ка­ва­га комп­лек­су

Ка­лі за­хо­дзіць га­вор­ка пра аб'­ек­ты на­шай гіс­та­рыч­най спад­чы­ны, то, як пра­ві­ла, у цэнт­ры ўва­гі праб­ле­мы іх ад­ра­джэн­ня і най­перш — не­аб­ход­ных для гэ­та­га фі­нан­са­вых срод­каў. Але вось — амаль сен­са­цыя: зам­ка­вы комп­лекс «Мір» ня­даў­на сам вы­сту­піў у якас­ці ме­цэ­на­та, пра­фі­нан­са­ваў­шы вы­дан­не кні­гі «Ста­ра­жыт­ныя ся­дзі­бы Гро­дзен­шчы­ны». Ці азна­чае гэ­та, што мы ма­ем у Мі­ры не толь­кі сла­ву­ты за­мак, пом­нік су­свет­най спад­чы­ны ЮНЕС­КА, але і па­спя­хо­вы біз­нес-пра­ект у ту­рыс­тыч­най сфе­ры?З гэ­та­га пы­тан­ня па­ча­ла­ся гу­тар­ка ка­рэс­пан­дэн­та «Звяз­ды» з ды­рэк­та­рам зам­ка­ва­га комп­лек­су «Мір», кан­ды­да­там гіс­та­рыч­ных на­вук Воль­гай ПА­ПКО.

25-31

Края­знаў­ства і... фі­нан­са­вы пос­пех

— У 2013 го­дзе мы на­дру­ка­ва­лі кні­гу вы­дат­на­га да­след­чы­ка ста­ра­жыт­ных ся­дзіб Бе­ла­ру­сі Ана­то­ля Фе­да­ру­ка, пры­све­ча­ную Ка­рэ­ліц­ка­му ра­ё­ну. І пас­ля та­го, як яна ўба­чы­ла свет, без­умоў­на, ма­ры­лі і пра больш шы­ро­кі фар­мат — пра ін­шыя ра­ё­ны Гро­дзен­шчы­ны. Імк­ну­лі­ся знай­сці срод­кі, звяр­та­лі­ся ў роз­ныя дзяр­жаў­ныя ўста­но­вы, на па­спя­хо­выя прад­пры­ем­ствы. Але, на жаль, вя­лі­кую су­му знай­сці не атры­ма­ла­ся. Хі­ба што абя­ца­лі пас­ля вы­дан­ня кні­гі ку­піць 5-10 эк­зэмп­ля­раў. Та­му вы­ра­шы­лі ажыц­ця­віць гэ­ты пра­ект за срод­кі на­ша­га му­зея, бо доб­ра ра­зу­ме­ем, што пра­ца Ана­то­ля Та­ра­са­ві­ча вель­мі важ­ная для па­знан­ня і асэн­са­ван­ня на­шай гіс­та­рыч­най спад­чы­ны, раз­віц­ця края­знаў­ства ў рэ­гі­ё­нах. На вы­дан­не кні­гі «Ста­ра­жыт­ныя ся­дзі­бы Гро­дзен­шчы­ны» мы вы­дат­ка­ва­лі больш за 500 міль­ё­наў руб­лёў, з бюд­жэ­ту не ўзя­лі ні ка­пей­кі. Спа­дзя­ём­ся, што пра­ект бу­дзе фі­нан­са­ва па­спя­хо­вым. Бо кні­га вы­клі­кае ці­ка­васць — ня­даў­на на­дру­ка­ва­на, але ўжо сот­ні эк­зэмп­ля­раў пра­да­лі.

 

Да­рэ­чы, Ана­толь Фе­да­рук кан­суль­туе нас па пы­тан­нях, звя­за­ных з пар­ка­вай зо­най зам­ка­ва­га комп­лек­су «Мір». Пад­рых­та­ва­ны і зна­хо­дзіц­ца на экс­пер­ты­зе пра­ект ад­ра­джэн­ня італь­ян­ска­га са­ду. Не ду­маю, што здо­ле­ем яго хут­ка рэа­лі­за­ваць, бо па­трэб­ны вя­ліз­ныя срод­кі. Ад­нак ужо ця­пер імк­нём­ся ўпры­го­жыць тэ­ры­то­рыю комп­лек­су, якая зай­мае 25 гек­та­раў. Да пры­ез­ду ў Мір я ўсё жыц­цё пра­жы­ла ў пры­ват­ным до­ме, і ня­ско­ша­ныя га­зо­ны — гэ­та для мя­не прос­та не­маг­чы­ма. Вось і ў Мі­ры ра­зам з усі­мі су­пра­цоў­ні­ка­мі ўдзель­ні­чаю ў су­бот­ні­ках па пры­бор­цы тэ­ры­то­рыі, мі­ну­лай во­сен­ню па­са­дзі­лі ты­ся­чы цюль­па­наў, кро­ку­саў і на­рцы­саў. Ма­ем ця­пер пар­ка­вую служ­бу з тал­ко­вым аг­ра­но­мам і не­аб­ход­най тэх­ні­кай.

