Вы тут

Спайс як руская рулетка


У Дзяржкамітэце судовых экспертыз прайшоў дзень адчыненых дзвярэй.

— Небяспека спайсаў, апроч іншага, у тым, што не ведаеш канцэнтрацыі. Там можа быць канцэнтрацыя, якую арганізм вытрымае, але бывае і смяротная, — заявіў студэнтам і журналістам старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Беларусі Андрэй Швед, параўнаўшы прыём спайсу з гульнёй у рускую рулетку.

Андрэй Швед упэўнены, што цікавасць да наркотыкаў спецыяльна навязваюць праз інтэрнэт наркадылеры. Але па сутнасці справы гэта яд. «З такім жа поспехам можна мыш'як прымаць, загадзя разумеючы, што ад адной дозы ты можаш выжыць, а можаш і памерці. Навошта рызыкаваць такім чынам?» — сказаў старшыня Дзяржкамітэта судовых экспертыз.

У сваю чаргу намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз — галоўны дзяржаўны судова-медыцынскі эксперт Беларусі Юрый Аўсіюк адзначае, што праз прыём такіх рэчываў можа пацярпець галаўны мозг. «Чалавек можа стаць няздольным да далейшага нармальнага жыцця ў грамадстве», — сказаў ён.

Разам з тым спецыялісты адзначылі, што ў Беларусі створана сур'ёзная прававая база для вырашэння праблемы наркаманіі, цяпер стаіць задача эфектыўна скарыстацца ёю.

Святлана Бусько

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.