У спарткомплексе «Раўбічы» скончыўся этап Кубка свету па лыжнай акрабатыцы, які завяршыў праграму сезона 2014—2015. Найлепшым сярод мужчын стаў украінскі фрыстайліст Аляксандр Абраменка, другое месца — за амерыканцам Макам Бахонанам. Дзякуючы патроенаму сальта з трыма піруэтамі ўзыйсці на п'едэстал за бронзавым медалём змог і беларускі спартсмен Дзяніс Осіпаў. У дзяўчат золата і серабро атрымалі амерыканкі Эшлі Колдуэл і Кайлі Макінан, бронзу — фрыстайлістка з Расіі Вераніка Карсунова.
[caption id="attachment_73838" align="alignnone" width="600"] У палёце беларуска Ганна Гуськова.[/caption]
Фота Надзеі БУЖАН.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.