[caption id="attachment_73090" align="alignnone" width="400"]Кня­гі­ня Ма­рыя Га­ген­лоэ ў акру­жэн­ні сва­іх ляс­ні­чых.  Вёс­ка Бу­да Мін­скай гу­бер­ні. 1889 г. Дру­ку­ец­ца ўпер­шы­ню. Кня­гі­ня Ма­рыя Га­ген­лоэ ў акру­жэн­ні сва­іх ляс­ні­чых.
Вёс­ка Бу­да Мін­скай гу­бер­ні. 1889 г. Дру­ку­ец­ца ўпер­шы­ню.[/caption]

— У чым жа склад­ні­кі та­го, што зам­ка­ва­му ком­лек­су «Мір» ужо па сі­лах і ме­цэ­нац­кая мі­сія?

— У мі­ну­лым го­дзе мы за­ра­бі­лі ка­ля 20,5 міль­яр­да руб­лёў. Гэ­та дзя­ку­ю­чы та­му, што па­вя­ліч­ва­ец­ца коль­касць ту­рыс­таў — ле­тась да нас пры­еха­лі больш за 301 ты­ся­чу ча­ла­век. Рэ­корд­ны па­куль па­каз­чык быў уста­ноў­ле­ны 15 чэр­ве­ня, ка­лі за­мак на­ве­да­лі 5100 ту­рыс­таў. Яшчэ ад­ной кры­ні­цай на­шых да­хо­даў ста­ла гас­ці­ні­ца — 15 ну­ма­роў у ся­рэд­ня­веч­ным бу­дын­ку. На пра­ця­гу двух на­ва­год­ніх тыд­няў воль­ных мес­цаў там не бы­ло. За­раб­ля­ем так­са­ма на вя­сель­ных цы­ры­мо­ні­ях у за­мку — за год іх пра­вя­лі 57. Пры­чым шлюб­ныя ўра­чыс­тас­ці ў нас пра­вод­зяць не толь­кі бе­ла­ру­сы, але і ін­ша­зем­цы. На­прык­лад, ця­пер ёсць за­яў­ка ад жа­ні­ха з Фран­цыі. Шлюб­ная цы­ры­мо­нія ад­бы­ва­ец­ца ў най­пры­га­жэй­шай — Парт­рэ­тнай — за­ле зам­ка, з удзе­лам су­пра­цоў­ні­каў му­зея ў гіс­та­рыч­ных кас­цю­мах, по­тым — свя­точ­ная вя­чэ­ра ў на­шым рэ­ста­ра­не, ад­па­чы­нак у гас­ці­ні­цы. А ра­ні­цай усім ах­вот­ным пра­па­ну­ем эк­скур­сію па зам­ка­вым комп­лек­се.

Ра­зам з зам­ка­вым комп­лек­сам па­сту­по­ва раз­ві­ва­ец­ца і інф­ра­струк­ту­ра па­сёл­ка. Ужо ёсць тры рэ­ста­ра­ны, ка­вяр­ня, дзве гас­ці­ні­цы і да­бу­доў­ва­ец­ца трэ­цяя ў бу­дын­ку ХІХ ста­год­дзя. Свой біз­нес ёсць так­са­ма ў мяс­цо­вых ра­мес­ні­каў, якія ро­бяць су­ве­ні­ры і пра­да­юць іх на ры­нач­ку ка­ля зам­ка, ка­ля ці­ка­ва­га пры­ват­на­га му­зей­чы­ка.

Пры­ем­на ба­чыць, што жы­ха­ры Бе­ла­ру­сі па­чы­на­юць пра­во­дзіць вы­хад­ныя не толь­кі на да­чы, але і ў па­да­рож­жах па гіс­та­рыч­ных аб'­ек­тах. Ня­даў­на, на­прык­лад, у нас бы­ла кам­па­нія з ад­на­го рай­цэнт­ра. Для дзя­цей яны за­ка­за­лі так зва­ны му­зей­ны за­ня­так — па гіс­та­рыч­най мо­дзе для дзяў­ча­так, па гіс­то­рыі бу­даў­ніц­тва зам­ка, ка­лі ра­зам з на­шым су­пра­цоў­ні­кам дзят­ва ла­зіць па ве­жах і ма­цае ста­ра­жыт­ныя цаг­лі­ны. Па­вя­чэ­ра­лі, пе­ра­на­ча­ва­лі, а на на­ступ­ны дзень — тэ­ат­ра­лі­за­ва­ная эк­скур­сія, з ней­кі­мі за­гад­ка­мі, спрэч­ка­мі кня­зя з кня­гі­няй, для да­рос­лых і дзя­цей. Та­кім чы­нам, ёсць неш­та і для ро­зу­му, і для сэр­ца.

