Вы тут

«Шчасце — калі ты патрэбны блізкім, а яны табе...»


...Ка­лі мін­чан­ка Ак­са­на Бе­ка­са­ва ад­чы­няе дзве­ры ў ква­тэ­ру, спа­чат­ку ду­ма­еш, быц­цам штось­ці пе­ра­блы­таў: хі­ба мо­жа гэ­та ма­ла­дая зграб­ная жан­чы­на быць ма­май пя­цярых дзя­цей? Тое, што па­мыл­кі ня­ма, вы­свят­ля­ец­ца лі­та­раль­на праз не­каль­кі хві­лін, ка­лі амаль усе яны, ад Зла­ты, якой хут­ка бу­дзе 10, да 4-га­до­ва­га Лё­ві­ка (так «па-да­маш­ня­му» за­вуць ма­лод­ша­га Лё­ву), за­зі­ра­юць у па­кой, каб па­ві­тац­ца, па­тра­паць за ву­шы чор­на­га са­ба­ку Кро­на, сцяг­нуць цу­ке­рач­ку ці пра­дэ­ман­стра­ваць мі­ма­ходзь, якія пры­го­жыя клёц­кі ў іх атрым­лі­ва­юц­ца на­ват без ма­мі­на­га на­гля­ду.

5-20

— Мы з му­жам з са­ма­га па­чат­ку ве­да­лі, што ў нас бу­дзе вя­лі­кая сям'я, — усмі­ха­ец­ца Ак­са­на Ва­лер'­еў­на. — Не тое, вя­до­ма, каб быў дак­лад­ны план: на­ро­дзім чац­вя­рых ці там шас­ця­рых, але што дзя­цей му­сіць быць больш за двое, бы­лі ўпэў­не­ны. Тым больш пер­шай на­ра­дзі­ла­ся дзяў­чын­ка, а наш та­та вель­мі ха­цеў спад­чын­ні­ка-хлоп­ца, а лепш два­іх.

«З не­га­ты­вам у бок шмат­дзет­ных аса­біс­та мы ўсё ж не су­ты­ка­лі­ся, час­цей — з вя­сё­лым здзіў­лен­нем на пра­гул­ках: гэ­та што, усе ва­шы?!».

Пра тое, што шмат­дзет­ная сям'я — не су­цэль­ная іды­лія, а вя­лі­кая ад­каз­насць і пэў­ныя скла­да­нас­ці для баць­коў, Ак­са­на Бе­ка­са­ва ве­дае і звон­ку, і знут­ры. Як цяж­ка ча­сам з не­каль­кі­мі ма­лы­мі на ру­ках, зве­да­ла са ста­рэй­шы­мі дзець­мі-па­год­ка­мі Зла­тай і Ва­нем і ся­рэд­ні­мі Ле­рай і Ні­кай: «Бы­вае, ка­лі збі­ра­еш­ся зі­мой на пра­гул­ку, то на­ват апра­нуць усіх, каб ні­хто не пе­ра­грэў­ся і не за­кап­ры­зіў — гэ­та праб­ле­ма. Але як дзе­ці пад­рас­лі, ста­ла ляг­чэй». Хоць, без­умоў­на, пэў­ную ма­тэ­ры­яль­ную на­груз­ку, звя­за­ную з коль­кас­цю дзя­цей, сям'я ад­чу­вае:

