Вы тут

Практычна кожны 40-ы беларус...


За мінулы год дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу атрымалі 251,2 тысячы чалавек.


У параўнанні з 2014 годам колькасць атрымальнікаў сацыяльнай дапамогі павялічылася на 15,4%, а сума дапамогі — на 30,6%. Як паведамілі «Звяздзе» ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, у 2015 годзе сярэдні памер штомесячнай сацыяльнай дапамогі склаў 311,6 тыс. рублёў у месяц на аднаго чалавека, аднаразовай — 893,2 тыс. рублёў, сацыяльнай дапамогі для пакрыцця выдаткаў на набыццё падгузкаў — 2 млн 36 тыс. рублёў. Сярэдні кошт набору прадуктаў харчавання для дзяцей да двух гадоў жыцця аказаўся роўны 857 тыс. рублёў.

Традыцыйна асноўнымі атрымальнікамі штомесячнай і аднаразовай сацыяльных дапамог з'явіліся шматдзетныя і няпоўныя сем'і, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей — яны склалі 73,2% ад усёй колькасці атрымальнікаў гэтых дапамог. Таксама амаль на 73% у параўнанні з 2014 годам узрасла колькасць беспрацоўных, якія атрымалі дапамогу ў выглядзе штомесячнай і аднаразовай сацыяльных дапамог, яна склала 3,5 тысячы чалавек.

65,3% атрымальнікаў штомесячнай сацыяльнай дапамогі яна была прадастаўлена на 6 месяцаў, 179 атрымальнікам з ліку адзінокіх пенсіянераў і інвалідаў, а таксама няпоўных сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, — на 12 месяцаў.

buskо@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.