Не­ўза­ба­ве пры «па­ся­рэд­ніц­тве» на­ша­га ін­тэр­нэт-сай­та мож­на бу­дзе за­ка­заць і эк­скур­сію, і пра­жы­ван­не ў за­мку.

... І «якасныя» экскурсаводы

— Ней­кія стэ­рэа­ты­пы аб му­зей­най уста­но­ве (жан­чы­на па­ва­жа­на­га ўзрос­ту ў за­ле ахоў­вае экс­па­зі­цыю, а эк­скур­са­вод «гру­зіць» ту­рыс­таў агуль­на­вя­до­мы­мі фак­та­мі з ін­тэр­нэ­ту) — гэ­та ўжо не так?

— Сён­ня гэ­та ўжо са­ста­рэ­ла. Бо ка­лі мы бу­дзем сум­ны­мі і не­ці­ка­вы­мі, то вы­шэй­зга­да­ны па­ток ту­рыс­таў хут­ка зро­біц­ца «ру­чай­ком». Пе­ра­да мной, ка­лі па вы­ні­ках кон­кур­су за­ня­ла па­са­ду ды­рэк­та­ра «Мі­ра», бы­лі па­стаў­ле­ны за­да­чы не толь­кі раз­ві­ваць яго ў на­ву­ко­вым сэн­се, але і за­раб­ляць гро­шы. Та­му мы ста­ра­ем­ся пра­ца­ваць на су­час­ным уз­роў­ні, рэ­агу­ю­чы на за­пы­ты сва­іх гас­цей. Ад­ной­чы ту­рыс­ты, на­прык­лад, спы­та­лі: ці мож­на ў за­мку пра­вес­ці юбі­лей­нае вя­сел­ле? Мы тут жа пай­шлі на­су­страч і з сё­лет­ня­га го­да пра­па­ну­ем та­кую цы­ры­мо­нію з удзе­лам на­ша­га су­пра­цоў­ні­ка — кня­зя «Па­не Ка­хан­ку». Да­рэ­чы, ка­лі ён пра­во­дзіць эк­скур­сію па Парт­рэ­тнай за­ле, то ту­рыс­ты час­та за­ўва­жа­юць яго па­да­бен­ства з вя­до­май асо­бай ро­ду Ра­дзі­ві­лаў.

Яшчэ адзін пры­яры­тэт — якасць ра­бо­ты эк­скур­са­во­даў. Кож­ная, да­гэ­туль не­вя­до­мая, ін­фар­ма­цыя пра Мір­скі за­мак ад­ра­зу да­во­дзіц­ца да су­пра­цоў­ні­каў, і яны ка­рыс­та­юц­ца ёй пад­час эк­скур­сій. З'я­ві­лі­ся но­выя му­зей­ныя прад­ме­ты (ня­даў­на, на­прык­лад, мы на­бы­лі два ста­ра­жыт­ныя га­бе­ле­ны) — зноў жа, но­выя ак­цэн­ты ў пра­цы гі­да. І на­ша за­да­ча — па­даць усе на­він­кі так ці­ка­ва, каб лю­дзям ха­це­ла­ся гэ­та ўба­чыць. І по­тым зноў пры­ехаць у Мір. Та­кім чы­нам на­ву­ко­выя да­сле­да­ван­ні, но­выя му­зей­ныя экс­па­на­ты да­па­ма­га­юць і за­раб­ляць гро­шы.

Да­рэ­чы, да па­слуг ту­рыс­таў ма­ем і 150 аў­ды­я­гі­даў — на бе­ла­рус­кай, рус­кай, анг­лій­скай, ня­мец­кай і поль­скай мо­вах. Праў­да, ка­лі за­меж­ныя ту­рыс­ты да іх ужо пры­звы­ча­і­лі­ся, то на­шы ча­мусь­ці «ба­яц­ца».

— Ве­даю, што і вы мо­жа­це раз­маў­ляць з ту­рыс­та­мі на ўсіх гэ­тых мо­вах...