— І га­вор­ка на­ват не ідзе пра абу­так і адзен­не. Ка­лі ўсе дзе­ці ўжо хо­дзяць у шко­лу і дзі­ця­чы са­док, то па­ста­ян­ныя баць­коў­скія збо­ры «на па­трэ­бы кла­са», на ра­ніш­ні­кі, на кан­цы­ля­рыю, піт­ную ва­ду і ін­шыя рэ­чы вы­лі­ва­юц­ца ў вель­мі іс­тот­ныя су­мы для ся­мей­на­га бюд­жэ­ту, хоць і ра­зу­ме­еш, што ўсё гэ­та пой­дзе на на­шых дзя­цей, — пры­зна­ец­ца ма­ма. — Так­са­ма да­ра­га­ва­тыя для вя­лі­кай сям'і су­мес­ныя культ­па­хо­ды. Ска­жам, вы­брац­ца ў мін­скі аква­парк на тры га­дзі­ны для нас бу­дзе каш­та­ваць пад 2 міль­ё­ны, — па­га­дзі­це­ся, не дро­бязь. Ад­нак, ка­лі шчы­ра, у Бе­ла­ру­сі гэ­та яшчэ не так за­ўваж­на, бо ў нас усё ж вель­мі раз­ві­ты век­тар са­цы­яль­най пад­трым­кі, а вось ка­лі ўда­ец­ца вы­брац­ца ад­па­чы­ваць за мя­жу, коль­касць дзя­цей ад­ра­зу моц­на «б'е» па кі­шэ­ні ў пла­не кош­ту пра­жы­ван­ня, ува­ход­ных бі­ле­таў, за­баў і г.д.

Але ўсё гэ­та рэ­чы вы­ра­шаль­ныя, ка­лі ў са­мой сям'і лад і зго­да. Што да стаў­лен­ня на­ва­коль­ных, па­ціс­кае пля­чы­ма баць­ка Іван, яно, на­ту­раль­на, бы­вае роз­ным:

— Ёсць у на­шай кам­па­ніі лю­дзі, якія ста­вяц­ца з гэт­кай доб­рай зайз­драс­цю, ка­жуць: «Якія ж вы ма­лай­цы!» А ёсць і тыя, хто не ра­зу­мее, «на­вош­та нам гэ­та». У кож­на­га сваё мер­ка­ван­не, свой вы­бар, мы так­са­ма зра­бі­лі свой — і не ба­чу сэн­су ка­гось­ці пе­ра­кон­ваць.

[caption id="attachment_74207" align="alignnone" width="600"]2012 год. Цырымонія ўручэння Ордэна Маці. 2012 год. Цырымонія ўручэння Ордэна Маці.[/caption]

— Ад­нак з ад­кры­тым не­га­ты­вам у бок шмат­дзет­ных аса­біс­та мы ўсё ж не су­ты­ка­лі­ся, — да­дае Ак­са­на. — Час­цей — з вя­сё­лым здзіў­лен­нем на пра­гул­ках: гэ­та што, усе ва­шы?! Хоць у гра­мад­стве ёсць і та­кое стаў­лен­не, што мно­гія ро­бяц­ца шмат­дзет­ны­мі дзе­ля раз­на­стай­ных іль­гот і вы­год, але час­та яго пра­ва­ку­юць са­мі сем'і, у якіх баць­кі вя­дуць аса­цы­яль­ны лад жыц­ця, а дзе­ці рас­туць не­да­гле­джа­ныя...

Пра ма­тэ­ры­яль­ны склад­нік і свя­до­мы вы­бар

З чым Ак­са­не Бе­ка­са­вай да­во­дзіц­ца су­ты­кац­ца на­ўпрост, гэ­та са сла­бай да­свед­ча­нас­цю і пра­ва­вой не­аба­ро­не­нас­цю мно­гіх вя­лі­кіх сем'­яў — не­здар­ма яна пра­цуе ў Мін­скай га­рад­ской аса­цы­я­цыі шмат­дзет­ных баць­коў.

— Па якую да­па­мо­гу час­цей за ўсё звяр­та­юц­ца сем'і?

