Вы тут

Мемарыяльная дошка — на месцы вянчання Якуба Коласа


На званіцы Свята-Варварынскай царквы ў Пінску з'явілася дошка ў памяць аб шлюбе беларускага Песняра.

[caption id="attachment_93451" align="alignnone" width="600"]28-24 Ве­ра Міц­ке­віч за­пра­шае сфа­та­гра­фа­вац­ца ка­ля па­мят­най дош­кі з ар­хі­епіс­ка­пам Пін­скім і Лу­ні­нец­кім Сцяфанам.[/caption]

Месца вянчання Канстанціна Міцкевіча і Марыі Каменскай доўгі час заставалася невядомым. Раскрыць таямніцу дапамог выпадак. У адным са сваіх інтэрв'ю архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан абмовіўся, што ў пінскім храме ў метрычнай кнізе захаваўся запіс аб заключэнні шлюбу паміж Канстанцінам Міхайлавічам і Марыяй Дзмітрыеўнай. Сваякі пісьменніка звярнуліся ў Пінскі гарвыканкам з просьбай дапамагчы знайсці гэты важны дакумент.

— Кожная нацыя мае сваіх герояў, якія рабілі ўсё магчымае для станаўлення свайго народа, — адзначыў архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан падчас цырымоніі адкрыцця памятнай дошкі. — Для рускіх — Аляксандр Пушкін, для ўкраінцаў — Тарас Шаўчэнка, для беларусаў — гэта Якуб Колас. Мы можам ганарыцца тым, што вялікі сын зямлі беларускай пражыў пэўны час на Піншчыне. Гасподзь даў нам магчымасць адкрыць архіўныя дакументы, якія сведчаць аб тым, што менавіта ў гэтай царкве Канстанцін Міцкевіч пабраўся шлюбам з Марыяй Каменскай, пасля чаго паўстала вельмі моцная сям'я.

Нагадаем, у Пінску Якуб Колас правёў тры гады: з 1912-га па 1915-ы. Тут заклаўся падмурак ягонай сям'і: пісьменнік сустрэў настаўніцу Марыю Каменскую, з якой ажаніўся ў 1913 годзе і пражыў у шлюбе больш за 30 гадоў. У горадзе на Піне нарадзіўся першы сын Якуба Коласа — Даніла. Менавіта Піншчына натхніла Песняра напісаць трылогію «На ростанях».

Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел аматары творчасці Якуба Коласа, яго родныя — нявестка Аляўціна Цімафееўна Міцкевіч і дзве ўнучкі — Вера Данілаўна і Марыя Міхайлаўна. Мемарыяльную дошку на званіцы асвяцілі, затым госці і сваякі пісьменніка наведалі Музей беларускага Палесся і коласаўскія мясціны на Піншчыне.

Надзея ПАЎЛАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.