— Я заў­сё­ды раю ма­ла­дым спе­цы­я­ліс­там: «Ву­чы­це мо­вы!» Да­рэ­чы, ва­ло­дан­не за­меж­ны­мі мо­ва­мі — гэ­ты быў адзін з плю­саў, які да­па­мог мне атры­маць на кон­кур­се па­са­ду кі­раў­ні­ка зам­ка­ва­га комп­лек­су. Праў­да, у той час, тры га­ды та­му, з ня­мец­кай мо­вай, у па­раў­на­нні з вы­шэй пе­ра­лі­ча­ны­мі, у мя­не бы­ло горш. Але Мір­скі за­мак, так бы мо­віць, пры­му­сіў за­няц­ца як след і ёй.

— Пас­ля па­езд­кі ў Гер­ма­нію, ад­куль два га­ды та­му вы вяр­ну­лі­ся з фо­та­здым­ка­мі ра­ней не­вя­до­мых для Бе­ла­ру­сі парт­рэ­таў і бюс­таў, якія на­ле­жа­лі апош­няй ула­даль­ні­цы Мір­ска­га зам­ка з ро­ду Ра­дзі­ві­лаў, Ма­рыі Га­ген­лоэ-Шы­лінг­сфюрст?

— Так. Гіс­то­ры­яй ро­ду Ра­дзі­ві­лаў і, у пры­ват­нас­ці, яго бер­лін­ска­га ад­га­лі­на­ван­ня, я па­ча­ла зай­мац­ца за­доў­га да та­го, як за­ня­ла ця­пе­раш­нюю па­са­ду. Даў­но шу­ка­ла тыя парт­рэ­ты, і ло­гі­ка зна­ход­кі бы­ла не над­та скла­да­най. Прос­та трэ­ба бы­ло па­ехаць і ў ад­ным з трох-пя­ці па­ла­цаў у Ба­ва­рыі знай­сці гэ­тыя тво­ры мас­тац­тва, якія ця­пер дэ­ман­стру­юц­ца ў Мір­скім за­мку. Праў­да, каб яны сю­ды тра­пі­лі, да­вя­ло­ся пры­клас­ці шмат на­ма­ган­няў. І най­перш — за­слу­жыць да­вер ця­пе­раш­ня­га ўла­даль­ні­ка ка­лек­цыі кня­зя Кан­стан­ці­на Га­ген­лоэ. Ле­тась я спе­цы­яль­на за­ня­ла­ся ня­мец­кай мо­вай, каб лепш з ім кан­так­та­ваць. Князь пры­ехаў на ад­крыц­цё вы­ста­вы, уба­чыў гіс­та­рыч­ныя, пры­род­ныя сла­ву­тас­ці Бе­ла­ру­сі і ўпер­шы­ню ў сва­ім жыц­ці гля­дзеў ха­кей (я, да­рэ­чы, так­са­ма) на чэм­пі­я­на­це све­ту ў Мін­ску. Ней­кія стэ­рэа­ты­пы аб на­шай кра­і­не, ка­лі яны ў кня­зя бы­лі, му­сіць, знік­лі, яму вель­мі спа­да­ба­ла­ся. Парт­рэ­ты цу­доў­на ўпі­са­лі­ся ў на­шу Парт­рэ­тную за­лу — быц­цам ство­ра­ны для яе. І я ма­ру пра тое, каб ку­піць гэ­тую ка­лек­цыю.

Да­рэ­чы, ужо ўда­ло­ся вы­свет­ліць аў­тар­ства не­ка­то­рых парт­рэ­таў, шля­хі іх пе­ра­мя­шчэн­ня, пры­чым гэ­та па­цяг­ну­ла за са­бой ад­крыц­ці не толь­кі на­шы, але і ка­лег з Літ­вы, Ра­сіі.