— На­пэў­на, са­мыя рас­паў­сю­джа­ныя — жыл­лё­выя праб­ле­мы, а так­са­ма пы­тан­ні кан­суль­тацый­на­га ха­рак­та­ру: дзе атры­маць пра­ва­вую пад­трым­ку, як уза­е­ма­дзей­ні­чаць з ор­га­на­мі са­цы­яль­най аба­ро­ны. На­ту­раль­на, звяр­та­юц­ца і па ма­тэ­ры­яль­ную пад­трым­ку. Вель­мі час­та ці­ка­вяц­ца, як ус­ту­піць у ар­га­ні­за­цыю — пры­клад­на 30-40 сем'­яў да нас да­лу­ча­юц­ца што­квар­таль­на. Ма­тэ­ры­яль­нае ста­но­ві­шча ў боль­шас­ці «на­шых» баць­коў, як пра­ві­ла, ся­рэд­няе і ні­жэй­шае за ся­рэд­няе, але гэ­та не зна­чыць, што ўсе яны спа­дзя­юц­ца толь­кі на да­па­мо­гу — пэў­нае ко­ла сем'­яў, на­прык­лад, больш ці­ка­віць са­ма маг­чы­масць ста­сун­каў з та­кі­мі ж шмат­дзет­ны­мі, а так­са­ма су­мес­ныя культ­па­хо­ды. Ма­гу гэ­та з упэў­не­нас­цю сцвяр­джаць, бо ад­каз­ваю ме­на­ві­та за гэ­ты сек­тар. Мы су­пра­цоў­ні­ча­ем з шэ­ра­гам тэ­ат­раў, дзя­ку­ю­чы ча­му мо­жам на­бы­ваць бі­ле­ты са зніж­ка­мі або на­огул бяс­плат­на. Так­са­ма мы рэ­гу­ляр­на ла­дзім раз­на­стай­ныя ме­ра­пры­ем­ствы, кштал­ту га­рад­ско­га кон­кур­су на леп­шую сям'ю го­да, спар­та­кі­я­ды, кан­цэр­ты для мам, за­баў­ляль­ныя пра­ек­ты да Дня аба­ро­ны дзя­цей, ак­цыі «Збя­ры парт­фель пер­ша­клас­ні­ку» да 1 ве­рас­ня, якія, па-пер­шае, да­юць маг­чы­масць шмат­дзет­ным сем'­ям з роз­ных ра­ё­наў го­ра­да па­зна­ё­міц­ца і знай­сці но­вых сяб­роў, а па-дру­гое, для мно­гіх з'яў­ля­юц­ца са­праў­ды не­бла­гой пад­трым­кай.

— Мно­гія раз­ва­жа­юць пры­клад­на так: я не на­ра­джаю дру­гое або трэ­цяе дзі­ця, та­му што не ма­гу са­бе гэ­та да­зво­ліць. З ва­ша­га до­све­ду, і ўлас­на­га, і пра­цоў­на­га, на­коль­кі ма­тэ­ры­яль­ны склад­нік усё ж важ­ны?

— Без­умоў­на, важ­ны, але ста­іць да­лё­ка не на пер­шым мес­цы. Бо ў кож­на­га сваё ра­зу­мен­не, што зна­чыць «да­зво­ліць са­бе неш­та»: ад­ны зы­хо­дзяць з бюд­жэ­ту пра­жы­тач­на­га мі­ні­му­му, дру­гія — з ся­рэд­ня­га за­роб­ку па кра­і­не, трэ­ція — яшчэ з ней­кіх раз­лі­каў. Та­му для ка­гось­ці ма­тэ­ры­яль­нае ста­но­ві­шча — прос­та ад­га­вор­ка, а для ін­ша­га — аб'­ек­тыў­ная пры­чы­на. Не ма­гу да­ваць па­ра­ды, маў­ляў, на­ра­джай­це, ня­гле­дзя­чы ні на што. Гэ­та пы­тан­не му­сіць вы­ра­шаць для ся­бе кож­ная сям'я са­ма­стой­на. Але мне ўсё ж скла­да­на зра­зу­мець, ка­лі лю­дзі ка­тэ­га­рыч­на на­стро­е­ны толь­кі на ад­но дзі­ця. Ду­маю, што ад­но — гэ­та доб­ра для баць­коў: як быц­цам і рэа­лі­за­цыя ся­бе ў баць­коў­стве, і не та­кая вя­лі­кая на­груз­ка, як у шмат­дзет­ных сем'­ях, ёсць маг­чы­масць ма­тэ­ры­яль­на за­бяс­пе­чыць дзі­ця і да­зво­ліць са­бе боль­шую сва­бо­ду. А двое і больш дзя­цей — гэ­та доб­ра для іх са­міх: каб у іх бы­ла род­ная ду­ша па жыц­ці, каб яны ву­чы­лі­ся да­бры­ні, ад­каз­нас­ці за ін­шых, каб ляг­чэй пра­хо­дзі­лі са­цы­яль­ную адап­та­цыю, уме­лі да­маў­ляц­ца.

