Вы тут

Мы можам пахваліцца традыцыйнай культурай


Сёння ў Астраўцы праходзіць рэгіянальны фестываль «Скарбы Гродзеншчыны».

У дзеі прымаюць удзел найлепшыя фальклорныя калектывы вобласці, народныя тэатры, майстры народнай творчасці раённых дамоў культуры і цэнтраў рамёстваў і іншыя творчыя калектывы рэгіёнаў. Раней фестываль праходзіў у Лідзе і аграгарадку Гудзевічы Мастоўскага раёна, а сёлета «пераехаў» на Астравеччыну.

26-25

Удзел у абласным фестывалі змаглі прыняць усе ахвотныя майстры традыцыйных рамёстваў — тыя, хто займаецца вышыўкай, ткацтвам, роспісам яек, саломапляценнем і многім іншым. Іх працы прадстаўлены на падворках традыцыйнай культуры «Бацькоўскую спадчыну захаваем на вякі», што размешчаны ў гарадскім лесапарку. Там можна набыць для сябе цудоўныя сувеніры, пакаштаваць традыцыйныя стравы і ўбачыць дэманстрацыю народных касцюмаў гэтай мясцовасці.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Астравецкага райвыканкама Наталля Сянюць адзначыла:

— Ушанаванню і развіццю традыцыйнай культуры ў нашай краіне надаецца вялікая ўвага. Захаваць нашу спадчыну — цікавыя народныя традыцыі і абрады — адна з галоўных задач сучаснага пакалення. Гродзеншчына, у тым ліку і Астравецкі раён, могуць пахваліцца рознымі відамі і жанрамі традыцыйнай культуры: фальклорам (песенным, музычным, танцавальным), рамёствамі, рэгіянальнымі касцюмамі, традыцыйнымі стравамі — і таму ў 2013 годзе галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама вырашыла даць пачатак новаму творчаму праекту «Скарбы Гродзеншчыны», каб кожны аматар народнай творчасці мог прадэманстраваць свой талент.

Вельмі радуе тое, што мы маем яшчэ адзін рэгіянальны фестываль. Бо менавіта на такіх святах раскрываецца душа народа, бо мясцовыя таленты атрымліваюць магчымасць праявіць сябе, паказаць шырокай публіцы тое, на што здольныя. Традыцыйная культура павінна жыць і перадавацца наступным пакаленням.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.