Му­жы­кі са стрэль­ба­мі ка­ля кня­гі­ні

— Важ­на і тое, што ме­на­ві­та пас­ля ві­зі­ту ў Бе­ла­русь князь зра­біў яшчэ адзін крок на­су­страч зем­ля­кам сва­ёй зна­ка­мі­тай сва­яч­кі, жон­кі канц­ле­ра Гер­ма­ніі. Ака­за­ла­ся, што ў яго зна­хо­дзяц­ца і аль­бо­мы здым­каў Ма­рыі Га­ген­лоэ, якія ра­біў на­пры­кан­цы ХІХ ста­год­дзя пры­двор­ны фа­то­граф. Ка­ля па­ло­вы з іх зроб­ле­ны ў Бе­ла­ру­сі, а так­са­ма на тэ­ры­то­рыі Літ­вы — у ма­ёнт­ку ў Вер­ках. Ёсць, на­прык­лад, шмат здым­каў Люб­чан­ска­га зам­ка. Аль­бо ўя­ві­це са­бе, на­прык­лад, здым­кі вёс­кі Бу­да ў Асі­по­віц­кім ра­ё­не. Ні­вод­най ста­ра­жыт­най фа­та­гра­фіі ў ін­тэр­нэ­це не знай­шло­ся, а ў аль­бо­ме Ма­рыі Га­ген­лоэ іх цэ­лая ка­лек­цыя! І як вы­гля­да­лі ся­дзі­ба, па­ляў­ні­чыя дам­кі, і як Ма­рыя Га­ген­лоэ кор­міць зі­мой з мі­сач­кі ма­ла­ком медз­ве­дзя­ня. Тут і арыс­та­кра­тыч­ны бок жыц­ця Бе­ла­ру­сі, і, на­прык­лад, парт­рэ­ты ляс­ні­чых, якія ра­зам з кня­гі­няй ха­дзі­лі на па­ля­ван­не. Да­рэ­чы, яна бы­ла вы­дат­най па­ляў­ні­чай і апош­ня­га мядз­ве­дзя за­бі­ла за не­каль­кі ме­ся­цаў да смер­ці ў
67-га­до­вым уз­рос­це.

Князь Кан­стан­цін Га­ген­лоэ зга­дзіў­ся бяс­плат­на даць нам пра­ва на друк гэ­тых здым­каў, і ця­пер мы ра­зам з лі­тоў­скі­мі парт­нё­ра­мі пра­цу­ем над кні­гай, якая, ве­ра­год­на, атры­мае наз­ву: «Літ­ва і Бе­ла­русь на ста­рон­ках ся­мей­на­га аль­бо­ма Ма­рыі Га­ген­лоэ». Акра­мя та­го, зро­бім вы­ста­ву гэ­тых фо­та ў Шы­лінг­сфюрс­це, Вер­ках і Мі­ры. Ёсць у мя­не і та­кая ідэя: на­дру­ка­ваць не­ка­то­рыя здым­кі ў мяс­цо­вых га­зе­тах. Мо­жа, вы­свет­ліц­ца, хто гэ­тыя ба­ра­да­тыя му­жы­кі са стрэль­ба­мі, якія ста­яць ка­ля кня­гі­ні?

— Ці шмат яшчэ не­вя­до­мых нам ста­ро­нак з гіс­то­рыі Мір­ска­га зам­ка і яго бы­лых ула­даль­ні­каў?

— Шмат. У пры­ват­нас­ці, ка­лі мы да­ве­да­ем­ся, хто быў аў­та­рам пра­ек­та Мір­ска­га зам­ка, то гэ­та бу­дзе па­дзея і ў на­ву­цы, і ў куль­ту­ры Бе­ла­ру­сі прос­та пла­не­тар­на­га маш­та­бу. Гэ­та быў кан­крэт­ны ча­ла­век, які ўя­віў са­бе гэ­ты за­мак і зра­біў пра­ект. Але мы яго не ве­да­ем. Гэ­та за­гад­ка ме­га-пла­на.

— Ёсць шанц яе раз­га­даць?

— Ёсць, але трэ­ба гэ­тую раз­гад­ку шу­каць — ду­маю, за мя­жой. Ве­ра­год­на, аў­та­рам пра­ек­та мог быць італь­я­нец, не­мец, бо ар­хі­тэк­ту­ра еў­ра­пей­ская. У ча­кан­ні да­след­чы­каў і ін­шыя ста­рон­кі гіс­то­рыі зам­ка. На­прык­лад, мы за­ка­за­лі твор­ча­му ка­лек­ты­ву спе­цы­я­ліс­таў у га­лі­не гіс­то­рыі Вя­лі­ка­га Княст­ва Лі­тоў­ска­га да­сле­да­ван­не ро­ду Іль­і­ні­чаў — пер­шых гас­па­да­роў Мір­ска­га зам­ка. І вы­свет­лі­ла­ся, што боль­шую част­ку жыц­ця Юрый Іль­і­ніч-ма­лод­шы пра­жыў у Аў­стрыі, слу­жыў пры два­ры ў Лін­цы. Мяр­кую, што ён, пра­жыў­шы там амаль 20 га­доў, не мог не па­кі­нуць ней­кіх да­ку­мен­таў, ліс­тоў. Ад­чу­ваю, што там бу­дзе для нас неш­та ці­ка­вае.

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК.

Фота БЕЛТА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.