[caption id="attachment_74209" align="alignnone" width="600"]Пяцёра, і ўсе — любімыя Пяцёра, і ўсе — любімыя[/caption]

Пра стро­гасць і час на ся­бе

У 2012 го­дзе Ак­са­на Бе­ка­са­ва з лі­ку яшчэ двух дзя­сят­каў мін­ча­нак бы­ла ўзна­га­ро­джа­на ор­дэ­нам Ма­ці. Але на­ват пас­ля атры­ман­ня вы­со­кай уз­на­га­ро­ды гу­ру ў спра­ве баць­коў­ства яна ся­бе не лі­чыць і да­ваць па­ра­ды ін­шым за­сце­ра­га­ец­ца: «Быць баць­камі ву­чыш­ся ўсё жыц­цё, круг­ла­су­тач­на і без вы­хад­ных». За­тое пра ўлас­ную сям'ю рас­каз­вае з гу­ма­рам і пя­шчо­тай.

— Вам які ме­тад вы­ха­ван­ня блі­жэй: стро­гасць або лас­ка­васць?

— О, так ад­ра­зу цяж­ка ад­ка­заць... На­пэў­на, та­та больш мо­жа «пры­стру­ніць», уз­дзей­ні­чаць стро­гім сло­вам — пры­нам­сі яно мае боль­шую ва­гу, чым маё. І, без­умоў­на, ней­кія клю­ча­выя ра­шэн­ні за ім. На­прык­лад, узяць са­ба­ку вы­ра­шыў ме­на­ві­та ён, я спа­чат­ку ад гэ­тай ідэі бы­ла, мяк­ка ка­жу­чы, не ў за­хап­лен­ні. За­тое ця­пер Крон — най­перш яго аба­вя­зак і ўсе­агуль­ны ўлю­бё­нец. Я ж зболь­ша­га ста­ра­юся мяк­ка па­да­браць клю­чык. Хоць і нель­га ад­на­знач­на ска­заць, што та­та — «стро­гі па­лі­цэй­скі», а ма­ма — «доб­ры», атрым­лі­ва­ец­ца па-роз­на­му, ві­даць, як ва ўсіх сем'­ях. Ідэа­лі­за­ваць ся­бе — крый Бо­жа, ча­сам мы ў чымсь­ці па­мы­ля­ем­ся, ча­сам дзе­ці сва­рац­ца так, што ні­я­кі па­ды­ход не пра­цуе, трэ­ба прос­та даць час «пе­ра­кі­пець». Сло­вы «ўсё, я па­крыў­дзіў(ла)ся» я на­огул чую доб­ры дзя­ся­так ра­зоў што­дня, але звы­чай­на гэ­тыя крыў­ды гэ­так жа хут­ка пра­хо­дзяць, як і ўзні­ка­юць.

— Хто з дзя­цей — га­лоў­ны ма­мін па­моч­нік, а хто — га­лаў­ны боль?

