Вы тут

Рыбак, не засмечвай лёд!


Электраманцёр аднаго з прадпрыемстваў горада Ляхавічы ў свой выхадны дзень лавіў рыбу на вадасховішчы «Мінічы».

 Каб бавіць час на зімовай рыбалцы з большай прыемнасцю, рыбалоў-аматар прыхапіў сумку з прадуктамі. І ўсё б нічога, але 48-гадовы мужчына за дзень стварыў вакол сябе ледзь не цэлы сметнік. Міма такога парушэння прыродаахоўнага заканадаўства не прайшлі супрацоўнікі Ганцавіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету і склалі адміністрацыйны пратакол. Цяпер недысцыплінаванаму рыбаку давядзецца  прыбраць смецце і заплаціць штраф.

Як патлумачыў намеснік начальніка Брэсцкай абласной інспекцыі Сяргей ШТЫК, часткай трэцяй артыкула 15.35 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях за засмечванне берагоў вадаёмаў, лёду прадугледжаны штрафныя санкцыі да 20 базавых велічынь.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.