Вы тут

Далёка і блізка


Фестываль «Маскоўскае варэнне» ўжо збіраецца адкрыць свае слоічкі, упрыгожаныя паркалёвымі шляпкамі-спаднічкамі і перавязаныя карункавымі стужкамі. За што Аляксандр Сяргеевіч Пушкін так любіў варэнне з агрэсту? Як зварыць яго так, каб яно натхніла новых пушкіных? 7 жніўня ў расійскай сталіцы можна будзе пра гэта даведацца.

16-29

17—19 ліпеня на тэрыторыі аэрапорта Мінск-1 адбудзецца другі адкрыты чэмпіянат Беларусі па паветраплаванні. Сем дзясяткаў экіпажаў-удзельнікаў стартуюць кожны дзень а сёмай раніцы. Вось гэта будзе відовішча!

9 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу пачаўся чатырнаццаты па ліку, міжнародны па стутусе і дабрачынны па сутнасці фэст пясчаных скульптур, прысвечаны гэтым разам літаратуры. Пісьменнікаў і герояў іх кніг, вырабленых з пяску, можна бачыць да канца лета на пляжы Петрапаўлаўскай крэпасці за грошы, якія пойдуць на выключна добрыя мэты.

16-25

Фэсты гістарычных рэканструкцый — гэта ўжо не дзіва, а трэнд. Баі лучнікаў, турніры вершнікаў, бугурты розныя... Але на фэсце ў Дзяржаўным музеі беларускай архітэктуры і быту ў Азярцы 27 і 28 ліпеня чакаюцца, акрамя названых «стандартных» мерапрыемстваў, яшчэ і «інтэрактывы»: навучыцца танцаваць у сярэднявечнай манеры, стрэльнуць са старажытнай зброі, сфатаграфавацца з катам, выпрабоўваючы прыстасаванні для пакаранняў на ўласнай скуры... Найхутчэй за ўсё, вы туды зберацеся.

Калі вы, як Віні-Пух, да пятніцы абсалютна свабодныя, то можаце разлічваць на «Панядзелак на ўзгорку». Кожны апошні панядзелак ліпеня ў Мексіцы, у штаце Аахака, праходзіць Гелагеца, «Панядзелак на ўзгорку», свята карэнных народаў краіны, падчас якога дэгустуецца асаблівы від тэкілы і выбіраецца багіня кукурузы.

16-28

605 гадоў з той бітвы прамінула, а як гэта было, кожны дагэтуль «памятае». Восем тысяч гледачоў штогод збірае фэст «Наш Грунвальд», што пройдзе сёлета 25 і 26 ліпеня, як заўсёды, у Дудутках. Сярэднявечныя гандлёвыя рады — гэта рэч зразумелая, ці не так? А вось сярэднявечныя атракцыёны і майстар-класы... Ну, паглядзім-паглядзім.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.