— Да­па­ма­га­юць усе па­тро­ху. Дзяў­ча­ты лю­бяць са мной па­ва­зіц­ца на кух­ні, на­ву­чыц­ца га­та­ваць якую-не­будзь стра­ву, «як ма­ма», а ў та­ты мож­на пад­гле­дзець і пе­ра­няць, як пры­го­жа сер­ві­ра­ваць стол. Апош­ні год-паў­та­ра мэ­та­на­кі­ра­ва­на пры­му­шаю ўсіх зай­мац­ца пры­бі­ран­нем — ча­сам зда­ец­ца, што хут­чэй, ляг­чэй і ад­на­знач­на чыс­цей бу­дзе зра­біць усё са­мой, але ра­зу­мею: гэ­та ў бу­ду­чы­ні спат­рэ­біц­ца, дый пэў­ны вы­ха­ваў­чы мо­мант спра­цоў­вае... Яны ўжо са­мі дзе­ляць аба­вяз­кі: хто з пы­ла­со­сам прой­дзе, хто пад­ло­гу мые, хто вы­ці­рае пыл, люс­тэр­кі і г.д. За­тое, ка­лі шко­дзяць або вэр­хал уз­ні­ма­юць, то так­са­ма ўсе ра­зам. Усе пя­цё­ра, вя­до­ма, зу­сім роз­ныя па ха­рак­та­ры, але каб з кімсь­ці бы­лі асаб­лі­выя праб­ле­мы — не, та­ко­га ня­ма. Прос­та да кож­на­га па­трэб­ны свой па­ды­ход. На­прык­лад, Ва­ню да­во­дзіц­ца кант­ра­ля­ваць у ву­чо­бе: ён хоць і ра­зум­ны хло­пец, але ча­сам та­кі ля­ні­вы: да­сі во­лю — не­каль­кі дзён не ся­дзе за ўро­кі, бу­дзе ад­клад­ваць да апош­ня­га. А па­коль­кі я са­ма заўж­ды бы­ла вы­дат­ні­цай у шко­ле і ву­чы­ла­ся з ці­ка­вас­цю, то ра­ней прос­та не ўяў­ля­ла, як гэ­та — пры­му­шаць дзя­цей зай­мац­ца. Ця­пер ве­даю (смя­ец­ца). Ужо ка­жу ма­лод­шым: я з ва­мі пяць­дзя­сят га­доў бу­ду ву­чыц­ца, ма­гу атры­маць яшчэ пяць школь­ных атэс­та­таў! Пра­ве­рыць за­дан­ні, пад­ка­заць у не­чым, ка­лі спат­рэ­біц­ца — гэ­та, без­умоў­на, за­бі­рае шмат ча­су. А вось за­баў­ля­юць яны ўжо вель­мі доб­ра ся­бе са­мі: то су­мес­ныя гуль­ні зла­дзяць, то ней­кія кан­цэр­ты аль­бо сцэ­на­рыі па­ста­но­вак пі­шуць, афі­шы ма­лю­юць... І ўсё ад­но, каб утрым­лі­ваць з кож­ным дзі­цем шчыль­ную су­вязь, па­га­ва­рыць, зра­зу­мець яго кло­па­ты і праб­ле­мы, на­ват не фі­зіч­ных, але ду­шэў­ных за­трат і энер­гіі па­тра­бу­ец­ца вель­мі мно­га.

— Як пры та­кой за­груз­цы ўда­ец­ца су­мя­шчаць вы­ха­ван­не дзя­цей і пра­цу? Не­ка­то­рыя ма­мы скар­дзяц­ца, што з ад­ным-дву­ма дзець­мі га­дзін у су­тках не ха­пае, а тут пя­цё­ра — і ак­тыў­ная гра­мад­ская дзей­насць...

— Ча­су заўж­ды не­стае. На­пэў­на, толь­кі та­му і ўда­ец­ца, што ўсё, чым я зай­ма­ю­ся (акра­мя пра­цы ў аса­цы­я­цыі шмат­дзет­ных сем'­яў Ак­са­на Бе­ка­са­ва су­пра­цоў­ні­чае з ад­дзе­лам пе­ра­кла­даў Бе­ла­рус­кай Ганд­лё­ва-пра­мыс­ло­вай па­ла­ты, пе­ра­кла­дае з і на бал­гар­скую, чэш­скую, грэ­час­кую мо­вы, на­мес­нік стар­шы­ні та­ва­рыст­ва друж­бы «Бе­ла­русь — Бал­га­рыя» ў Бе­ла­рус­кім та­ва­рыст­ве друж­бы і куль­тур­най су­вя­зі з за­меж­ны­мі кра­і­на­мі. — Аўт.) не вы­му­шае ся­дзець у офі­се дак­лад­на з 9 да 18. Я ду­ма­ла і пра апош­ні ва­ры­янт, але та­ды штось­ці дак­лад­на бу­дзе атрым­лі­вац­ца горш — або пра­ца, або до­гляд дзяцей. А так, ня­хай і мно­гае ро­біш на бя­гу, атрым­лі­ва­ец­ца вы­мер­ка­ваць час на ўсе да­маш­нія па­трэ­бы, на ра­бо­чыя мо­ман­ты і яшчэ на ся­бе — ста­ра­юся не пра­пус­каць трэ­ні­роў­кі па фіт­не­се не­каль­кі ра­зоў на ты­дзень.

Пра брыдж, ша­ка­лад і галоўныя каштоўнасці

— Ці ёсць у вас лю­бі­мыя ся­мей­ныя тра­ды­цыі?

— Так, ма­лыя вель­мі лю­бяць дні на­ра­джэн­ня — і свае, і на­шыя з му­жам: за­га­дзя рых­ту­юц­ца, май­стру­юць ад­мыс­ло­выя паш­тоў­кі. Зла­та ўсіх ар­га­ні­зуе, каб пры­ду­маць не­звы­чай­ныя він­ша­ван­ні, кон­кур­сы з за­дан­ня­мі (гэ­та, ві­даць, пе­рад­ало­ся ад ма­мы Ак­са­ны, якая так­са­ма зай­ма­ец­ца ар­га­ні­за­цы­яй ура­чыс­тас­цяў. — Аўт.)... Ад­на з агуль­ных тра­ды­цый — раз­на­стай­ныя ся­мей­ныя па­езд­кі, якіх усе вель­мі ча­ка­юць і рых­ту­юц­ца.

На­огул, мы ста­ра­ем­ся не за­мы­кац­ца толь­кі ў сва­ім ся­мей­ным ко­ле: у нас час­та збі­ра­ец­ца кам­па­нія сяб­роў гу­ляць у брыдж, па па­ня­дзел­ках так­са­ма са зна­ё­мы­мі хо­дзім сем'­я­мі ў лаз­ню.

— На ва­шу дум­ку, шчас­лі­вая сям'я — гэ­та...

— Мне зда­ец­ца, гэ­та не за­ле­жыць ад та­го, ма­лень­кая яна ці вя­лі­кая, — ад­ры­ва­ец­ца ад пра­цы баць­ка ся­мей­ства Іван. — Не­здар­ма хтось­ці з кла­сі­каў ска­заў, што ўсе шчас­лі­выя сем'і шчас­лі­выя ад­ноль­ка­ва. Каш­тоў­нас­ці ва ўсіх ад­ны і тыя ж: каб дзе­ці і баць­кі бы­лі зда­ро­выя, каб заўж­ды ад­чу­ва­лі бліз­касць і пад­трым­ку адно ад­на­го...

— Шчас­це — гэ­та ка­лі ўсе дзе­ці па­слух­мя­ныя, ма­ма з та­там доб­рыя, а са­ба­ка не ку­са­ец­ца, — пад агуль­ныя смя­шын­кі да­паў­няе та­ту 7-га­до­вая Ле­ра. — І яшчэ ка­лі ма­ма з та­там да­юць ша­ка­лад!

— Мяр­кую, шчас­лі­вая тая сям'я, у якой кож­ны па­асоб­ку, не­за­леж­на ад уз­рос­ту і ста­ту­су, мог не тое што на­зы­ваць, а на­са­мрэч ад­чу­ваць ся­бе шчас­лі­вым, — лі­чыць ма­ма. — Час­та ж гэ­та ад­чу­ван­не не за­ле­жыць ад аб­ста­ві­наў, а жы­ве ўнут­ры нас. Зда­роўе, фі­зіч­ны кам­форт, ма­тэ­ры­яль­ны даб­ра­быт — гэ­та так­са­ма важ­на, але пер­ша­снае ўсё ж усве­дам­лен­не гар­мо­ніі, та­го, што ты па­трэб­ны сва­ім бліз­кім, а яны та­бе, што та­бе ў сям'і доб­ра і спа­кой­на, і як вы­дат­на, што яна — ме­на­ві­та та­кая, а не якая ін­шая.

Гу­та­ры­ла Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.